10 снежня — Дзень правоў чалавека. Бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны

10 снежня — Дзень правоў чалавека. Бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны

Знакавым для чалавецтва гэты дзень стаў 10 снежня 1948 года. Менавіта тады Генеральная Асамблея ААН прыняла ў Парыжы Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. У 30 артыкулах дэкларацыі пералічваюцца асноўныя правы і свабоды ўсіх мужчын і жанчын ва ўсім свеце без якіх-небудзь адрозненняў.
Гэты ўнікальны дакумент перакладзены больш як на 400 моў і дыялектаў у розных кутках свету і з’яўляецца своеасаблівай інструкцыяй да дзеяння нацыянальных урадаў. Артыкулы з дэкларацыі так ці інакш знайшлі сваё адлюстраванне ў асноўных законах краін — удзельніц ААН. Пры распрацоўцы і прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сваё ўвасабленне ў асноўным законе нашай краіны знайшлі палажэнні пра тое, што ўсе мы народжаны вольнымі і маем права на жыццё, што дыскрымінацыя і рабства забаронены, што мы ўсе роўныя перад законам, што маем права на працу, годны заробак і прафсаюзы, жыллё, медыцынскую дапамогу, кіраванне дзяржавай, адпачынак, свабодны збор і распаўсюджванне інфармацыі і шмат іншых правоў. У 1950 годзе Генеральная Асамблея ААН прапанавала ўсім дзяржавам і зацікаўленым арганізацыям адзначаць 10 снежня як Дзень правоў чалавека.

Традыцыйна напярэдадні Дня правоў чалавека мы правялі апытанне сярод жыхароў раёна.

Таццяна АРЦЮХОВА, загадчык ясляў-садка №4 г.Кіраўска:
— Правы чалавека — найвялікшае дасягненне сусветнай цывілізацыі, галоўны крытэрый дэмакратычнага грамадства. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — эпахальны дакумент, у якім былі абвешчаны неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча.
Для мяне, як прадстаўніка дашкольнага выхавання дзяцей, вельмі важным з’яўляецца абарона правоў дзіцяці. У 1959 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, у 1990 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя аб правах дзіцяці. Дэкларацыя правоў дзіцяці стала першым дакументам ААН, які тычыцца менавіта дзяцей. Яна абвясціла, што «чалавецтва абавязана даваць дзіцяці лепшае, што яно мае», гарантаваць карыстанне ўсімі правамі і свабодамі на карысць іх і грамадства.
Беларускі парламент прыняў закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” ў лістападзе 1993 г. У законе пералічваюцца правы дзяцей: неад’емнае права на жыццё (арт. 4), на годны ўзровень жыцця (арт. 8), на ахову і ўмацаванне здароўя (арт.5), грамадзянства (арт. 7), на імя (арт. 20), на абарону гонару і годнасці (арт. 27), на абарону ад незаконнага ўмяшання ў асабістае жыццё, замаху на тайну карэспандэнцыі (арт. 28) і інш. Замацаваны не толькі правы, але і абавязкі непаўналетніх: выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і інтарэсы іншых грамадзян і г.д.
Сёння Рэспубліка Беларусь — гэта дзяржава, дзе клопат пра дзяцей з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі.
Дзецям прадастаўляецца бясплатная абавязковая агульная базавая адукацыя, усеагульны доступ да дашкольнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Малышы маюць магчымасць навед­ваць дашкольныя ўстановы. Узровень пісьменнасці моладзі ў Беларусі складае 99,8%. Па гэтым паказчыку мы апярэджваем многія дзяржавы, якія ўваходзяць у групу краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Паспяхова функцыянуе сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Хлопчыкі і дзяўчынкі маюць магчымасць у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і жаданнямі займацца любімай справай: маляваць, пець, танцаваць і г.д. Створаны ўмовы для самарэалізацыі дзяцей у грамадскім жыцці.
Самае галоўнае — мы жывем у мірнай краіне і з упэўненасцю глядзім у будучыню.

