Шчаслівыя дзеці нараджаюцца ў дружных сем’ях!

Шчаслівыя дзеці  нараджаюцца ў дружных сем’ях!

Утульны дом, дзе адчуваеш сябе камфортна ад душэўнай цеплыні яго гаспадароў. Разважлівы, спакойны тата. Прыгожая, ветлівая мама, вочы якой свецяцца шчасцем і радасцю. І, безумоўна, дзеці – актыўныя, адкрытыя да зносінаў, з чароўнымі гарэзлівымі ўсмешкамі на тварыках. Такая яна – шчаслівая згуртаваная сям’я кіраўчан Вячаслава і Анастасіі Шчэрбічаў і іх траіх дзетак: 9-гадовай Аляксандры, 3-гадовай Дар’і і малыша Ільюшы, якому споўнілася 9 месяцаў.


Выпадковае знаёмства ў коле агульных сяброў перарасло спачатку ў сімпатыю, а затым – у моцную сям’ю. 9 год Вячаслаў і Анастасія крочаць па жыцці разам – ў радасці і горы, з агульнымі марамі і планамі, надзеямі і дасягненнямі.
Галава сям’і працуе аператарам кацельні УКП “Жылкамгас”. Па добрым рамонце ў хаце, упарадкаваным падворку бачна, што Вячаслаў Аляксандравіч – прадпрымальны гаспадар. Жонка цэніць яго, перш за ўсё, за адказнасць – перад сям’ёй, перад працоўнымі абавязкамі, за тое, што яму можна даверыцца і быць упэўненым у заўтрашнім дні.
Анастасія Аляксандраўна, у сваю чаргу, нібы цудоўная фея: упрыгожвае сямейны быт, для дзетак і мужа – клапатлівая, ласкавая, імкнецца, каб у сям’і панавалі мір і згода. На думку жанчыны, гармонія ў адносінах мужа і жонкі – лепшы сродак выхавання дзяцей: “Калі малыя бачаць, што тата і мама паважаюць адзін аднаго, цэняць, шкадуюць, падтрымліваюць, то і самі вучацца быць такімі ж. Спадзяюся, што прыклад нашых адносін Аляксандра, Дар’я і Ільюша прынясуць у свае будучыя сем’і. Хочацца, каб нашы дочкі і сынок выраслі добрасумленнымі, спагадлівымі, шчаслівымі…”.
Сям’я Шчэрбічаў разнастайна праводзіць час. Дзеці разам з бацькамі малююць, лепяць, збіраюцца за настольнымі гульнямі, якіх у сямейнай калекцыі шмат, абавязкова чытаюць казкі, дарэчы, самая любімая “Чырвоная Шапачка” Шарля Перо – менавіта з яе пачынаецца кожнае чытанне.
Калі старэйшая Аляксандра – больш сур’ёзная і адказная, то Дар’я – непаседлівы ветрык: катанне на веласіпедзе альбо самакаце, арэлі, батут – яе стыхія.
Саша – вучаніца 2 класа СШ №1 г.Кіраўска. Добра вучыцца, асабліва ёй падабаецца матэматыка – нават Дыпломы за ўдзел у адпаведных конкурсах зарабляе. З задавальненнем наведвае дзіцячую школу мастацтваў, дзе вучыцца выяўленчаму мастацтву, – Сашка вельмі любіць маляваць. На кожнае свята яна радуе бацькоў і сястрычку з брацікам самаробнымі паштоўкамі.
Дашка – выхаванка дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці. У перапынках паміж актыўнымі гульнямі глядзіць мультфільмы, самыя любімыя – “Свінка Пепа” і “Лунцік”. А яшчэ, як сапраўдная дзяўчынка, гуляе з лялькамі і поні – пажадана ружовага альбо жоўтага колераў – яе любімых.
Сынок Ільюша стаў для сям’і Шчэрбічаў сапраўдным падарункам. “Мы вельмі хацелі, каб у нас быў яшчэ і хлопчык, – прызналася мнагадзетная маці. – Бязмежна радаваліся, калі даведаліся, што чакаем менавіта сыночка. Цяпер у нашага таты падрастае памочнік!”.
Вячаслаў і Анастасія адзначылі, што быць бацькамі траіх дзетак – зусім нескладана. Наадварот, яны атрымліваюць задавальненне, калі ўсе трое знаходзяцца побач з імі, кожны – са сваім характарам, разуменнем, марамі і разважаннямі. Шчэрбічы стараюцца як мага больш часу праводзіць ра­зам. Абавязкова ў сямейным коле адзначаюць Раство Хрыстова і Вялікдзень. Да слова, у саставе іх сям’і – сабачка Дуня і кот Фелікс. Хатнія жывёліны такія ж ветлівыя і добрыя, як і іх гаспадары.
Разважаючы над пытаннем “Як захаваць сямейнае шчасце?”, муж і жонка Шчэрбічы адказалі: “Трэба вучыцца
адзін аднаго берагчы. Цаніць імгненні, праведзеныя разам, умець прабачаць, старацца не крыўдзіць, прыкмячаць адзін у адным станоўчыя рысы характару”. А Даша дадала, што бацькі ў іх добрыя, таму жывуць яны дружна і цікава!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024