Адзіны дзень інфармавання
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 16 красавіка, на тэму: “Вынікі Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларускага народа ў агульную перамогу”. Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Аб крымінагеннай сітуацыі, звязанай са злачынствамі карупцыйнай накіраванасці, зарэгістраванымі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, Кіраўскага раёна за 2019 год”; “Вытворчы траўматызм і ахова працы”; “Каранавірус – гэта небяспечна?”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.