КСУП “Чырвоны баец”: з прыцэлам на высокі рэзультат

КСУП “Чырвоны баец”: з прыцэлам на высокі рэзультат

Чарговы важнейшы этап работ— перыяд нарыхтоўкі кармоў для грамадскага пагалоўя жывёлы захапіў сяльчан. І калі астатнія не такія працяглыя, хоць і не менш важныя, корманарыхтоўка пачынаецца яшчэ вясной, а доўжыцца да глыбокай восені. Адсюль і задачы стаяць глабальныя: забяспечыць за кошт агранаміі і механізацыі іншую галіну — жывёлагадоўлю, якая круглы год з’яўляецца крыніцай папаўнення грамадскай касы.

Баец-2

Механізатар Аляксандр Муха

Заўчора ўключыліся ў працэс корманарыхтоўкі земляробы КСУП “Чырвоны баец”. Хутка, як кажуць, “прыстраляліся”, апрабавалі загадзя пад­рыхтаваныя машыны і сельгасагрэгаты, і справа пайшла зладжана і рытмічна, як гэта звычайна і бывае ў сельспрадпрыемстве.

Траву скошваюць з дапамогай дзвюх касілак. Дзяніс Казанцаў працуе з навясной GMD-800, Яўген Кандраценка — з прычапной КПП-3,5.
Выдатна зарэкамендавалі сябе ў рабоце ў мінулыя гады граблі “Millenium”, з дапамогай якіх механізатар Аляксандр Муха збірае скошаную масу ў валкі для правяльвання.
Далей у дзеянне на ўчастках, дзе былі праве­дзены папярэднія работы, уключаецца падборшчык КВК-800. Віталь Бяляўскі здрабняе на ім сянажную масу, якая адпраўляецца да месцаў складзіравання.
Адвозку масы забяспечвае цэлы атрад з вопытных “байцоў”: на МАЗах — Аляксандр Ермалаеў, Віктар Сенчукоў, Мікалай Аляксееў, на трактарах МТЗ з ПІМамі — Уладзімір Бяляўскі і Аляксандр Масюковіч.
Трамбуюць сянажную масу ў дзве змены. На К-700 змяняюць адзін аднаго Валерый Дырыкаў і Юрый Манетаў. Закладка праходзіць з захаваннем усіх тэхналагічных норм, з прымяненнем кансервантаў. За гэтым працэсам уважліва сочаць адказныя асобы, у ліку якіх галоўны заатэхнік і галоўны аграном гаспадаркі.

Баец-1

Механізатар Віталь Бяляўскі

Яшчэ адзін вельмі важны агрэгат у гаспадарцы падчас касавіцы — прэс-падборшчык-упакоўшчык “Krone”. Прычэплены ён да трактара, кіруе якім Віктар Аляксееў. Універсальную тэхніку можна выкарыстоўваць у залежнасці ад характару нарыхтоўкі: выдатна падыходзіць для скатвання і саломы, і сена, і сенажу. Можна — у сетку, а можна — у палімерную ўпакоўку. Менавіта апошнім спосабам паралельна з трамбоўкай у траншэі вядзецца нарыхтоўка сенажу. Ужо некалькі апошніх гадоў у гаспадарцы практыкуюць такую нарыхтоўку, і гэта апраўдвае сябе: корм добра захоўваецца.

Баец-3

Скошаная маса зграбаецца ў валкі для правяльвання

Як адзначыў у размове старшыня сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч, для таго, каб згодна плана забяспечыць паўтарагадовы запас кармоў, а гэта па 33,1 ц.к.адз. на ўмоўную галаву жывёлы, сёлета працаўнікам “Чыр­вонага байца” патрэбна назапасіць 5300 т сенажу, 400 т сена і 12000 т сіласу. Укосная плошча ў гаспадарцы складае 1130 га, з якіх 822 га — лугавыя і 308 га — шматгадовыя травы.

Баец-5

Механізатар Віктар Аляксееў

Травастой, адзначыў кіраўнік, выдаўся неблагі. Асабліва радуюць люцэрна, канюшына. Павялічылі апошнім часам плошчы пад зернебабовыя, каб збалансаваць кармы па ўтрыманні бялку. Першым укосам у гаспадарцы плануюць нарыхтаваць 360 т сена і 4140 т сенажу. Адметна, што 1500 т сянажнай масы будзе закансер­вавана ў палімерную ўпакоўку.

Баец-4

Закладка сянажнай масы ў траншэю

Дарэчы, у “Чырвоным бай­цы” кармы нездарма нарыхтоўваюць з запасам. Як мы даведаліся ад старшыні КСУП, пакуль будзе праходзіць нарыхтоўка кармоў новага ўраджаю, для жывёлы маецца ўдосталь леташніх: яшчэ 4 тыс.т закансерваванай масы паступова выкарыстоў­ваюцца ў цяперашні час, чым забяспечваецца паў­нацэнны рацыён жывёлы.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024