22 снежня – Дзень энергетыка

22 снежня – Дзень энергетыка

З нагоды префесійнага свята наша інтэрв’ю – з галоўным інжынерам філіяла “Бабруйскія электрычныя  сеткі” РУП “Магілёўэнерга” Віталем Ваганавым.

 

– Віталь Станіслававіч, з якімі паказчыкамі сустракае ваш калектыў Дзень энергетыка?
– Гадавы план па рамонтным работам электрычных сетак і трансфарматарных падстанцый намі ўжо выкананы. Адрамантавана 100,6 км высакавольтных ліній напружаннем 10 кВ. На іх праведзена замена 12,3 км голага провада на ізаляваны, 22 апор і 337 ізалятараў.
Згодна плана-графіка капітальна адрамантавана 87,8 км сетак напружаннем 0,4 кВ, на якіх таксама праведзены вялікі аб’ём рамонтных работ: заменена 87 апор, 113 уводаў на ўводы з ізаляванымі правадамі, абрэзана 1372 дрэвы, галіны якіх дакраналіся да правадоў. Для больш бяспечнага і аператыўнага рамонту электрычных ліній устаноўлена 108 стацыянарных зазямліцеляў.
Для павышэння надзейнасці электразабеспячэння заменены 3 кабельных участкі 10 кВ, якія праходзяць па тэрыторыі райцэнтра. Капітальна адрамантаваны 52 трансфарматарныя станцыі.
На працягу ўсяго года наш калектыў забяспечваў выкананне нарматываў дзяржаўных стандартаў па асвятленні вуліц населеных пунктаў раёна, аказ­валіся паслугі насельніцтву і юрыдычным асобам, у тым ліку па заяўным прынцыпе «адно акно» на платнай аснове.

Вадзіцель Аляксандр Багамолаў, электраманцёр Сяргей Гуляеў, майстар Андрэй Юр’еў, электраманцёры Яўген Стэльмак і Руслан Малахаў.


– Як Вы лічыце, наколькі важная прафесія энергетыка ў сучасным свеце?
– Каб зразумець, наколькі мы неабходныя, дастаткова застацца на кароткі час без цяпла і святла. Без электраэнергіі не працуюць бытавыя прыборы, а без іх складана ўявіць сучаснае жыццё. Наша прафесія лічыцца адной з самых небяспечных. І выпадковых людзей у ёй няма.
– Калектыў электрасетак – гэта…
– Адказныя, згуртаваныя, накіраваныя на выкананне пастаўленых задач спецыялісты. Сёння ў нас працуюць – 75 чалавек, 9 з іх – на старэйшай гідраэлектрастанцыі энергасістэмы краіны – Чыгірынскай ГЭС. Дарэчы, у гэтым годзе было адзначана 60-годдзе ЧГЭС.
Часам у прафесію ідуць па слядах бацькоў. Ёсць такія прыклады: інжынер службы збыту электраэнергіі Віктар Пусташыла, дыспетчар Дзмітрый Лазаковіч, электраманцёры-вадзіцелі аператыўна-выязной брыгады браты Генадзь і Віктар Маркоўскія.
Прыходзяць да нас па размеркаванні і маладыя спецыялісты пасля навучання ў вышэйшых навучальных установах. Прыемна, што большая іх частка пасля адпрацоўкі застаецца ў калектыве раёна электрасетак. Гэта напрыклад, майстар Яўген Пятроўскі. Прыцягальнасць прафесіі энергетыка сярод моладзі пацвярджае і факт амаладжэння персаналу, сярэдні ўзрост якога – каля 40 гадоў.
Хочацца таксама адзна­чыць сумленную працу тэхніка Вольгі Лазаковіч, майстроў Івана Сямёнава і Валерыя Прымака, электраманцёра-эскізіроўшчыка Алы Акуліч.

Каардынуе работу брыгад дыспетчар Дзмітрый Бэндэр.

– Чаму асабіста Вы абралі прафесію энергетыка?
– Можна сказаць, выпадкова. Жыў у в.Скрыпліца. Мая маці хацела, каб я стаў бухгалтарам-эканамістам. Пасля школы я і сам думаў паступаць
на гэтую спецыяльнасць. Але лёс распарадзіўся інакш. На той момант мясцовая гаспадарка мела патрэбу ў спецыялісце па энергазабеспячэнні, і мне выдалі мэтавае накіраванне. Паступіў, паспяхова адвучыўся. Падзячныя лісты маме дадому дасылалі. Ніколькі не шкадую, што пайшоў па гэтым шляху…

Начальнік раённай дыспетчарскай службы Сяргей Коршак.

– Віталь Станіслававіч, стыхія, якая разбушавалася ў чэрвені гэтага года, яшчэ раз даказала жыхарам раёна, як цяжка жыць без электраэнергіі. Наколькі аператыўна выпраўляюцца аварыйныя сітуацыі?
– Так, умовы надвор’я не раз правяраюць нас на трываласць. І гэта адбываецца не толькі летам. Шквалістае ўзмацненне ветру, навальніцы і моцны лівень, абледзяненне прыводзяць да масавых адключэнняў паветраных ліній электраперадач.
27 чэрвеня падчас непагадзі дзяжурнаму дыспетчару паступіла больш за 100 заявак. Аператыўна іх выправіць дапамагло зладжанае ўзаемадзеянне нашага РЭС з брыгадамі, якія прыбылі на дапамогу для ліквідацыі стыхіі з Магілёва, Глуска, Быхава і Асіповіч. У самыя кароткія тэрміны былі адрамантаваны пашкоджаныя лініі электраперадач, зроб­лен абход участкаў па лясных масівах, вызначаны і павалены пагражаючая дрэвы.
Трэба адзначыць, пры неабходнасці мы заўсёды гатовы выехаць на дапамогу ў суседнія раёны.

Кладаўшчык 5-га разраду Галіна Пятроўская.

– Вядома, што «пернік» саладзей «бізуна». Якія формы заахвочвання прымяняюцца для стымулявання работнікаў?
– Даказана часам, што лепшы і найбольш дзейсны спосаб – фінансавы. Акрамя акладнай часткі, кожны работнік можа разлічваць на прэміяльны фонд. Яго памер напрамую залежыць ад выканання даведзеных паказчыкаў. Схема простая: выканаў – атрымаў.
Прывабны і наш «сацыяльны пакет». У яго ўваходзяць: забеспячэнне спецыяльнай вопраткай, санаторна-курортныя пуцёўкі на аздараўленне ў круглагадовай здраўніцы для сямейнага лячэння «Энергетык», адпачынак дзяцей у піянерскім лагеры на базе адпачынку «Шчаткава». За кошт арганізацыі восенню выдзяляецца матэрыяльная дапамога для набыцця агародніны.
І, вядома ж, адзін з самых прыемных бонусаў – быць адзначаным у ліку лепшых напярэдадні прафесійнага свята. 
– Дзякуй за размову. Жадаю вашаму калектыву невычэрпнай энергіі для здзяйснення задуманага ў наступным 2020 годзе!

Аляксандра КАЛІНІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024