Займацца любімай справай – значыць быць паспяховым

Займацца любімай справай –  значыць быць паспяховым

Прафесія адваката – адна з самых цікавых і шматгранных, – менавіта так лічыць адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Эдуард Лапшынаў. І хаця адвакацкай дзейнасцю ён займаецца крыху больш года, за гэты час упэўніўся ў тым, што грунтуецца яна на галоўным прынцыпе – абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян.
Жаданне дапамагаць у Эдуарда было развіта з дзяцінства. Мабыць, таму, калі закончыў школу, пры паступленні не вагаўся з выбарам навучальнай установы – абраў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння следча-экспертнага факультэта быў накіраваны ў Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, дзе на працягу 5 год працаваў старшым следчым. А затым Эдуард вырашыў кардынальна змяніць сваё амплуа: прайшоў неабходную працэдуру, здаў экзамен, які, дарэчы, выпаў на яго дзень нараджэння, і атрымаў магчымасць заняцца адвакацкай дзейнасцю. Такі выбар ён растлумачыў жаданнем дапамагаць людзям, якія трапляюць у складаную жыццёвую сітуацыю. Аб сваім рашэнні ніколькі не шкадуе. Першае, што падабаецца ў рабоце, – жывыя зносіны з кліентамі. Кожны прыходзіць да адваката з адзіным жаданнем – каб атрымаць прафесійную дапамогу. Па-другое, калі ён бярэцца за справу, ніколі не ведае, як яна “разгарнецца”, што падчас скрупулёзнага даследавання ўдасца высветліць, якім будзе канчатковы вынік. Вось гэта, па словах субяседніка, прымушае актывізаваць усе сілы, веды і жаданне дапамагчы. А самымі прыемнымі момантамі ў рабоце малады адвакат лічыць шчаслівыя твары кліентаў, якім удалося станоўча вырашыць хвалюючыя пытанні.
Знаходзіць вырашэнне самых складаных спраў Эдуарду Лапшынаву дапамагаюць веды і навыкі, атрыманыя падчас работы ў Следчым камітэце, і такія якасці характару, як адказнасць, настойлівасць, жаданне высветліць сітуацыю да дробязей, разабрацца нават у самай складанай справе.
Кола дзейнасці маладога адваката вельмі шырокае: жыллёвыя і зямельныя спрэчкі, раздзел маёмасці, справы пры атрыманні ў спадчыну, крымінальныя справы і іншае.
З удзячнасцю прымае ён дапамогу і падтрымку больш вопытнага калегі, загадчыцы юрыдычнай кансультацыі Наталлі Пішчык. Ёсць магчымасць пракансультавацца па найбольш складаных пытаннях у Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Супрацоўнік юрыдычнай кансультацыі ўпэўнены, што для таго, каб выйграць працэс, трэба выдатна ведаць заканадаўства, а, значыць, неабходна пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень.
Сваім жыццёвым крэда адвакат лічыць простае правіла – дзейнічаць выключна ў інтарэсах свайго кліента. І гэта вельмі дапамагае яму заваёўваць аўтарытэт і сярод калег, і сярод грамадзян, якім неабходна абараніць свае правы.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024