У інтарэсах абанентаў працуе калектыў Кіраўскага раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне”

У інтарэсах абанентаў працуе калектыў Кіраўскага раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне”

У першую нядзелю верасня адзначаюць прафесійнае свята тыя, хто дорыць нашым дамам, кватэрам цяпло і ўтульнасць, хто дае нам магчымасць адчуць усе выгоды сучаснага камфортнага жыцця — работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.
Расказаць аб працоўных буднях і штодзённых клопатах, задачах і планах на перспектыву калектыву раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” мы папрасілі галоўнага інжынера Віктара КАРАНКЕВІЧА:

— Першыя 20 індывідуальных балонных установак на тэрыторыі нашага раёна з’явіліся ў працаўнікоў калгаса “Рассвет” яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У снежні 1970 года ў нашым гарадскім пасёлку з’явілася Кіраўская эксплуатацыйна-мантажная кантора. Першым яе начальнікам стаў В.М.Батура.
У 1972 г. кіраўскімі газавікамі была зманціравана і ўведзена ў строй дзеючых першая газа-размеркавальная ўстаноўка на 18 кватэр у Жылічах.
З той пары, калі на Кіраўшчыну прышоў газ, мінула больш, чым паўстагоддзя. За гэты час са сваімі паслугамі мы прыйшлі ў кожную сям’ю. Для многіх сельскіх населеных пунктаў раёна, нават аддаленых ад горада, зручнасці ад выкарыстання прыроднага газу сталі рэальнасцю.

Андрэй Шахуноў і Сяргей Дзмітрыеў

На абслугоўванні раёна газазабеспячэння — больш за 10 тысяч газіфікаваных кватэр і дамоў, з іх 4210 — прыродным газам, больш за 5800 — звадкаваным. Штогод колькасць карыстальнікаў прыродным газам у раёне толькі павяліч­ваецца, газавікі прыкладаюць для гэтага ўсе намаганні. Вось і сёлета завершаны работы па будаўніцтве міжпасялковага газапровада працягласцю 15 км да аг.Баравіца. На яго ўладкаванне былі выкарыстаны значныя бюджэтныя сродкі. Наколькі хутка газ з’явіцца ў дамах, залежыць ад сяльчан. Кааператыў імі ўжо створаны, пры наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў мы ў любы час гатовы правесці работы па газіфікацыі жылля.
На варце бяспекі карыстальнікаў газу стаіць 49 чалавек, якія і складаюць калектыў раёна газазабеспячэння. І ўдзень, і ноччу, у любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу работнікі аварыйна-дыспетчарскай службы. Кіраўчане добра ведаюць нумар, па якім варта тэлефанаваць пры газавай небяспецы — спецыялізаваны аўтамабіль з надпісам “104” на борце ў лічаныя хвіліны прыбывае па трывожным сігнале. Часцей за ўсё нашы абаненты выклікаюць “аварыйку”, адчуўшы пах газу ў пад’ездзе ці ад індывідуальных балонных установак.
Немалая нагрузка кладзецца і на два звяны па дастаўцы балоннага газу абанентам. На іх абслугоўванні — больш за 5 тысяч домаўладальнікаў. Што­дня нашы работнікі дастаўляюць гараджанам і вяскоўцам балоны, правяраюць спраўнасць работы газавага абсталявання, даводзяць да ведама насельніцтва правілы па бяспечным выкарыстанні газу.
У апошнія гады патрабаванні для абанентаў сталі больш строгімі, бо пры няправільным выкарыстанні такі зручны і звыклы для нас газ, можа стаць прычынай гібелі людзей. Таму грамадзянам неабходна з разуменнем ставіцца да патрабаванняў работнікаў газазабеспячэння па захаванні і выкананні існуючых правілаў. Галоўная наша мэта — бяспека грамадзян пры выкарыстанні блакітнага паліва.

