Кіраўчане зноў на п’едэстале гонару!

Кіраўчане зноў на п’едэстале гонару!

Спорт АПК-5

Спорт АПК-3

Спорт АПК-2

Спорт АПК-1

Каля 800 чалавек у саставе 28 каманд сабраліся на мінулым тыдні ў Бялынічах, каб паўдзельнічаць у ХІ абласной зімовай спартакіядзе сярод сельскіх раёнаў Магілёўшчыны, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу па 10 відах спорту: валейболе, шашках, настольным тэнісе, лыжных гонках і эстафеце, кулявой стральбе, перацягванні каната, гіравым спорце, дартсе і плаванні.

Для кіраўчан гэтыя спаборніцтвы — зноў своеасаблівы зорны час — каманда стала сярэбраным прызёрам ХІ абласной зімовай спартакіяды!

Аб тым, як праходзілі спаборніцтвы, мы папрасілі расказаць старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера:

— Адбывалася ўсё на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу, які вельмі нас уразіў сваёй сучаснай і развітай матэрыяльна-тэхнічнай базай.

У пачатку мерапрыемства агонь спартакіяды запаліла ўдзельніца трох Алімпійскіх гульняў Валянціна Цыбульская.

Да прысутных звярнуўся старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў. Ён адзначыў, што з кожным годам спартакіяда выходзіць на больш высока прафесіянальны ўзровень, яна садзейнічае не толькі папулярызацыі сярод прадстаўнікоў АПК здаровага ладу жыцця, развіццю спорту і фізічнай культуры, але і дапамагае згуртоўваць працоўныя калектывы, усталёўваць сяброўскія сувязі паміж работнікамі розных галін і прадпрыемстваў. Старшыня камітэта аблсельгасхарчу падзякаваў усім за актыўны ўдзел і пажадаў паспяховых выступленняў.

Напружаная барацьба сярод каманд у розных відах спорту была відовішчнай і захапляльнай. Кожны імкнуўся не проста дастойна выступіць, а абавязкова перамагчы. Шчыра адзначу, што спартыўная падрыхтоўка каманд з кожным годам толькі ўзмацняецца, таму і выйгрыш становіцца асабліва значным і важкім.

Прадстаўнікі нашай каманды падчас спартакіяды прадэманстравалі высокую падрыхтоўку і згуртаванасць. Па ўсіх відах спаборніцтва кіраўчане ніводнага разу не апускаліся ніжэй за 10 месца. У дартсе нам увогуле не было роўных, выдатныя вынікі прадэманстравалі Алеся Шалянгоўская і Яўген Пішчалін. У гіравым спорце нашы прадстаўнікі занялі другое каманднае месца, лепшым стаў Андрэй Семенчукоў. Другое месца ў плаванні заваяваў Сяргей Лыбзікаў.

Адзначу, што немалаважным стымулам для нашага ўдалага выступлення стала дакладная арганізацыя падрыхтоўкі да паездкі, належныя ўмовы пражывання і забеспячэнне своечасовага якаснага харчавання, выдатная экіпіроўка і спартыўны інвентар каманды.

Прыемна, што кіраўніцтва раёна, райсельгасхарчу, арганізацый з разуменнем ставяцца да нашага ўдзелу ў абласной спартакіядзе. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці работнікам упраўлення райсельгасхарчу і асабіста першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Анатолю Ланкуцю, кіраўнікам арганізацый, устаноў (асабліва Жыліцкага сельгаскаледжа, КСУП “Чырвоны баец”, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага). Дарэчы, на базе апошняй гаспадаркі фарміруецца зборная каманда раёна, капітанам якой з’яўляецца Яўген Пішчалін. Дапамогу аказалі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, фізкультурна-спартыўны клуб, СДЮШАР.

Мы зноў у тройцы лідараў: гэта ганарова і дастойна. Увогуле ў скарбонцы кіраўчан, пачынаючы з 2013 года, калі адбылася першая спартакіяда, 7 сярэбраных медалёў і 1 “золата”. Але спыняцца на дасягнутым не збіраемся. Члены каманды актыўна ўзяліся за падрыхтоўку да летняй абласной спартакіяды работнікаў АПК, якая пройдзе ў Быхаве.

Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024