На сопках Маньчжурыі…

На сопках Маньчжурыі…

У пераможным 1945-м годзе праз тры месяцы пасля капітуляцыі Германіі ўрад СССР зрабіў заяву аб уступленні ў вайну з Японіяй. І хаця тая вайна скончылася перамогай Чырвонай арміі менш, чым за месяц, велічнасць здзейсненага подзвігу войскаў у гэтай кампаніі не павінна забывацца.


Сярод прымаўшых удзел у гэтай вайне было нямала беларусаў, у тым ліку, ураджэнцаў Кіраўшчыны. Мой дзядуля, Дзмітрый Трызна, які нарадзіўся ў в.Ізабеліна, таксама з’яўляўся ўдзельнікам баёў з японскімі самураямі. Бронебатальён, у складзе якога ён ваяваў, накіравалі на ахову ўзбярэжжа Фінскага заліву.
Аднойчы раніцай, у красавіку 1945-га года, танкісты атрымалі загад грузіцца ў эшалоны. Воіны не сумняваліся – наперадзе Берлін! Аднак цягнік рушыў на Маскву. У сталіцу прыехалі ўвечары, пазней адправіліся ў Казань, потым – на Омск. Ужо ў Навасібірску байцам далі “днеўку” – салдаты строем па горадзе з песнямі хадзілі. Тут эшалон дагнаў камандзір дывізіі, на нарадзе ён абвясціў, што дывізія ў складзе іншых войскаў прыме ўдзел у разгроме Квантунскай арміі. Прыйшоў загад вывучаць арганізацыю і тактыку японскіх узброеных сіл. Так пачыналася новая вайна.
Старшы лейтэнант Д.Д.Трыз­на, які за Вялікую Айчынную вайну быў двойчы паранены, прайшоў баявы шлях ад межаў з Румыніяй да блакаднага Ленінграда і Усходняй Прусіі, верыў, што вернецца дадому…
На сібірскай станцыі “Тайга” нашы салдаты сустрэлі Дзень Перамогі.
Удзел у баявых дзеяннях мой дзядуля прымаў з першага дня – з 9 жніўня па 3 верасня, зрэшты, увесь тэрмін вайны. У паўночна-усходнім Кітаі размяшчалася шматтысячная армія Японіі і немаленькая (да 600 тысяч) узброеная групоўка маньчжурскай марыянетачнай дзяржавы. На ўзбраенні ў ворага меліся і артылерыя, і бронецягнікі. Да таго ж, хапала замаскіраваных на вяршынях сопак дотаў, якія вялі кулямётны агонь па савецкіх войсках… Некаторыя вяршыні сопак японцы ператварылі ва ўзмоцненыя апорныя пункты, дзе меліся гарматы прамой наводкі. Здаралася, японскія салдаты з крыкам “банзай” прадпрымалі контратакі, наперадзе, размахваючы самурайскімі мячамі, ішлі афіцэры.
Савецкія танкісты, як узгадваў дзядуля, напачатку баявых дзеянняў пачалі губляць баявыя машыны – іх узрывалі японцы-смяротнікі. Пасля гэтага на браню “трыццацьчацвёрак” сталі саджаць аўтаматчыкаў, якія стрэламі не давалі смяротніку кінуцца пад танк. Здараліся выпадкі, калі японскія салдаты нападалі на нашых байцоў у час кароткіх прывалаў, бо наступленне практычна не спынялася.
Нягледзячы на ўпартасць японскіх войскаў, наша армія разграміла мільённую групоўку праціўніка. Больш за дванаццаць тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі загінулі ў ходзе ўсёй маньчжурскай аперацыі. У знак перамогі нашых войскаў на Далёкім Усходзе 23 жніўня 1945 года Масква дала салют у 24 артылерыйскіх залпы.
2 верасня мілітарыская Японія капітулірывала, вайна скончылася.
У 1946-м годзе нашы вой­скі вывезлі з Маньчжурыі ў Прымор’е. Старшы лейтэнант Дзмітрый Трызна быў накіраваны ва Уладзівасток, дзе пачалі дэмабілізацыю салдат, сяржантаў і афіцэраў. Мой дзядуля, які меў вялікі баявы вопыт, – фінская кампанія, Вялікая Айчынная вайна, японская аперацыя – прыняў рашэнне застацца ў армейскім страі, аддаўшы службе 19 год
жыцця.
…Памятаю, калі дзядуля іншы раз слухаў вальс “На сопках Маньчжурыі”, ён узгадваў па­дзеі, што адбываліся на Далёкім Усходзе ў жніўні 1945-га, і пагладжваў медаль “За перамогу над Японіяй”…
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024