Таццяна Бяляўская і Алеся Каранкевіч

Нашы спецыялісты вядуць работы па замене састарэлага газавага абсталявання. Адно з важных патрабаванняў Правілаў карыстання газам — замяняць газавыя пліты старэй за 20 год. Даволі ахвотна жыхары раёна выкарыстоўваюць магчымасць набыцця газавых пліт айчыннай маркі “Гефест” непасрэдна ў раёне газазабеспячэння. Па-першае, з-за таго, што арганізацыі, уваходзячыя ў структуру РУП “Магілёўаблгаза”, працуюць напрамую з заводам-вытворцам, таму кошт пліты выходзіць значна таннейшым, чым у магазінах, а, па-другое, работнікі нашай службы максімальна хутка дастаўляюць і ўстанаўліваюць новае абсталяванне. Асаблівым попытам карыстаюцца настольныя
дзвюхканфорачныя пліты, якія ахвотна набываюць дачнікі.
Сярод новаўвядзенняў бягучага года — заключэнне дагавароў з карыстальнікамі балоннага газу на яго пастаўку. Гэта патрабаванне закона. Для зручнасці нашых кліентаў мы наведваем іх дома, заключаем дагаворы. Дадзеную працэдуру ўжо прайшло больш за 4 тысячы абанентаў. Хацелася б папярэдзіць грама­дзян, што тым, хто не заключыць дагаворы, з 1 лістапада балоны дастаўляцца не будуць.
Як, напэўна, і ў любой арганізацыі, галоўная наша каштоў­насць — гэта кадры. На маю думку, працаваць у газавай галіне могуць толькі адказныя і дысцыплінаваныя людзі. Менавіта з такіх і складаецца наш калектыў. За апошнія гады ён значна амаладзіўся, вопыт старэйшых спецыялістаў дастойна пераймае моладзь. У нашай сістэме практычна не бывае людзей выпадковых: калі прыйшлі сюды працаваць, то застаюцца на дзесяцігоддзі. 32 гады адпрацаваў у сферы газазабеспячэння Генадзь Пінчук, які з 2011 года ўзначальвае наш калектыў, 29 гадоў — Станіслаў Сцефановіч, больш чым па два дзесяцігоддзі — Міхаіл Храмовіч, Сяргей Дзмітрыеў, Тамара Іваніцкая, Аляксандр Каранкевіч, Надзея
Індзюхіна, Юрый Храмовіч, Мікалай Каранкевіч і іншыя.
У сувязі з прафесійным святам будзе адзначаны шэраг нашых работнікаў: Падзякай РУП “Магілёўаблгаз” — слесар Георгій Калаткоў, Ганаровай граматай ВУ “Бабруйскгаз” — майстар Дзмітрый Індзюхін, Падзякай — слесар Андрэй Шахуноў, на Дошку гонару ВУ “Бабруйскгаз” занесена майстар Таццяна Бяляўская.
Слоў падзякі заслугоўвае і адказная праца загадчыка склада Аляксандра Бегуна. На складзе — узорны парадак, і матэрыяльным каштоўнасцям захаванасць забяспечана поўнасцю. Акрамя таго, гэта чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі — на працягу некалькіх гадоў ён — наш ня­зменны прафсаюзны лідар. У яго цудоўна атрымліваецца згуртаваць калектыў, аб’яднаць, альбо гэта правядзенне святочных мерапрыемстваў ці то спартыўныя спаборніцтвы.
Шмат увагі надаем добраўпарадкаванню прылягаючай тэрыторыі. Сёлета правялі работы па ўладкаванні новых тратуарных дарожак, адрамантавалі альтанку для адпачынку, зрабілі стаянку для веласіпедаў, дзякуючы нашым жанчынам-работніцам з’явіліся новыя прыгожыя клумбы.
Плануем распачаць будаўніц­тва новага склада для захоўвання балонаў, гэта будзе сучасны будынак, адпавядаючы неабходным патрабаванням бяспекі.
Не забываемся і аб паляпшэнні санітарна-бытавых умоў газавікоў. Пакой прыёму ежы абсталяваны ўсім неабходным, устанавілі новыя шафы для адзення, ёсць душавыя.
Наперадзе ў нас шмат планаў і задум. Упэўнены, што газазабеспячэнне нашых абанентаў і ў далейшым будзе зладжаным і бесперабойным. Для гэтага мы і працуем.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024