У цэнтры ўвагі Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў – пытанні жыццезабеспячэння сяльчан

У цэнтры ўвагі Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў – пытанні жыццезабеспячэння сяльчан

Па выніках раённага спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання першае месца прысуджана Стайкаўскаму сельскаму Савету дэпутатаў.

Аб асноўных напрамках дзейнасці мясцовай улады расказаў рэдакцыі старшыня сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл ФРЭЙБЕРГ, які выбіраецца на гэтую пасаду з 2007 года і мае багаты вопыт работы:

– Хачу адзначыць, што сельвыканкам, дэпутаты, прадстаўнікі органаў мясцовага грамадскага самакіравання, кіраўніцтва сельгасфіліяла “Чыгірынка” РУП “Беларус­нафта-Магілёў­абл­нафта­прадукт” , арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, працуюць у цесным кантакце, што і прыносіць свой плён.
У ліку асноўных накірункаў работы – добраўпарадкаванне населеных пунктаў, якіх у саставе сельсавета 16, навядзенне парадку на зямлі. Летась працягвалі рэалізоўваць мерапрыемствы ў адпаведнасці з распрацаваным планам. На мэты добраўпарадкавання было выдаткавана 54600 рублёў.
Актыўна праводзіліся суботнікі па навядзенні парадку ў населеных пунктах, на грамадскіх могілках, у якіх прымалі ўдзел дэпутаты, жыхары. У мэтах азелянення Стаек,Чыгірынкі і іншых вёсак было высаджана каля 400 дрэў і кустоўя. У аграгарадку Стайкі ўладкавана дзіцячая гульнявая пляцоўка.
Зроблены бягучы рамонт, замена агароджы па вуліцах Маладзёжнай, Цэнтральнай, Жывёла­водаў у аг.Стайкі, Друцкай у в.Чыгірынка агульным працягам 4340 пагонных метраў. Праведзена афарбоўка платоў.
Працягваем работы па выдаленні пагражаючых дрэў: так, па населеных пунктах іх спілавана 265. З удзелам мясцовых жыхароў ліквідавана 42 несанкцыянаваныя звалкі смецця. У летні час штомесяц ажыццяўлялася ўборка прыбярэжнай зоны Чыгірынскага вадасховішча з удзелам дэпутацкага корпусу, работнікаў арганізацый, насельніцтва.
Пастаянна ажыццяўляецца маніторынг стану могілак, іх на тэрыторыі сельсавета 7, усе агароджаны. Па меры неабходнасці замацаванымі арганізацыямі, сельвыканкамам прымаліся меры па навядзенні парадку на іх. На 6-ці летась абсталяваны пляцоўкі бескантэйнернага тыпу для часовага збору смецця.
Наладжаны кантроль за станам воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл. На ўсіх 13-ці быў зроблены касметычны рамонт да Дня Перамогі. Каля брацкай магілы ў Залітобічах устаноўлены памятны знак у гонар азнаменавання пачатку вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года.
Сельскім Саветам вядзецца мэтанакіраваная работа па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №357 “Аб пустуючых і драхлых дамах”. У мінулым годзе ў выніку абследавання домаўладанняў у населеных пунктах сельсавета было выяўлена 18 пустуючых. Складзены заключэнні, на падставе якіх 15 дамоў уключаны ў рэестр пустуючых, з іх 12 прызнаны судом безгаспадарнымі. Знесена 14 дамоў, захавана13 астаткаў пустуючых хат, на што затрачана 12000 руб.
Праведзены работы па выразцы кустоўя і ачыстцы ад смецця, парасніку тэрыторый у аг.Стайкі, в.Чыгірынка, Галынаўка, Колбава на агульнай плошчы ў 35 га.
У 2020 годзе ўцягнута ў сельгасзварот 45 га невыкарыстоўваемых земляў, з іх 30 га ў населеных пунктах сельсавета.
У зоне ўвагі – якасць пітной вады. На балансе УКП “Жылкамгас” знаходзіцца 91 калодзеж, рамонт ажыццяўляецца штогод згодна графіка. Летась адрамантавана 8 шахтных калодзежаў, ліквідавана 3, пафарбавана 18 (100% ад запланаванага).
Праводзілася работа па паляпшэнні стану мясцовых аўтамабільных дарог і вуліц.
Улічваючы тое, што на тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Чыгірынскае вадасховішча, сельвыканкам надае ўвагу развіццю турысцкіх паслуг. Створаны і дзейнічаюць 6 аграсядзіб, якія карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў беларускіх, але і замежных турыстаў.
Арганізавана работа па далучэнні грамадзян да вырашэння пытанняў, маючых мясцовую грамадскую значнасць. Свае паўнамоцтвы рэалізуюць 6 стараст. Яны наведваюць жыхароў на даму, даведваюцца пра іх патрэбы, даводзяць іх да сельскага Савета, а таксама інфармацыю пра работу вулічнага асвятлення, забеспячэнне таварамі аўтамагазінам.
Сельвыканкам стараецца працаваць на папярэджванне зваротаў і скаргаў грамадзян.
Насельніцтва прымае актыўны ўдзел у патрыятычных мерапрыемствах пад знакам міру і стабільнасці ў роднай краіне. Так, летась дэпутаты нашага сельскага Савета прымалі ўдзел у аўтапрабегу “За адзіную Беларусь!”: калона аўтамабіляў, упрыгожаных дзяржаўнай сімволікай, праехала і па вуліцах аг.Стайкі, в.Чыгірынка, в.Колбава, яе сустракалі дзясяткі неабыякавых жыхароў сельсавета.
Я спыніўся толькі на асобных напрамках нашай работы. Увогуле шмат чаго робіцца і плануем рабіць далей па паляпшэнні якасці жыцця сяльчан, бяспекі іх жыццядзейнасці.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024