Кіраўчане — у тройцы лідараў на Магілёўшчыне па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму
Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама заняў 3 месца ў спаборніцтве гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму за 2017 год.
Гэта было агучана на пасяджэнні калегіі ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, дзе начальніку аддзела Наталлі Траццяковай быў уручаны дыплом lll ступені.
Гэтая пазіцыя — паказчык адказнага падыходу да справы і прафесіяналізму спецыялістаў галіны фізічнай культуры і спорту раёна: настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя ўстаноў адукацыі, работнікаў фізкультурна-спартыўнага клуба, калектыву СДЮШАР. Свой уклад унеслі жыхары Кіраўшчыны, адданыя спорту, прыхільнікі здаровага ладу жыцця.