Жыць у мірнай краіне — сапраўднае шчасце!

Жыць у мірнай краіне — сапраўднае шчасце!

Міжнародны дзень міру быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1981 годзе і прысвечаны ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі. Упершыню ён адзначаўся ў верасні 1982 года. У 2001 годзе Генеральная Асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня. ААН прапанавала ўсім краінам і народам спыняць у гэты Дзень ваенныя дзеянні і адзначаць яго правядзеннем адукацыйных і грамадскіх інфармацыйных акцый па праблемах міру.
Напярэдадні свята аб дзейнасці раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” расказала яе старшыня Вольга ГАРШКОВА:
— Мір — гэта аснова развіцця любой краіны, галоўная ўмова стабільнага жыцця грамадзян. Толькі ў мірны час мы маем паўнацэнную магчымасць жыць, вучыцца і працаваць, ствараць сем’і і гадаваць дзяцей, з надзеяй глядзець у будучыню.
Кожны чалавек на зямлі павінен памятаць аб тым, якім крохкім можа быць мір, і толькі аб’яднаўшы намаганні ўсяго чалавецтва, можна дасягнуць значных вынікаў у справе яго захавання.
Кожны год Міжнародны дзень міру прысвечаны пэўнай тэме. Тэма 2019 года — “Барацьба са зменай клімату дзеля міру”.
Вучоныя ўсяго свету называюць змяненне клімату адным з асноўных сучасных выклікаў чалавецтву. Так, напрыклад, непрадказальнасць умоў надвор’я, якая ставіць пад пагрозу вытворчасць прадуктаў харчавання, павышэнне ўзроўню мора, якое павялічвае рызыку прыродных катастроф, з’яўляюцца наступствамі змянення клімату і маюць глабальны характар і беспрэцэдэнтныя маштабы. Калі не распачаць рашучых дзеянняў па выпраўленні сітуацыи сёння, то наступная адаптацыя да змены клімату будзе патрабаваць вялікіх намаганняў і выдаткаў.
У прыярытэце дзейнасці нашай раённай арганізацыі — шэраг сацыяльна значных праграм: “Памяць”, “Клопат”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Дзіця міру”, “Падтрымка таленавітай мола­дзі”, “Мая Радзіма — Беларусь”, “За здаровы лад жыцця” і іншыя, а таксама важныя для грамадства акцыі і праекты.
У межах мерапрыемстваў да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у палату для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны райбальніцы набылі сэрвісную каляску для дастаўкі ежы пацыентам, якія знаходзяцца на пасцельным рэжыме.
Актыўна папрацавалі па аказанні дапамогі сем’ям пры падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года. Для ЦДАДіМ выдзелілі сродкі, каб яны набылі матэрыялы для дзейнасці гурткоў па інтарэсах. Дапамагаем фінансава ў набыцці і пашыве касцюмаў для маленькіх удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Усё гэта робіцца для ўсебаковага развіцця дзяцей, раскрыцця іх талентаў.
Па ініцыятыве ГА “Беларускі фонд міру” ў рэспубліцы ў чарговы раз быў праведзены конкурс “Шчасце — жыць у мірнай краіне!”. Свае сілы паспрабавалі ў ім і рабяты з нашага раёна. У выніку пераможцай конкурсу стала вучаніца Жыліцкага НПК ДС-СШ Вольга Дэдэнка. Былі нашы рабяты і сярод прызёраў рэспубліканскага конкурсу “Славім чалавека працы”. Усе яны былі адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Штогадовай добрай традыцыяй стала правядзенне акцыі “Дзіця міру”. Сем’ям, у якіх 21 верасня нарадзілася дзіцяці, выдаецца пасведчанне, што іх малыш атрымлівае ганаровае званне “Дзіця міру”, бацькам уручаюцца каштоўныя падарункі і паштоўкі, аказваецца матэрыяльная дапамога.
У бягучым годзе на рахунак раённай арганізацыі Фонду міру паступіла ахвяраванняў і членскіх узносаў на суму больш за 7 тысяч беларускіх рублёў. Значны ўклад унеслі працоўныя калектывы райбальніцы, аддзелаў райвыканкама, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, райспажыўтаварыства, раёна электрасетак, раёна газазабеспячэння, УКП “Кіраўскія бытпаслугі”, аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і многія іншыя. Хочацца выказаць удзячнасць за разуменне і падтрымку ў імя ўмацавання міру, сяброўства, згоды і гуманізму.
Хачу адзначыць, што ўсе атрыманыя сродкі выкарыстоўваюцца на добрыя справы.
Сёлета Фонд міру выступіў ініцыятарам па правядзенні работ па добраўпарадкаванні помнікаў абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчынай вайны і месцаў пахаванняў ахвяр вайны. Сумеснымі намаганнямі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру” і “Белая Русь”, раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў былі праведзены работы па ўстаноўцы памятнага знака ў в.Залітобічы, які з’яўвіўся ўвасабленнем пачатку вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наша арганізацыя пасадзейнічала і ўвекавечанню памяці 7 мірных жыхароў Любоніч, якія загінулі ў гады вайны. Ужо заказалі памятную шыльду з іх прозвішчамі. Бу-
дзем удзельнічаць у работах па рамонце і добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі.
Спіс нашых с вамі агульных добрых спраў можна працягваць доўга. І тое, што мы робім, садзейнічае захаванню міру і спакою ў нашай прыгожай Беларусі, на нашай малой радзіме.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024