7 снежня — Дзень страхавых работнікаў

7 снежня — Дзень страхавых работнікаў

Прыродныя анамаліі, жыццёвыя трагедыі і хваробы часта наносяць каварны і нечаканы ўдар. Засцерагчыся ад гэтага поўнасцю немагчыма, але ёсць шанц зменшыць наступствы і фінансавыя страты. Дапаможа ў гэтым страхаванне.

Паспяхова аказвае страхавыя паслугі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне. Сёння тут прапануюць 11 відаў добраахвотных і каля 70 абавязковых відаў страхавання як для фізічных, так і для юрыдычных асоб. Штогод яны імкнуцца пашыраць спіс сваіх паслуг, арыентуючыся на патрэбы кліентаў.

Нямала сярод страхавальнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. Так, клапоцяцца аб захаванасці нятаннай сельскагаспадарчай тэхнікі ў ААТ “Дабаснянскае”, КСУП “Ніва-Барсукі”, КСУП “Жылічы” і іншыя. Кіраўніцтва некаторых арганізацый не забывае і пра здароўе сваіх работнікаў, афармляючы дагаворы медыцынскага страхавання.

Страхавыя агенты Надзея Спірыдонава і Надзея Дзюіна.

У калектыве прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне працуюць 19 чалавек, з іх 9 – страхавыя агенты, якія размеркаваны па ўчастках абслугоўвання.

Як адзначыла яго дырэктар Ірына Таркан, развіццё страхавання ў значнай ступені залежыць ад людзей, якія працуюць у гэтай галіне, ад іх прафесіяналізму, аператыўнасці і высокай адказнасці. Асноўны ўклад у агульную скарбонку дасягненняў іх арганізацыі ўносяць менавіта страхавыя агенты. Іх вызначаюць камунікабельнасць, уменне наладжваць кантакт са страхавальнікамі. Спецыялістам даводзіцца быць і дарадчыкамі, і псіхолагамі, каб даступна і граматна дапамагчы кліентам аформіць захаванне маёмасці, жылля, ахову здароўя, зрабіць свой выбар у вялікай колькасці прапаноўваемых страхавых прадуктаў. Штодня яны адмяраюць не адзін дзясятак кіламетраў дарог, заходзяць у кожны дом. Іх дэвіз – дайсці да кожнага чалавека і якасна абслужыць.

У ліку лепшых страхавых агентаў – Надзея Дзюіна, якая аддала гэтай справе больш за 19 гадоў. Па выніках бягучага года жанчына заняла 1 мес­ца ў абласным конкурсе “Лепшы па прафесіі”, сярод страхавых агентаў з колькасцю жыхароў да 30 тысяч. Не здае сваіх лідзіруючых пазіцый і Надзея Каляснёва, якая сёлета ўвайшла ў дзясятку лепшых сярод агентаў, заключыўшых найбольшую колькасць страхавых медыцынскіх полісаў. Добрых вынікаў дасягае ў рабоце страхавы агент Надзея Спірыдонава. За добрасумленную, адказную працу, вялікі ўклад у развіццё страхавання, дасягненне высокіх паказчыкаў ёй аб’яўлена Падзяка філіяла Белдзяржстраху па Магілёўскай вобласці да прафесійнага свята, яе партрэт змешчаны на Дошку гонару філіяла.

Высокакваліфікаваным спецыялістам лічыцца вядучы ацэншчык транспартных сродкаў Дзмітрый Кузняцоў. Штогод, як таго патрабуюць інструкцыі, ён на экзаменах пацвярджае свае прафесійныя навыкі і, варта адзначыць, вельмі паспяхова. Паслугамі гэтага спецыяліста выказваюць жаданне карыстацца страхавальнікі нават з іншых раёнаў вобласці.

Па словах Ірыны Таркан, кожны член калектыву заслугоўвае самых шчырых слоў удзячнасці за свае адносіны да даручанай справы.

Цесныя сувязі падтрымліваюць сённяшнія работнікі з ветэранамі страхавой справы. Жаданыя госці ў прадстаўніцтве Тамара Хамянкова, Таццяна Якубовіч, Анатоль Краўчанка, Уладзімір Каранкевіч і Тамара Зімнева.

Сёння прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне – адзіны згуртаваны калектыў, які можа гарантаваць спакойнае жыццё сваім кліентам. Кожнае іх дасягненне – гэта, бясспрэчна, агульная заслуга высокакваліфікаваных спецыялістаў, добразычлівых і спагадлівых людзей, якія жывуць інтарэсамі сваіх кліентаў. Яны пастаянна развіваюць і пашыраюць спіс страхавых паслуг, паляпшаюць якасць абслугоўвання. З кожным годам кліентаў становіцца больш, растуць паступленні страхавых узносаў, павялічваецца страхавы фонд, а, значыць, – павышаюцца і страхавыя гарантыі грамадзян, іх спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024