У Магілёўскай вобласці стартаваў тыдзень беларускай мовы і культуры

У Магілёўскай вобласці стартаваў тыдзень беларускай мовы і культуры

Бел

У Магілёўскай вобласці стартаваў Тыдзень беларускай мовы і культуры, пачаткам якога стала мерапрыемства «Песня роднай зямлі». Прайшло яно ў абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна з удзелам магілёўскіх пісьменнікаў, грамадскасці і моладзі горада на Дняпры. Своеасаблівай прэлюдыяй да свята, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, стаў літаратурны марафон, падчас якога госці чыталі вершы пра радзіму на беларускай мове. 

«Свята мы назвалі «Песня роднай зямлі». Чаму менавіта так? Памятаеце, спачатку было слова. Словам створаны сусвет: сонца, зоркі, чалавек і наша маці-зямля, – адзначыў старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека. – Яна таксама жывая, як і мы. Прыслухайцеся, яна спявае нам. Гэта мелодыя гучыць у журчанні жыватворных крыніц, у шуме дуброў, у спевах птушак, у бяздонным блакіце неба, шолаху спелай збажыны, крыку немаўляці, які абвяшчае аб прыходзе ў гэты свет, у нашай напеўнай беларускай мове.  Гэта мелодыя гучыць для ўсіх нас аднолькава, не звяртаючы ўвагі на колер вачэй, узрост, светапогляд, палітычныя перавагі».

Алесь Казека дадаў, что наша зямля, як добразычлівая маці, якая любіць сваіх дзяцей, заклікае жыць адной дружнай сям’ёй і ісці разам у адным накірунку: да святла, росквіту нашага беларускага роду і нашага дому – Беларусі, абапіраючыся на адвечныя каштоўнасці: мір, згоду, любоў. «Давайце прыслухаемся да гэтага закліку і пойдзем разам», – падкрэсліў выступоўца і зачытаў свой верш:

 

Дзем цябе адшукаць,

Песня роднай зямлі,

Каб табою імкнуцца да Бога?

– У далёкіх кутках,

Дзе вы жыць пачалі,

На занесеных часам разлогах.

 

Як цябе распазнаць,

Песня роднай зямлі,

Сярод мноства мелодый яскравых?

– Вам падкажуць званы,

Што ад сэрца прыйшлі,

Ад падмуркаў духоўнае славы.

 

Як запомніць цябе,

Песня роднай зямлі,

Каб спатоліць спаткання патрэбу?

– А ці можна забыць аб Радзіме,

Калі

Вы душой яе сталі

І хлебам?   

 

Беражыце мелодыю песні тае,

Каб нідзе пра яе не забыцца –

Як бацькоўскую веру,

Што сілы дае,

Як адвечнага сэнсу крыніцу!

21 лютага  – Міжнародны дзень роднай мовы. Спраўляюць яго звыш 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі: рускія, украінцы, яўрэі, грэкі, латышы, узбекі… Але для большасці з нас, паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова.

На міжнародным узрозні свята адзначаецца з двухтысячнага года. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіла паўднёва-азіяцкая краіна Бангладэш, бо менавіта 21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане.

Па дадзеных ЮНЭСКА ў свеце існуе больш за 6 тыс. моў, 95% з якіх знаходзяцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка з іх не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзіцца на мяжы вымірання, тысяча – выкарыстоўваецца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлена ў Інтэрнэце. Кожны месяц знікаюць дзве мовы. Менавіта таму ЮНЭСКА і абвясціла Дзень роднай мовы, каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.  

Прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава бачна ў вусна-паэтычнай творчасці беларусаў. Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна – душа народа, люстэрка яго духоўнага жыцця, плён працы многіх пакаленняў, наш галоўны націянальны скарб.

На працягу стагоддзяў гучанне роднага слова ўспрымалася з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак. Крынічнымі словамі, залацінкамі мудрасці называюць прыказкі.

