“Уладар сяла-2019”: кіраўчане — лепшыя на Магілёўшчыне!

“Уладар сяла-2019”: кіраўчане — лепшыя на Магілёўшчыне!

У першай дэкадзе жніўня ў раённым цэнтры Круглае прайшоў абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Абсалютнымі пераможцамі на ім сталі нашы землякі — сям’я Фядотавых з аграгарадка Барчыцы.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Магілёўскі абласны камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і Круглянскага райвыканкама.

На гэты раз у імправізаванай беларускай вёсцы, якая разгарнулася ў парку культуры і адпачынку Круглага, “пасяліліся” дзесяць самых актыўных і творчых маладых сем’яў з розных куточкаў Магілёўшчыны. Усе — пераможцы раённых этапаў конкурсу. Кожная са сваімі традыцыямі, дасягненнямі і захапленнямі. Галоўная ўмова — узрост да 31 года, пражыванне на тэрыторыі сельскай мясцовасці, праца ў сельгасарганізацыі не менш 3 гадоў.
Сям’я Фядотавых з аг.Барчыцы — прыклад таго, як можна рэалізаваць сябе на вёсцы. У КСУП “Барчыцы-агра” галава сям’і, былы дэсантнік, ураджэнец суседняй вёскі Падлешчанка Васіль Фядотаў працуе не першы год. Прыехаў па размеркаванні пасля Бабруйскага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага кале­джа. Смела браўся за любую работу. А пасля службы ў арміі асвоіў адну з самых запатрабаваных у сельскай гаспадарцы прафесій: стаў высокакласным спецыялістам — тэхнікам па штучным асемяненні жывёлы. У гаспадарцы яго цэняць за працавітасць, адказнае стаўленне да справы, кампетэнтнасць і сумленнасць. Такі ж характар і ў яго жонкі Кацярыны. Гэта зараз яна знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: малодшаму з трох дзяцей Фядотавых Ільюшу мінуў годзік. А дагэтуль не па чутках была звязана з сельскай гаспадаркай, працавала спецыялістам па ўліку на малочна-таварнай ферме.
Гордасць бацькоў — дзеці. Адзінаццацігадовы Мікіта ўжо добры памочнік у вядзенні дамашняй падсобнай гаспадаркі. А яна ў сям’і, нягледзячы на малады ўзрост гаспадароў, значная: куры, свінні, трусы, бычкі на дарошчванні. А яшчэ клопату і працавітых рук патрабуе агарод, бо ўсю гэтую жыўнасць карміць трэба! Справамі старэйшых актыўна цікавіцца і пяцігадовы Ваня, дапамагае чым можа.
Але не толькі вытворчыя паказчыкі ды працавітасць сям’і сталі залогам яе поспеху ў конкурсе. З гонарам пераадолець раённы этап, а зараз стаць лідарамі на абласным узроўні дапамаглі згуртаванасць, еднасць інтарэсаў, творчы падыход літаральна да ўсяго. Дарэчы, тон у апошнім задае гаспадыня дома Кацярына. І калі толькі паспявае за ўсёй мітуснёй і загружанасцю па дому займацца яшчэ і рукадзеллем, толькі дзіву даешся! Між тым пакоі іх дома багата ўпрыгожаны рознымі падзелкамі, змайстраванымі ўмелымі рукамі маладой жанчыны. Сярод усёй гэтай разнастайнасці нямала творчых работ, выкананых старэйшым сынам. Ён пераймае ўсё лепшае ад таты і мамы. Не раз станавіўся ўдзельнікам унутры­школьных і раённых выстаў і конкурсаў дзіцячай самадзейнай творчасці. Вось і на суд журы конкурсу “Уладар сяла” сям’я таксама прадаставіла свае па­дзелкі.
Наогул, у Фядотавых нямала розных дыпломаў і грамат, якія яны беражліва захоўваюць у сваім дамашнім архіве. Сярод іх — за перамогу бацькі ў прафесійных раённых і абласных конкурсах.
Жыве маладая сям’я ў аг.Барчыцы ў доме, які ім выдзеліла гаспадарка. Фядотавы не толькі ўмеюць старанна працаваць, але вельмі любяць разам бавіць вольны час. На жаль, яго ў гаспадара сям’і застаецца вельмі мала: адказны ўчастак работы ў гаспадарцы, клопаты па дому. Тым не менш, з усім Васіль спраўляецца і доказам гэтаму поспехі на асноўнай рабоце, хатні дабрабыт і сам факт удзелу, а тым больш — перамогі ў такім прэстыжным і складаным конкурсе, як “Уладар сяла”! А сам Васіль прызнаецца, што пасля напружанага працоўнага дня адзіная аддушына — вялікая сям’я. А з ёю ніколі не засумуеш!
Не сумна было і падчас конкурсу ў Круглым! Удзельнікам былі прапанаваны разнастайныя творчыя, спартыўная і кулінарныя іспыты. Традыцыйна конкурсная праграма пачалася з візітных картак сем’яў-удзельніц “Вітаем па-беларуску”. Размова ішла аб адным з дзён сям’і, яе традыцыях, захапленнях, адпа­чынку.
Арганізатары конкурсу зрабілі акцэнт на захаванне традыцый беларускай вёскі. Таму яго
ўдзельнікам для паспяховага выканання заданняў трэба было не толькі валодаць пэўнымі навыкамі сялянскай працы, але і прадэманстраваць зладжанасць, разуменне адзін аднаго з паўслова.
У конкурсе “Па дровы” маладыя сем’і паказалі як умеюць пілаваць, секчы і складваць дровы, запрагаць каня — у конкурсе “Сіўка-бурка”. У жартаўлівай спартыўнай эстафеце на спрытнасць муж і жонка па чарзе выконвалі розныя заданні. Так, Кацярына з дапамогай карамысла напаўняла бочку вадой і забівала малатком цвікі ў беравяно, а Васіль прадэманстраваў майстэрства ў ваджэнні садовай тачкі і спавіванні лялькі. Падчас выставы журы ацэньвала дасягненні канкурсантаў у сямейнай гаспадарцы, працы і вучобе.
У якасці хатняга задання канкурсанты былі павінны падрыхтаваць відэаролікі аб сваіх сельскагаспадарчых падвор’ях. Ролік сям’і Фядотавых па выніках інтэрнэт-галасавання быў прызнаны лепшым. Слушную дапамогу ў яго падрыхтоўцы аказаў супрацоўнік рэдакцыі раённай газеты Максім Мікешын. За што Васіль і Кацярына яму вельмі ўдзячныя.
Праект “Уладар сяла” скіраваны на ўздым прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, умацаванне сямейных традыцый і папулярызацыю беларускіх гісторыка-культурных каштоўнасцей. Усе сямейныя каманды-ўдзельніцы, якія прыехалі ў гэты дзень у Круглае, каб пазмагацца за ганаровы тытул, у поўнай меры адчулі дух конкурсных прыгод, мелі магчымасць пашырыць кола знаёмстваў, набрацца пазітыву. А фіналісты, да таго ж, атрымалі каштоўныя і памятныя падарункі. Сям’я Фядотавых, як самая творчая, добразычлівая, дружная і зладжаная ў рабоце, будзе прадстаўляць Магілёўшчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу.
Таццяна МАІСЕЕНКА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024