Чарнобыль раздзяліў жыццё сям’і Кондрусевых з Лёўкавіч на “да” і “пасля”

Чарнобыль раздзяліў жыццё сям’і Кондрусевых з Лёўкавіч на “да” і “пасля”

Дзень 26 красавіка 1986 года, які ўвайшоў у гісторыю чалавецтва
трагічнай падзеяй – выбухам на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, раздзяліў жыццё Аляксандра і Любові Кондрусевых на “да” і “пасля”. Але ж у тыя веснавыя красавіцкія дні яны яшчэ пра гэта не ведалі, дарэчы, як і сотні тысяч беларусаў, украінцаў, расіян, пазней эвакуіраваных
з забруджаных радыяцыяй тэрыторый – родных гарадоў, вёсачак, пасёлкаў…

Любоў Кондрусева – на ганку свайго дома ў Лёўкавічах

Сям’я Кондрусевых – маладыя гаспадары і іх двое дзетак – Маша і Паша, а таксама бацькі, шматлікія сваякі і сябры на той момант пражывалі ў в.Старынка Слаўгарадскага раёна, што на Магілёўшчыне. Амаль да першых дзён мая яны не ведалі пра аварыю, вялі звычайнае вясковае жыццё. Аляксандр Кондрусеў шчыраваў вадзіцелем у мясцовым саўгасе, Любоў – у бальніцы. Пасля 26 красавіка неразуменне ў сяльчан выклікала толькі тое, што рэзка было забаронена ўжываць малако ад хатніх рагуль ды вада ў лужах пасля дажджоў мела незвычайнае рыжае адценне.
Любоў Кондрусева ўспамінае, што, калі весткі аб выбуху на рэактары АЭС дайшлі да Старынкі, ніякай панікі ў сяльчан не было. Свядомасць многіх адмаўлялася прымаць той факт, што радыяцыя можа распаўсюдзіцца на вялікія адлегласці ад станцыі і нават давядзецца пакінуць месца жыхарства. Да 1991 года Старынка спрабавала жыць, як і дагэтуль. Аднак гэта было толькі на першы погляд. Усё часцей у вёску сталі прыязджаць ваенныя, якія праводзілі дэзактывацыю – здымалі верхні пласт глебы і вывозілі на месцы захавання. Медработнікі спецыяльнымі прыборамі правяралі наяўнасць у дзяцей радыяцыі. Па меры назапашвання рознабаковай інфармацыі, чутак і страхаў многія сем’і самастойна прымалі рашэнне пакінуць Старынку. На момант афіцыйнага абавязковага адсялення ў вёсцы пражывала 117 сем’яў, а гэта больш за 500 чалавек.
Любоў Кондрусева расказала, што іх з аднавяскоўцамі вазілі па розных рэгіёнах Беларусі і прапаноўвалі магчымыя новыя месцы жыхарства. Многія жыхары Старынкі выбралі вёску Лёўкавічы, дзе для перасяленцаў на мясцовай вуліцы Міру былі ўжо падрыхтаваны добраўпарадкаваныя домікі. Наша сустрэча з гераіняй публікацыі адбылася якраз у двары двухпавярховага катэджа, таго самага, які 30 год таму стаў для сям’і Кондрусевых новым домам. На першым паверсе жылі бацькі Аляксандра, на другім – сам гаспадар з жонкай і дзецьмі. Двое яго братоў раз’ехаліся ў іншыя куткі Беларусі: адзін уладкаваўся ў Магілёве, другі – на Брэстчыне.
– Чаму новым месцам жыхарства вы выбралі менавіта вёску? – пытаюся ў Любові Васільеўны.
– Ведаеце, мой муж вельмі любіць прыроду, займацца хатняй гаспадаркай, працаваць на зямлі. Мы пазнаёміліся падчас вяселля нашых агульных сяброў, на якім абодва былі сведкамі. Калі вырашылі ажаніцца, муж сказаў, што будаваць сваю сям’ю будзем менавіта ў вёсцы. Я пагадзілася.
Да таго ж, падчас перасялення бацькі мужа былі ўжо людзьмі ва ўзросце, большую частку жыцця пражылі ў вёсцы, у горад не хацелі. Мы вырашылі жыць побач з імі.
Пакрысе новае жыццё ўладкоўвалася. Аляксандр Кондрусеў працаўладкаваўся ў мясцовую гаспадарку, Любоў стала шчыраваць даяркай, дарэчы, жывёлагадоўчай справе яна ў выніку прысвяціла 25 год, дзеці пайшлі ў школу.
Старэйшы Кондрусеў пражыў на новым месцы каля 6 год. Па яго жаданні пахавалі на радзіме, у Старынцы. Дарэчы, Аляксандр і Любоў з дзецьмі, па магчымасці, наведваюць родную любімую вёску кожны год. Толькі, акрамя грамадскіх могілак ды помніка на брацкай магіле воінаў, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны, якая знаходзілася ў цэнтры вёскі, тут ужо нічога не засталося… За тры дзесяцігоддзі на месцы дома Кондрусевых, які яны набылі ў хуткасці пасля свайго вяселля і дзе мелі намер стварыць ачаг сямейнай згоды, любові і душэнай цеплыні, вырас лес. А некалі ў Старынцы бруіла жыццё: праз вёску цякла рэчка Ельня, навакольны лес адорваў грыбамі і ягадамі, сяльчане працавалі ў мясцовым лясніцтве, саўгасе, дзеці займаліся ў школе і наведвалі дзіцячы садок, вольны час праводзілі ў клубе ці бібліятэцы… Выбух на АЭС усё гэта перакрэсліў.
…Любоў Кондрусева прызналася, што на Кіраўшчыне іх сустрэлі добра. Народныя традыцыі, звычаі і погляды мясцовых жыхароў амаль не адрозніваліся ад іх былога побыту. Калі Любоў з мужам перасяліліся, ёй быў 31 год, Аляксандру – 35, будаваць жыццё на новым месцы давялося з нуля. У Лёўкавічах выраслі і пасталелі іх дзеці. Зараз сын і дачка жывуць у Бабруйску, тры ўнукі Глеб, Паліна і Захар пастаянна наведваюць дзядулю і бабулю. Жыццё наладзілася, усё склалася. Аднак у сэрцы не згасаюць ўспаміны пра родную вёску, назаўсёды пахаваную пад чорным крылом Чарнобыля…
Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024