Пасяджэнне раённага бацькоўскага клуба “Зберажы сям’ю для дзіцяці” прайшло ў Кіраўску

Ёлка-СОП-1

Ёлка-СОП-6

Ёлка-СОП-3

Ёлка-СОП-4

Ёлка-СОП-5

Ёлдка-СОП-2

Па склаўшайся традыцыі, падчас навагодніх і калядных святаў прайшло пасяджэнне раённага бацькоўскага клуба “Зберажы сям’ю для дзіцяці”. На мерапрыемства былі запрошаны бацькі дзяцей, знаходзячыхся ў сацыяльна небяспечным становішчы, абавязаныя асобы, якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, а таксама рабяты, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, унутрышкольным уліку. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камісія па справах непаўналетніх райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сацыяльна-педагагічны цэнтр раёна. Мэта мерапрыемства — павысіць адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей.

З уступным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вераніка Касьміна. Яна павіншавала прысутных з навагоднімі і каляднымі святамі і ў чарговы раз заклікала бацькоў рабіць усё ад іх залежачае, каб іх дзеці раслі ў клопаце і любові.

Па яе словах, практыка правяраць сем’і, якія выклікаюць трывогу, арганізавана з добрых памкненняў. На жаль, не выключэнне сітуацыі, калі малым лепш трапіць у сацыяльны прытулак: гэта шанц для іх апынуцца ў добрых умовах, калі вакол няма п’яных сварак, калі ёсць што есці і з кім пагутарыць. У той жа час і для гора-бацькоў адыманне дзіцяці з’яўляецца апошняй перасцярогай, каб задумацца і выправіць свае паводзіны.

Вераніка Касьміна адзначыла, што не ўсе прысутныя на пасяджэнні бацькоўскага клуба жанчыны-маці вядуць асацыяльны лад жыцця: многія трапілі ў катэгорыю сацыяльна няўдачных з-за мужа ці сужыцеля, які сябруе з алкаголем і на гэтай глебе ўчыняе сямейныя скандалы. Але ў канчатковым выніку адказнасць нясуць абодва бацькі, бо іншы раз жанчыны на працягу доўгага часу не прадпрымаюць ніякіх намаганняў, каб выправіць сітуацыю, стварыць для сваіх дзяцей належныя санітарна-бытавыя ўмовы.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх прывяла станоўчыя прыклады сем’яў, якія здолелі перагледзець свае паводзіны, як кажуць, “узяліся за розум”, бацькі прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці, працаўладкаваліся, дзеці вярнуліся ў свае біялагічныя сем’і.  

Аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін, а таксама адказнасці за іх учыненне расказаў в.а. начальніка аддзялення прафілактыкі і правапарадку РАУС Уладзімір Лазовік.

Пытанні духоўна-маральнага выхавання закрануў у сваім звароце да прысутных настаяцель Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска пратаіерэй Дзмітрій Первій. Па яго словах, у свеце ўсё больш распаўсюджанай з’явай становіцца безадказнасць бацькоў па выхаванні сваіх дзяцей. На жаль, некаторыя бачаць сэнс свайго існавання зусім у іншых “каштоўнасцях”: падманным шчасці спіртных напояў, дурмане і поўным забыцці. Дарослых у такім стане не хвалюе, што дзеці просяць есці, што агарод (калі ён наогул ёсць) зарастае бур’яном. Добра, калі яны ўсё ж такі адумваюцца, становяцца на шлях выпраўлення, вяртаюць сваім малышам надзею на шчаслівае дзяцінства.

Дзмітрій Первій запрасіў усіх, каму патрэбна нейкая дапамога ці проста добрае падтрымліваючае слова, прыходзіць у храм і прапанаваў, у каго ёсць жаданне, узяць бясплатна ў царкоўнай краме іконку як сімвал веры і надзеі на лепшае.

Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч адзначыў, што дзеці — гэта самае дарагое, што ёсць у бацькоў. Мамы і таты імкнуцца даць ім усё самае лепшае, каб яны ні ў чым не мелі патрэбы, клапоцяцца аб іх здароўі, вучобе, радуюцца поспехам і разам перажываюць няўдачы. Але існуюць і такія бацькі, якія не жадаюць належным чынам выхоўваць сваіх дзяцей альбо не маюць магчымасці. Такія сем’і становяцца аб’ектам кантролю з боку розных суб’ектаў прафілактыкі. Нярэдка агульнымі намаганнямі сітуацыю ўдаецца выправіць: жанчыны ўспамінаюць аб сваім галоўным прызначэнні — быць захавальніцай сямейнага ачагу, любіць і займацца выхаваннем дзяцей.

Пакуль з бацькамі вялася зацікаўленая размова, для хлопчыкаў і дзяўчынак была наладжана навагодняя забаўляльная праграма. Яны разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, героямі казак і мультфільмаў вадзілі карагоды вакол ёлкі, спявалі, для іх праводзіліся конкурсы і гульні. Дзецям накрылі святочны стол з салодкасцямі.

У гэты дзень вакол чуўся вясёлы смех рабят, а іх вочкі радасна блішчэлі. Хочацца спадзявацца, што такіх светлых і незабыўных дзён жыцці дзяцей будзе яшчэ шмат, а бацькі агарнуць іх увагай і клопатам, сагрэюць сваёй любоўю…

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024