На лінейку гатоўнасці

На лінейку  гатоўнасці

liniya1

Яшчэ не сышоў з палёў снег, а ўсе думкі і намаганні земляробаў засяроджаны на падрыхтоўцы да паспяховага правядзення веснавой палявой кампаніі.

Упэўнена адчуваюць сябе ў гэтым плане работнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Як адзначыў у размове галоўны механік Святаслаў Русецкі, практычна ўся наяўная тэхніка пад­рыхтавана не толькі да веснавой палявой кампаніі, але і да наступных работ. На лінейцы гатоўнасці — 39 трактароў, з іх 6 — энерганасычаных. У спраўным стане — агрэгаты для ўнясення ўгнаенняў. Даведзена да ладу іншая тэхніка, якая будзе задзейнічана на сельгасработах, у тым ліку на корманарыхтоўцы — камбайны, прэс-падборшчыкі, касілкі, граблі…
— Усё, што робіцца, — падкрэсліў Святаслаў Русецкі, — вынік адказнай працы калектыву РАПТЗ. Кожны добра ведае сваю справу, з пачуццём адказнасці ставіцца да яе, “хварэе” за вынікі работы.
Рыхтаваць глебу пад сяўбу будуць Уладзімір Шалянгоўскі, Уладзімір Сакалоўскі, Сяргей Зазерскі. Самаходны сродак “Раса” даручаны Дзмітрыю Комару. Не менш адказныя ўчасткі работ у Яўгена Якімчанкі, Яўгена Рудака, Пятра Дразда, Паўла Марозава, Андрэя Хлапкова, Анатоля Дзікуна, Аляксандра Тылінскага. Кожны з іх не толькі рыхтуе сваю тэхніку, а і дапамагае калегам. З пасяўнымі агрэгатамі будуць працаваць Ула­дзімір Комар, Аляксандр Сідарэнка. Як не прыгадаць пры гэтым тых, без каго не абыдзецца ніякі рамонт, — слесараў, токараў, электрыкаў, газазваршчыкаў… У залаты фонд калектыву РАПТЗ можна па праву аднесці Анатоля Стальмакова, Васіля Рублеўскага, Уладзіміра Свірко, Сяргея Капусту. Надзейна ўліўся ў калектыў Аляксандр Нарэзенка, які выдатна разбіраецца ў сучаснай тэхніцы, электроніцы. А сёння без прымянення сучасных тэхналогій нельга забяспечыць эфектыўную працу ні ў якай галіне, у тым ліку ў сельскагаспадарчай.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
На фота: механізатары РАПТЗ Аляксандр Сідарэнка і Аляксандр Тылінскі, галоўны механік Святаслаў Русецкі абмяркоўваюць пытанне тэхнічнага забеспячэння палявых работ.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024