Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны чацвёра кіраўчан
27 снежня ў г.Мінску, у Палацы Рэспублікі, адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны розных сфер дзейнасці. Гэтую ганаровую місію выканаў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Сярод узнагароджаных медалём “За працоўныя заслугі” адразу чацвёра прадстаўнікоў Кіраўшчыны: намеснік дырэктара па фінансах і бухгалтарскім уліку ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Марыя Акушэвіч, трактарыст-машыніст КСУП “Барчыцы-агра” Генадзь Волас, вадзіцель КСУП “Жылічы” Валерый Кісялёў, начальнік цэха жывёлагадоўлі КСУП “Чырвоны баец” Мікалай Пятруша. Высокая дзяржаўная ўзнагарода атрымана за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у сельскую гаспадарку.
Шчыра віншуем нашых землякоў і жадаем новых поспехаў у працоўнай дзейнасці!