Тэматычная кніжная выстава
У цэнтральнай бібліятэцы арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Усё пачынаецца з сям’і”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям’і. Яна адрасавана шырокаму колу чытачоў, у тым ліку хатнім гаспадарам, маладым бацькам, кветкаводам, аматарам мастацкай літаратуры.
З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, у ёй фарміруецца грамадзянская пазіцыя, яна з’яўляецца крыніцай любові і павагі. Дзякуючы сям’і, мацнее і развіваецца дзяржава, узрастае дабрабыт народа. Менавіта таму гэтай тэме надаецца вялікая ўвага.
Экспазіцыя ўтрымлівае кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, у якіх расказваецца аб прававых асновах рэгулявання сямейных адносін, ролі жанчыны і мужчыны, выхаванні дзяцей, здароўі і псіхалогіі сям’і, яе месцы ў сучасным грамадстве. Працуе выстава да 16 мая.
Фота Людмілы Сямёнавай.
На здымку: чытачы бібліятэкі цікавяцца матэрыяламі кніжнай выставы.