“Мы – зямлі, зямля – нам!”

“Мы – зямлі,  зямля – нам!”

Пад такой назвай сёння на Кіраўшчыне адбылося раённае свята першай баразны, якое дало старт сяўбе-2020, адказнай пары ў жыцці земляробаў і ўсіх, хто мае дачыненне да сялянскай працы і шчыра шануе яе.

[ngg_images source=”galleries” container_ids=”26″ exclusions=”696″ sortorder=”685,686,687,690,688,689,691,692,693,694,695,696,697″ display_type=”photocrati-nextgen_basic_thumbnails” override_thumbnail_settings=”0″ thumbnail_width=”120″ thumbnail_height=”90″ thumbnail_crop=”1″ images_per_page=”20″ number_of_columns=”0″ ajax_pagination=”0″ show_all_in_lightbox=”0″ use_imagebrowser_effect=”0″ show_slideshow_link=”1″ slideshow_link_text=”[Show slideshow]” order_by=”sortorder” order_direction=”ASC” returns=”included” maximum_entity_count=”500″]Менавіта кіраўчане першымі на Магілёўшчыне распачалі такую важную сельскагаспадарчую кампанію, як сяўба.

Адбылося святочнае дзейства на палетках ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” каля в.Курганы. Сюды прыбылі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, яго першы намеснік – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Сухадольскі, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Віткоўскі, дэлегацыі гаспадарак раёна на чале з кіраўнікамі, госці.

На святочна ўпрыгожанай пляцоўцы дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах звонкай песняй уславілі старанную працу земляробаў.
Прысутных вітаў старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы. Ён адзначыў, што да сяўбы збожжавых і зернебабовых раслін раён сур’ёзна падрыхтаваўся. Своечасова і якасна праводзяцца работы па рамонце тэхнікі, папрацавалі па ачыстцы, набыцці насення, мінеральных угнаенняў, маюцца надзейныя і кваліфікаваныя механізатарскія кадры.
Міхаіл Гулы павіншаваў усіх з пачаткам сяўбы і пажадаў плённай працы і багатага ўра­джаю.
Словы віншаванняў з пачаткам веснавых палявых работ адрасаваў аграрыям Віктар Віткоўскі, ён пажадаў кіраўчанам і ў будучым не здаваць лідзіруючых пазіцый.
Блаславіў земляробаў і іх высакародную працу настаяцель Косма-Даміянаўскага храма аг.Любонічы іерэй Максім Кірэеў.
Ганаровым гасцям свята, кіраўнікам сельгасарганізацый раёна былі паднесены духмяныя хлебныя караваі, як сімвал багацця і славы працаўнікоў Кіраўшчыны.
Дзяўчаты-вяснянкі паклалі на свежаўзараную раллю залацістыя вянкі з каласоў, завітых падчас леташняга жніва, каб новы ўраджай быў яшчэ больш багатым, а таксама ўтыкнулі ў глебу галінкі вярбы, якія згодна паданняў, павінны абараніць пасевы ад засухі, ліўняў і маланкі.
Ганаровае права пакласці першыя зярняткі ў глебу было прадастаўлена кіраўніцтву раёна, дырэктарам сельгасарганізацый, ганаровым гасцям, якія правялі абрад, узяўшы ў рукі рэшата з зярнятамі.
Эстафету сяўбы-2020 пераняў на магутным “Атлес” з сеялкай “Рабе” трактарыст-машыніст РАПТЗ, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, Уладзімір Комар.
Сяўба пачалася! У добры шлях, земляробы, высокіх вам намалотаў і важкіх ура­джаяў!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024