Новы дом для вялікай сям’і Філімонавых з аграгарадка Мышкавічы

Новы дом для вялікай сям’і Філімонавых з аграгарадка Мышкавічы

Запаветныя ключы ад новага дыхтоўнага дома напярэдадні Новага года атрымала мнагадзетная сям’я Філімонавых з аграгарадка Мышкавічы. Тры жылыя дамы былі пабудаваны летась ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” за ўласныя сродкі і выдзелены лепшым працаўнікам. Для Артура Філімонава, перадавога механізатара, сваю ролю адыграў і мнагадзетны статус яго сям’і.

Галава сям’і Артур не раз ушаноўваўся ў гас­падарцы і раёне як лідар спаборніцтваў падчас розных сельскагаспадарчых кампаній. Гаспадыня новага дома Вольга – агароднінавод на цяплічным камбінаце «Рассвета», руплівая і добрасумленная працаўніца.

Жыллё было здадзена пад ключ. Яно цалкам задаволіла навасёлаў, таму з пераездам Філімонавы не цягнулі. Больш за ўсё, былі рады дзеці, заўважыла ў размове з карэспандэнтам рэдакцыі Вольга. Цяпер у кожнага з малодшых Філімонавых: трынаццацігадовага Ільі, дзесяцігадовага Арцёма і пяцігадовай Сафіі – свой пакой. Знайшлося месца кошцы Плюшы з сабакам Сайманам і дзвюм чарапахам. 

Ілья – смелы, мэтанакіраваны і, як тата, любіць спорт. Арцём – добры і чулы, з радасцю дапамагае бацькам. Разам хлопчыкі займаюцца веласпортам. Сафіюшцы падабаюцца танцы, усе любяць яе і балуюць.

Бацьку заспець дома вельмі складана: з вясны да восені ўвесь светлавы дзень праводзіць у полі. Але ён кожны выхадны прысвячае жонцы і дзецям, дапамагае па хатніх справах. Вольга шчыра прызнаецца, што муж і ў буднія дні пасля работы заўсёды дапамагае ёй па гаспадарцы, асабліва цяпер, калі з’явіўся свой дом і хочацца дадаць утульнасці ў кожным кутку.

Мнагадзетныя бацькі надаюць вялікае значэнне далучэнню рабят да здаровага ладу жыцця. Сям’я вельмі дружная, з задавальненнем Філімонавы прымаюць удзел у розных мерапрыемствах, у прыватнасці, былі ў лідарах конкурсу “Сям’я года”.

У такіх сем’ях усё ладзіцца, калі яны – адно цэлае, – ніякія нягоды і цяжкасці іх не палохаюць. У любых жыццёвых сітуацыях не трэба ніколі апускаць рукі, верыць у сябе, у сваю мару, глядзець толькі наперад і імкнуцца да пастаўленай мэты – у гэтым упэўнены Артур і Вольга. Самым галоўным  яны лічаць любоў, вернасць, дапамогу і павагу.

Аляксандра КАЛІНІНА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024