Дорыць добры настрой людзям калектыў Дабаснянскага СДК

Дорыць добры настрой людзям калектыў Дабаснянскага СДК

Добосна-клуб

Як вядома, на вёсцы цэнтрам усіх грамадска-палітычных і культурна-масавых мерапрыемстваў, народных гулянняў, абрадаў, маладзёжных і дзіцячых дыскатэк, творчай працы розных гурткоў, калектываў, аматарскіх аб’яднанняў з’яўляецца сельскі Дом культуры ці клуб.

У Дабаснянскім СДК заўсёды гасцінна сустракаюць жыхароў і гасцей аграгарадка. Многія сяльчане так ці інакш звязаны з гэтай установай: самі з задавальненнем спяваюць ці ўдзельнічаюць у праводзімых тут мерапрыемствах, яе наведваюць іх дзеці ці ўнукі. Немалая заслуга ў гэтым дырэктара мясцовага СДК Галіны Пінчук, якая здолела аб’яднаць вакол сябе творчых людзей, накіраваць іх энергію ў патрэбнае рэчышча.
Калектыў Дабаснянскага СДК быў прызнаны лепшым па выніках штогадовага раённага спаборніцтва сярод устаноў культуры раёна на лепшую пастаноўку работы па развіцці культуры за 2016 год.
Кожны, хто наведваецца сюды, знаходзіць сабе занятак па душы. Тут працуе некалькі клубных фарміраванняў: вакальнае, вольнага часу, тэатральнае, дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Яркім і незабыўным стала правядзенне ў Добасне занальнага фестывалю маладзёжнай творчасці “Мы шукаем таленты”, конкурсна-гульнявой праграмы “Містар Гальштук. Міс Банцік” і іншыя. У цёплай і сардэчнай атмасферы прахо­дзяць мерапрыемствы для пажылых грамадзян. Адно з іх — “Сэрцам сагрэем, маршчынкі разгладзім”, прымеркаванае да Дня пажылога чалавека, пакінула ў сяльчан самыя станоўчыя эмоцыі.
Вялікую ўвагу надае калектыў СДК захаванню традыцыйнай культуры вёскі Добасна. Пасля дасканалага вывучэння маючыхся крыніц інфармацыі былі адноўлены мясцовыя абрады “Зборная субота” і “Бабіна каша”. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дазваляе паказаць маладому пакаленню, наколькі багатая і разнастайная культурная спадчына беларускага народа.
Прадстаўнікі мясцовай мастацкай самадзейнасці — актыўныя ўдзельнікі розных раённых мерапрыемстваў і конкурсаў. Так, Аліна Собалева прызнана другой “Віцэ-Міс-2017” у раённым конкурсе “Міс Кіраўчанка-2017”, Кірыл Шамедзька заваяваў тытул “Містэр Ікс-2017” у адпаведным конкурсе.
Работнікамі ўстановы культуры вя­дзецца работа па маральна-эстэтычным выхаванні, фарміраванні здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі. У гэтым напрамку падтрымліваецца цесная ўзаемасувязь з Дабаснянскім НПК ДС-СШ.
Радуе аматараў народных і папулярных песень вакальны калектыў “Чараўніцы” (на здымку). Таленавітыя жанчыны — пастаянныя ўдзельніцы раённых мерапрыемстваў і святаў.
Мясцовыя культработнікі прыкладаюць усе намаганні, каб зрабіць жыццё сяльчан цікавым, насычаным і разнастайным.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024