У Вялікім Княстве Літоўскім на белорускай мове пісаліся ўсе законы, вяліся суды, адбываліся соймы. З усіх славянскіх народаў адны только чэхі раней за нас займелі надрукаваную Біблію на сваёй мове. Яна з’явілася ў 1488 годзе. А ў 1517-м у Празе доктар лекарскіх навук Францыск Скарына з Полацка выдаў першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу Біблію па-беларуску.

Наш зямляк Іван Насовіч, якога па праву лічаць беларускім Далем, пакінуў нам у спадчыну першы ў гісторыі айчыннага мовазваўства ўнікальны «Слоўнік беларускай мовы» (у арыгінале «Словарь белорусского наречия»).

Заклікаючы ў пачатку стагоддзя абараняць родную мову і беларускую культуру, Янка Купала ведаў, што гэта духоўныя здабыткі нацыі, мастацкія скарбы, дзякуючы якім беларускі народ зможа хутчэй стаць роўным і прызнаным сярод іншых народаў свету.

У 1917 годзе адбылася падзея выключная нацыянальна-гістарычнай і культурнай значнасці: беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай.

Усё жыццё і Якуб Колас імкнуўся перадаць людзям праз радкі сваіх твораў любоў да Радзімы, а, значыць, і да роднай мовы.

Ад першага да апошняга дня Вялікай Айчыннай вайны не змаўкаў голас беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Яны разам з усім народам усталі на барацьбу з фашыстамі. Іх зброяй былі вінтоўкі, кулямёт і словы: вершы, апавяданні, песні, радкі франтавой карэспандэнцыі.

Свае беларускамоўныя творы пакінулі нам у спадчыну многія паэты і пісьменнікі, ураджэнцы Магілёўшчыны, творчасць якіх аказала значны ўплыў на развіццё беларускай культуры. Іх выдатныя імёны ўвайшлі ў класіку не только беларускай, але і сусветнай літаратуры. Нацыянальным здабыткам сталі творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Ядвігіна Ш., Максіма Гарэцкага, Аркадзя Куляшова, Сяргея Грахоўскага, Івана Чыгрынава, Міколы Ткачова і Кастуся Кірэенкі, Алеся Пісьмянкова і Івана Аношкіна, Аляксея Пысіна. За адносна кароткі перыяд яны паставілі беларускую літаратуру ў адзін рад з перадавымі літаратурамі свету і садзейнічалі абуджэнню цікавасці да нацыянальнай літаратуры і культуры.

На мерапрыемстве «Песня роднай зямлі» ў актавай зале абласной бібліятэкі прысутнічалі магіляўчане, якія з поспехам працягваюць і развіваюць літаратурныя і моўныя традыцыі сваіх папярэднікаў. Сярод іх старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека, літаратуразнаўца, пісьменнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Яраслаў Клімуць, паэты Віктар Кунцэвіч і Валянціна Габрусева. Яны павіншавалі прысутных з Міжнародным днём роднай мовы, а таксама прачыталі свае творы, прысвечаныя малой радзіме.

Таксама падчас мерапрыемства вершы на роднай беларускай мове дарылі навучэнкі аддзялення бібліятэчнай справы і дакументазнаўства УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» Анастасія Папкова, Дзіяна Лінькова, Ганна Акуленка, бібліятэкары абласной бібліятэкі Інга Шайдакова і Юлія Курлянкова. Гасцямі свята сталі старшыня гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Дз’ячкоў і кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клубу «Віккру» Мікалай Барысенка.

У гэты ж дзень у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса Магілёўская гарадская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» правяла татальную дыктоўку. Праверыць сваю пісьменнасць тут змаглі ўсе жадаючыя. 

На працягу Тыдня беларускай мовы і культуры па ўсім рэгіёне будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы. Ва ўстановах культуры і адукацыі адбудуцца ўрокі беларусазнаўства, святы роднай мовы, літаратурныя вечарыны, інтэлектуальныя спаборніцтвы, акцыі і інш.

Дарэчы, у суботу, 24 лютага, у галоўным корпусе Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова пройдзе адзінаццатая агульнанацыянальная дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Пачатак ў 13.00. Даведкі па тэлефоне: +375 29 388 35 61 (Алег Дз’ячкоў).   

http://mogilev-region.gov.by

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024