 

Алена ГЛЕКАВА, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:
— У Дзень правоў чалавека мы яшчэ раз гаворым пра тое, што кожны грамадзянін павінен адчуваць сваю абароне­насць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Большую частку жыцця мы праводзім на рабоце, таму абарона правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэ­саў — першачарговая задача прафсаюза як самай масавай грамадскай арганізацыі краіны. Больш таго, прафсаюз — галоўны памочнік і паплечнік работніка ў пытаннях вытворчай бяспекі, арганізацыі дастойных умоў працы і адпачынку.
У полі зроку нашай грамадскай арганізацыі практычна няма пытанняў, у якіх бы яна не прымала свайго ўдзелу. Гэта тычыцца як канкрэтнай дапамогі людзям, так і праблем, якія агучваюцца перад выканаўчай і заканадаўчай уладай з тым, каб зрабіць жыццё чалавека працы больш камфортным, палепшыць яго дабрабыт. Так, з мэтай абароны правоў працоўных прафсаюзы распрацавалі і ўнеслі на разгляд урада больш за 40 прапаноў па дапаўненнях у праект закона па змяненні Працоўнага кодэкса.
Правы і інтарэсы грамадзян, якія павінен абараняць прафсаюз, выцякаюць з агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права. Член прафсаюза мае права разлічваць на абарону прафсаюза пры звальненні па ініцыятыве наймальніка (у прадугледжаных працоўным заканадаўствам выпадках); на дапамогу прафсаюзнай арганізацыі пры парушэнні наймальнікам працоўнага, калектыўнага дагавора; на садзеянне ў вырашэнні пытанняў, звязаных з аховай працы, кампенсацыяй урону, прычыненага здароўю пры выкананні працоўных абавязкаў; на бясплатную юрыдычную дапамогу прававымі інспектарамі працы па пытаннях, якія тычацца растлумачэння норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі правазносін; на атрыманне льгот пры набыцці санітарна-курортных пуцёвак.
Трымаць руку на пульсе, аператыўна рэага­ваць на любыя змяненні ў грамадстве і эканоміцы, аказваць своечасовую дапамогу чалавеку — вось галоўная задача прафсаюзаў і мэтанакіраваная работа па абароне правоў працоўных.

 

Аляксандр БЯРОЗКА, вучань 9 “А” класа СШ №1 г.Кіраўска:
— Наколькі я памятаю з курсу грамадазнаўства, асноўнымі дакументамі, дзе запісаны правы непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь, з’яўляюцца Канстытуцыя і Закон “Аб правах дзіцяці”. Акрамя таго, правы дзяцей і падлеткаў рэгулююцца таксама асобнымі часткамі і артыкуламі Грамадзянскага, Працоўнага, Крымінальнага і іншых кодэксаў.
Мы маем права на жыццё і годныя ўмовы жыцця, ахову i ўмацаванне здароўя (бясплатнае медыцынскае абслугоўванне), абарону — дзяржава клапоціцца пра тое, каб усе дзеці развіваліся, і абараняе іх ад усіх відаў гвалту і эксплуатацыі, прыцягваючы да адказнасці тых, хто жорстка абыходзіцца з непаўналетнімі.
Кожны з бацькоў можа даць пачатковую і сярэднюю адукацыю свайму дзіцяці, паколькі яна ў нашай краіне бясплатная, пры жаданні можна працягнуць вучобу ў ВНУ за кошт бюджэтных сродкаў, гэта азначае, што дзяржава імкнецца падтрымаць гэта права чалавека і дапамагчы яму ў дасягненні сваіх мэт. Таксама непаўналетнія маюць права на адпачынак: будуюцца спартыўныя і забаўляльныя пляцоўкі, працуюць установы дадатковай адукацыі; права на матэрыяльнае забеспячэнне — сем’ям выплачваюцца розныя грашовыя дапамогі, аказваецца іншая падтрымка.
З 14 гадоў мы можам з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў уладкавацца на працу на пэўных умовах, калі гэта не шкодзіць здароўю і вучобе.
Гэтыя і іншыя правы ў належнай ступені прадастаўляюцца дзяржавай для забеспячэння паўнацэннага жыцця і развіцця рабят.
Кожнаму дзіцяці і падлетку неабходна ведаць свае правы, але не менш важна ведаць і выконваць свае абавязкі.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024