Лаўрэаты жніва-2017: ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

Лаўрэаты жніва-2017: ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

gazeta - 6.indd

Вадзіцель ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Аляксандр Бабіч першым на Магілёўшчыне перавёз ад камбайнаў 1 тысячу тон збожжа новага ўра­джаю. Далей яго калега Генадзь Гукаў дасягнуў такога ж рубяжу.
Лідары прама ў полі прымалі віншаванні, падарункі падзячныя лісты і грашовыя прэміі: ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера, дырэктара “Рассвета” Аляксандра Багеля, яго намеснікаў Аляксандра Жылінскага і Наталлі Шапавалавай.

Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2017 год першае месца, дарэчы, як і летась, — у калектыву ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Нямала сярод пераможцаў і прадстаўнікоў сельгаставарыства, у тым ліку сярод галоўных аграномаў першае месца (як і ў мінулым годзе) прысуджана Аляксандру Жылінскаму. Адразу тры прызавыя месцы сярод звёнаў (брыгад) аператараў зернесушыльных установак таксама на рахунку рассветаўцаў.

Са сваёй асноўнай задачай — убраць хлеб своечасова, якасна і без страт — самая буйная гаспадарка раёна справілася выдатна. Для атрымання важкага хлебнага караваю былі задзейнічаны ўсе рэзервы: і чалавечыя, і тэхнічныя. І вынік не прымусіў сябе чакаць: валавы збор збожжа і рапсу склаў 19700 т (129,4% да ўзроўню мінулага года) з агульных 4234 га плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы на зерне), пры бале пашы 38.
Дасягнуць такіх вынікаў дапамагло строгае захаванне тэхналагічных патрабаванняў і агратэхнічных прыёмаў, свое­часовае правядзенне пасяўных работ, належны догляд і апрацоўка раслін, гаспадарскае стаўленне да вырашчанага ўраджаю, а, галоўнае, — адказнасць і добрасумленнасць кожнага рассветаўца да даручанай справы. У адной звязцы працавалі ўсе ўдзельнікі жніва. Штодня на палеткі выходзіла 12 камбайнаў, за штурваламі якіх былі аддадзеныя сваёй справе людзі. На рахунку многіх з іх — дзясяткі збожжаўборачных кампаній, сотні тысяч тон намалочанага збожжа, і як вынік, шматлікія падзякі і ўзнагароды за старанную працу.
Вось і сёлета, не паспела ўборачная кампанія разгарнуцца на поўную моц, як рассветаўскі экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе двух Іванаў — Салановіча і Багеля, першым у вобласці дасягнуў тысячнага рубяжу па намалоце збожжавых, а крыху пазней руплівым хлебаробам скарыўся рубеж і ў 2 тыс.т. Услед за перадавымі камбайнерамі па тысячы тон намалацілі экіпажы ў саставе Мікалая і Андрэя Драздоў, Валерыя Піскунова і Віталя Руднева, Аляксандра Бяляўскага і Кірыла Бокача, Мікалая Белакурскага і Сяргея Свірко, Івана Кавалеўскага і Аляксандра Іваніцкага.
Хутка дастаўлялі збожжа на ачышчальна-сушыльныя комп­лексы 10 адзінак тэхнікі. І зноў жа прадстаўнікі “Рассвета” Аляксандр Бабіч, а ўслед за ім і Генадзь Гукаў першымі на Магілёўшчыне перавезлі ад камбайнаў да сушыльнай гаспадаркі па 1 тыс. т збожжа. 2918 т збожжа даставіў на сушылкі Валерый Шчэрбіч, больш за 2700 т — Генадзь Гукаў і Арцём Глазоўскі. Двухтысячны рубеж на адвозцы перакрочылі Аляксандр Бабіч і Віталь Бабіч, тысячны — Іван Рудак, Алег Клачкоў, Анатоль Сураўёў.
Трэба адзначыць, што на працягу ўсёй уборачнай кампаніі раённую Дошку гонару лідараў працоўнага спаборніцтва на жніве ўзначальвалі менавіта рассветаўцы.
Сельгаставарыства з года ў год становіцца лідарам у раёне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур. Не выключэнне і сёлетні: з кожнага гектара тут атрымана па 48,4 ц, найбольш парадавала азімая пшаніца, якая месцамі дала на круг па 65-70 ц.
— У тым, што мы дабіліся такіх вынікаў, значная заслуга ўсіх працаўнікоў: хто рыхтаваў глебу, сеяў, апрацоўваў пасевы, убіраў, перавозіў і даводзіў да неабходных кандыцый збожжа, — адзначыў у размове першы намеснік дырэктара сельгаставарыства Аляксандр Жылінскі. — Самаадданых людзей не
адзін дзясятак — гэта сапраўдныя майстры сваёй справы, якія, не шкадуючы сіл, працавалі на ўраджай-2017.
Па словах Аляксандра Жылінскага, падчас жніва калектыў “Рассвета” — гэта адзіная каманда, нацэленая на дасягненне важкіх намалотаў. Калі б нешта не дагледзеў інжынер, аграном на полі не пацікавіўся, ці правільна адрэгулявана тая ж жняярка, камбайнер не праверыў спраўнасць сваёй тэхнікі, а вадзіцель — шчыльнасць кузава — выніка, на якія разлічвалі і атрымалі, не было б, адзначыў ён.
Як вядома, аснова будучага ўраджаю закладваецца падчас пасяўной: нейкія пралікі і недапрацоўкі абавязкова потым адаб’юцца на ўраджаі. Добры падмурак пад сёлетні ўраджай заклалі ў гаспадарцы яшчэ з восені, не ўпусцілі спрыяльныя тэрміны і вясной.
Немалаважны аспект, які патрабуе пастаяннай увагі — хімапрацоўка і падкормка раслін. Прамаруджванне тут недаравальнае — можна страціць львіную долю ўраджаю, калі не правордзіць работы своечасова, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Гэты працэс быў поўнасцю пад кантролем агранома па абароне раслін Андрэя Скраблевіча.
Сярод фактараў, паспрыяў­шых атрыманню важкага ўра­джаю, — своечасова і якасна падрыхтаваная сельгастэхніка, што дазволіла правесці жніво без значных прастояў. Тут добра спрацавала інжынерная служба пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Аляксея Пятрушы, якая адказвала за наяўнасць ГСМ, забяспечанасць запаснымі часткамі, тэрміновае ўхіленне паломак выйшаўшай са строю тэхнікі.
Ні днём, ні ноччу падчас жніва не прыпыняліся работы на чатырох маючыхся ў “Рассвеце” ачышчальна-сушыльных комплексах, аператары якіх дасушвалі, ачышчалі і дапрацоўвалі збожжа.
Добрым стымулам для руплівай і стараннай працы сталі ўважлівае стаўленне да працаўнікоў з боку кіраўніцтва сельгаставарыства. Механізатары своечасова забяспеч­валіся спецвопраткай, сродкамі аховы, гарачыя і смачныя абеды дастаўляліся прама на палеткі. Засталіся задаволены хлебаробы мерамі маральнага і матэрыяльнага стымулявання пры якасным правядзенні работ.
У поўнай меры выканалі рассветаўцы дзяржзаказ: на прыёмныя пункты было адпраўлена 3320 т. Прычым усё збожжа было прынята хлебакамбінатам 3-м класам па масавай долі клейкавіны, што дазволіла “Рассвету” атрымаць дадатковую выручку.
Адзвінела жніво, але клопатаў у механізатараў не зменшылася — зараз усе іх намаганні і старанная праца нацэлены на ўраджай-2018.
Людміла СЯМЁНАВА.

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024