Аб’яднаўшы намаганні, выканаць намечанае — касавіца на Кіраўшчыне працягваецца

Аб’яднаўшы намаганні, выканаць намечанае — касавіца на Кіраўшчыне працягваецца

У раёне працягваецца кампанія па нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка. Сухое і цёплае надвор’е дазваляе аграрыям займацца нарыхтоўкай сенажу і сена амаль кругласутачна. Своечасова падварушаныя травы пад сонечнымі промнямі і прадуваемыя ветрыкам за непрацяглы час ператвараюцца ў сакавітую сянажну масу, а за некалькі гадзін — у духмянае сена.
Шырокім фронтам разгарнулася корманарыхтоўка ў ААТ “Дабаснянскае”, у чым пераканаўся ўчора карэспандэнт рэдакцыі.

Доб-трава+

Механізатары КСУП “Барчыцы-агра”, якія працуюць у ААТ “Дабаснянскае”: Дзмітрый Савельеў — на кормаўборачным камбайне, Юрый Фралоў — на адвозцы зялёнай масы.

Доб-трава

Канстанцін Бязумаў з ААТ “Дабаснянскае” заняты на варушэнні траў

Мясцовыя механізатары выкарыстоўва­юць кожную хвіліну, каб як мага хутчэй скасіць, падабраць і здрабніць, затрамбаваць зялёную масу з сакавітай чэрвеньскай травы. Арганізацыю работ і якасць корманарыхтоўкі ў гаспадарцы кантралююць дырэктар сельгаставарыства Аляксандр Сімукоў і галоўны аграном Андрэй Голубеў.
Па стане на ўчарашнюю раніцу ў дабаснянцаў мелася 250 т духмянага сена (з неабходных 770 т) і больш за 400 т сенажу.
Сёлетняя касавіца ў сельгаставарыстве распачалася зладжана, аднак выйшаўшы на некаторы час са строю кормакамбайн крыху спыніў тэмп уборкі і, каб людзі не губ­лялі дарэмна час, мясцовыя механізатары былі накіраваны ў “камандзі­роўку” да сваіх суседзяў — у КСУП “Барчыцы-агра”.
Так, дзве гаспадаркі — ААТ “Дабаснянскае” і “Барчыцы-агра” на час корманарыхтоўкі скаапе­раваліся, стварыўшы нешта накшталт аб’яднанага працоўнага корманарыхтоўчага дэсанту. Агульнымі намаганнямі ў найкарацейшыя тэрміны яны заклалі траншэю каля адной з МТФ у Барчыцах, цяпер гэтак жа аператыўна вядуць корманарыхтоўку ў “Дабаснянскім”.
Гэтак, лічаць спецыя­лісты-аграрыі, больш шанцаў нарыхтаваць сянаж належнай якасці. Кантроль і за тэрмінамі закладкі, і за захаваннем рэжымаў вільготнасці і тэмпературы ў абедзвюх гаспадарках строгі. Як і за належнай трамбоўкай правяленай масы, што таксама вельмі важна.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “раёнкі” галоўны аграном ААТ “Дабаснянскае” Андрэй Голубеў, у іх сельгаставарыстве разумеюць асаблівую важнасць своечасовага і якаснага правядзення корманарыхтоўчай кампаніі. Для яе паспяховага выканання да дэталяў прадумана арганізацыя работ у час касавіцы, правільна расстаўлены сілы. Але самае галоўнае — ёсць надзейныя і правераныя не адной важнай сельгаскампаніяй людзі, з якімі па сілах выкананне пастаўленых задач.
Старанна працуюць на кормаўборачных камбайнах Міхаіл Куліновіч і Іван Панталонаў, на прэсаванні кармоў — Віктар Палякоў. Тон работам задаюць занятыя на касьбе траў Міхаіл Галомзік і Уладзімір Казлоўскі. Трамбоўку сянажнай масы ажжыцяўляюць Уладзімір Скрыганаў і Іван Зубаў. Варушэннем скошаных траў займаецца Канстанцін Бязумаў. Хутка дастаўляюць правяленую масу Яўген Кавалёў, Аляксей Шыбкоў, Аляксандр Міхлюк, Вячаслаў Хвясько і Рыгор Шэлегаў. На пагрузцы сена працуе Ігар Казлоўскі, на яго адвозцы — Барыс Паўлюц.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024