Зладжаны калектыў — паспяховая дзейнасць

Зладжаны калектыў — паспяховая дзейнасць

_MG_0400Больш за чвэрць стагоддзя “Белаграпрамбанк” з’яўляецца неад’емнай часткай банкаўскай сістэмы краіны. Аб’ядноўваючы вопыт і багатыя традыцыі, ён быў і застаецца надзейнай апорай эканомікі краіны. Дзякуючы майстэрству і старанням кожнага работніка, банк пастаянна развіваецца, што дазваляе аказваць паслугі яго кліентам на самым высокім узроўні.
Свой уклад у агульныя дасягненні ўносіць і калектыў разлікова-касавага цэнтра №17 у г.Кіраўск філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскае абласное ўпраўленне, які ўзначальвае Ала Елісеенка.
РКЦ №17 у раёне ўстанова запатрабаваная, аказвае шырокі спектр банкаўскіх паслуг: ад прыёму камунальных плацяжоў і валютна-абменных аперацый да выдачы крэдытаў і правядзення страхавых аперацый. У сваёй дзейнасці работнікі банка імкнуцца ўмацоўваць давер сваіх партнёраў і кліентаў, прапаноўваючы новыя банкаўскія прадукты і рэалізоўваючы значныя праекты.
Камунікабельнасць і абавязковасць супрацоўнікаў, уменне весці зацікаўлены дыялог і выбудоўваць узаемавыгадныя адносіны, тактоўнасць і ўважлівасць дазваляюць ім пастаянна павялічваць колькасць кліентаў установы, сярод якіх як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Немалаважны аспект стабільнасці і развіцця — надзейныя кадры. У РКЦ №17 больш за палову работнікаў ва ўзросце да 35 гадоў, але нягледзячы на гэта, усе — вопытныя і кампетэнтныя ў сваёй сферы спецыялісты.
Абслугоўваннем юрыдычных асоб займаецца аддзел кліенцкага менеджменту. Яго кіраўнік Вольга Катлінская (на здымку злева) і яе падначаленыя прыкладаюць усе намаганні, каб кожны, хто да іх звяртаецца атрымаў якаснае абслугоўванне і заставаўся не проста дзелавым партнёрам, а і верным сябрам банка. Дарэчы, Вольга Мікалаеўна з’яўляецца прадаўжальнікам банкаўскіх дынастый: яе бабуля Марыя Дзмітрыеўна Камароўская больш за 40 гадоў свайго жыцця адпрацавала ў тагачасным аддзяленні Белаграпрамбанка галоўным бухгалтарам.
Больш за 30 гадоў працуе спецыялістам сектара разлікаў Людміла Ткачова, якая прыйшла ў банкаўскую сферу пасля заканчэння Пінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума.
Спецыялістамі высокага класа з’яўляецца калектыў аддзела рознічных паслуг, узначальвае які Лілія Каранкевіч (на здымку справа). Дзяўчаты заўсёды ветлівыя, кампетэнтныя ў розных пытаннях і здольныя зрабіць абслугоўванне прыватных кліентаў асаблівым.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024