Ягор, Ксенія, Сафія… Як называлі нованароджаных дзяцей на Кіраўшчыне ў мінулым годзе

Ягор, Ксенія, Сафія… Як называлі нованароджаных дзяцей на Кіраўшчыне ў мінулым годзе

 

Па дадзеных, прадастаўленых начальнікам аддзела ЗАГС райвыканкама Наталляй Хахол, летась у аддзеле ЗАГС і сельскіх выканаўчых камітэтах было зарэгістравана 160 дзяцей.

Самым папулярным імем для хлопчыка стала Ягор, яго атрымалі 6 дзетак. З’явілася 5 Арцёмаў, па 4 Дзянісы, Максіма, Мацвея і Мікіты. Далей па папулярнасці ідуць: Аляксей, Уладзімір, Вячаслаў, Данііл, Іван, Раман, Цімафей, Яраслаў. Сярод рэдкіх імёнаў, якімі назвалі ў бягучым годзе сваіх дзяцей жыхары раёна, — Арсеній, Багдан, Уладзіслаў, Дзмітрый, Яўген, Кірыл, Макар, Цімур, Амін. Толькі па аднаму хлопчыку сталі носьбітамі папулярных раней імёнаў Сяргей, Аляксандр, Андрэй, Ілья, Леанід, Міхаіл, Мікола, Павел, Станіслаў. Некалькі атрымалі рэдкія і крыху падзабытыя стараславянскія імёны: Даніла, Гардзей, Захар, Марк, Радзівон, Савелій.

Дзяўчынак часцей называлі Ксеніяй, Сафіяй, Вікторыяй, Анастасіяй, Арынай, Валерыяй, Дар’яй і Евай. Вяртаюцца з небыцця імёны Кацярына, Кіра, Марыя, Паліна, Аляксандра, Ганна, Юлія.
Па адной маленькай кіраўчанцы сталі носьбітамі папулярных раней імёнаў Соф’я, Інга, Лізавета, Васіліса і Варвара.

Некалькі маленькіх прыгажунь атрымалі цудоўныя, але крыху незвычайныя для беларусаў імёны: Дарына, Мілана, Міраслава, Зарына, Злата, Віталіна, Аліна, Аліса, Эвеліна і Эмілія.
Некаторыя бацькі вырашылі быць больш арыгінальнымі, назваўшы сваіх дачушак Арыяна, Асоль, Дамініка, Івана, Каміла.

Роля імя ў жыцці кожнага чалавека важная. Нездарма існуе меркаванне, што імя само па сабе валодае не толькі пэўным энергетычным патэнцыялам, але і сваім лёсам, які перадаецца чалавеку. На імёны заўсёды існавала мода. Яна паэтапна актуалізавала адны імёны, адначасова адкідваючы ў бездань часу іншыя, затым прыходзіла новая хваля запатрабаванасці… і так бясконца.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024