Мерапрыемствы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання — у бібліятэках Кіраўшчыны

Мерапрыемствы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання — у бібліятэках Кіраўшчыны

Библиотекарь Камай

Навінкі беларускіх аўтараў прапануе чытачам бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ірына Камай

Кожны год у першую нядзелю верасня беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Адзін з самых яркіх культурных святаў краіны — Дзень беларускага пісьменства — запомніцца чытачам бібліятэк гістарычнымі віражамі “Атмасфера Скарынавай эпохі”, слайд-гутаркай “Мы захаваем для нашчадкаў слова”, святам кнігі  “Беларускаму слову пакланюся” і іншымі цікавымі мерапрыемствамі. 

У бібліятэках арганізаваны кніжныя выставы і тэматычныя паліцы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, пісьменнікам-юбілярам, беларускай мове і літаратуры, краязнаўству, такія як “Зямля бацькоў — святая”, “Кніга — крыніца ведаў”, “Скарынава Біблія”, “На роднай ніве”, “Прамяністае слова майстроў”, “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, “Мелодыю мовы славянскай я чую”, “Сейбіты вечнага”.
Пачэснае месца ў бібліятэках займаюць творы лаўрэатаў Нацыя­нальнай літаратурнай прэміі — лепшых беларускіх аўтараў за кнігі, выдадзеныя ў мінулым годзе. Першым яе лаўрэатам у намінацыі “Лепшы твор прозы” стаў наш зямляк Уладзімір Саламаха за кнігу “… І няма шляху чужога”.
Людмілу Рублеўскую нашы чытачы ведаюць па кнігах: “Ночы на Плябанскіх млынах”, “Сэрца мармуровага анёла”, “Шыпшына для пані”. Яна вядома сваімі гістарычнымі авантурамі. Выступае як празаік, драматург, крытык, з’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі: “Крокі па старых лесвіцах”, “Адукацыя”, “Замак месячнага сяйва”. Яе прызналі аўтарам лепшага празаічнага твора “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата” — чацвёртая кніга гісторыка-прыгодніцкай фэнтэзійнай тэтралогіі пра маладога шляхціца Пранціша Выр­віча ў антуражы XVIII стагоддзя.
Кніжныя паліцы бібліятэк скрасіла кніга Васіля Ткачова “Характары”, якая азначана ў намінацыі “Драма”. У кнігу ўвайшлі творы, якія ўздымаюць надзённыя пытанні жыцця і вызначаюцца цікавымі сюжэтамі: “Без Ягора будзе гора”, “Жаночы вулей”, “Марш Шульгіна”, “Стары і дарога”, “Кветкі”, “Дошкі” і інш.
Паэзія была і застаецца самым аператыўным відам мастацкай творчасці, які чуйна рэагуе на змены ў культурным і грамадскім жыцці, уяўляе сабой дынамічную і рухомую з’яву. Нацыянальная прэмія ў літаратуры ў намінацыі “Паэзія” дасталася Анатолю Аўруціну за зборнік “Прасвятленне”. Паэт вядомы сваёй грамадзянска-патрыятычнай лірыкай пра Расію, уваходзіць у афіцыйны Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Лепшы твор для дзяцей выйшаў з-пад пяра Міхася Пазднякова “Возера Дзіва”. Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі на самыя розныя тэмы. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак, — раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы.
У намінацыі “Дэбют” строгаму журы прыйшліся да спадобы “Яблыкі” — зборнік апавяданняў Маргарыты Латышкевіч. Яна — таленавітая паэ­тэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Зіновія Прыгодзіча разглядзелі як лепшага публіцыста за зборнік “Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці…”. Кнігу пісьменнік стварыў пра вядомых, знакавых постацей беларускай культуры. Яна складаецца з дзесяці гутарак з нашымі знакамітымі майстрамі літаратуры і мастацтва. Гэта гутаркі-эссэ, гутаркі-партрэты, гутаркі-нарысы, у якіх глыбока і рознабакова раскрываюцца характары вядомых асоб, іх духоўны і маральны свет, часам драматычныя лёсы. Сярод якіх Васіль Быкаў, Генадзь Бураўкін, Аляксей Дудараў, Ула­дзімір Ліпскі, Ігар Лучанок, Георгій Марчук.
Галоўным літаратуразнаўцам стаў Валерый Назараў, які расшыфраваў “Тайнапіс Андрэя Мрыя…”.
Больш падрабязную інфармацыю аб лаўрэатах і іх творах вы знойдзіце, наведаўшы бібліятэкі.

Наталля ХЛАПКОВА, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024