І зноў палеткі пахнуць хлебам… Упэўнена вядзецца жніво ў КСУП “Ніва-Барсукі”

І зноў палеткі пахнуць хлебам… Упэўнена вядзецца жніво ў КСУП “Ніва-Барсукі”

На календары канец ліпеня – асабліва напружаны час для аграрыяў. Сярод мноства клопатаў галоўны зараз – сабраць вырашчаны ўраджай у аптымальныя тэрміны і без страт.
Удала стартавалі на сёлетнім жніве камбайнеры і вадзіцелі КСУП “Ніва-Барсукі”. Дзень за днём плённа шчыруючы на хлебных палетках, яны ўсё больш умацоўваюць свае лідзіруючыя пазіцыі. Першыя зжатыя гектары засведчылі, што старанна папрацавалі механізатары падчас сяўбы – ураджайнасць па сёлетнему не зусім спрыяльнаму году неблагая: рапс дае на круг каля 20 ц, а збожжавыя – па 35-40 ц. Канчаткова падлічаць – калі зерне ўжо будзе ў засеках.


У ліку лідараў на ўборцы ўраджаю – камбайнеры Аляксандр Петранкоў і Міхаіл Котаў, Рыгор Шчаглоў і Аляксей Сямёнаў.

Як адзначыў галоўны аграном Сяргей Сіўчыкаў, уборка ўраджаю вядзецца паралельна то на хлебных, то на рапсавых палетках. Справа ў тым, што з-за спякотнага надвор’я культуры паспяваюць нераўнамерна: дзесьці яшчэ стаяць зялёныя расліны, а месцамі – ужо падгараюць. Напрыклад, рапс апрацавалі спецпрэпаратамі, трэба даць некалькі дзён, каб “хімія” зрабіла сваю справу, у гэты час актыўна ўбіраецца збожжа.

У ліку лідараў на адвозцы збожжа –Уладзімір Ермалаеў.

Зараз на ўборачных работах задзейнічаны 8 камбайнаў і 4 машыны на адвозцы. Па словах галоўнага агранома, такой колькасці тэхнікі дастаткова, каб уборачны канвеер не прыпыняўся ні на хвіліну. Хаця нагрузка на адзін камбайн даволі значная – каля 300 га.
Старанна працуюць на жніве хлебаробы КСУП “Ніва-Барсукі”. Кожны з іх, а таксама іншыя ўдзельнікі ўборачнага канвеера імкнуцца ўнесці важкі ўклад у агульны хлебны каравай.

Максім Іваноў адказвае за дастаўку вады з мэтай супрацьпажарнай бяспекі.

Задаволена працай механізатараў, занятых на жніве, кіраўніцтва гаспадаркі. Працуюць яны сумленна, нікога не трэба ні падганяць, ні лішні раз кантраляваць. Гледзячы на тое, з якой спрытнасцю камбайны рухаліся па полі, як акуратна выстрайваліся адзін за адным, каб не прапусціць ніводнага “лапіка” залацістага калосся, упэўніваешся, што для іх кожнае вырашчанае зярнятка сапраўды на вагу золата.
Несумненна, падчас уборачнай кампаніі найбольшая адказнасць кладзецца на плечы камбайнераў. Механізатарскае звяно, а ў большасці сваёй гэта людзі, за плячамі якіх не адзін дзясятак уборачных кампаній, ставяцца да правядзення работ з асаблівай адказнасцю. Ніхто не лічыцца з уласным часам, разумее, убраць выра­шчанае трэба максімальна хутка, не дапусціць страт ура­джаю.
У ліку лідараў на жніве не першы год Аляксандр Петранкоў і Міхаіл Котаў, абодва – вельмі вопытныя і адказныя. Без перабольшвання – на такіх працаўніках трымаецца сельская гаспадарка, з імі па сілах выкананне любых пастаўленых задач. Дарэчы, ніваўцам увогуле шанцуе з кадрамі: практычна ўсе, хто зараз удзельнічае ў жніве, у справе не першы год. Сярод іх – камбайнеры Рыгор Шчаглоў і Аляксей Сямёнаў, Алег Стальмакоў і Міхаіл Белаглазаў, Аляксандр Няфёдаў і Юрый Сямёнаў, Мікалай Таранаў і Уладзіслаў Лукановіч, Уладзімір Лебедзеў і Леанід Сямёнаў, Яўген Манько і Дзмітрый Свірко, Андрэй Свірко і Аляксей Бяляўскі. Добрасумленнае стаўленне да выканання сваёй справы дэманструюць вадзіцелі Валянцін Пінчук, Іван Скрыпуноў, Васіль Марозаў. А Уладзімір Ермалаеў па стане на ўчарашні дзень з’яўляецца лідарам у раёне на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

Ад камбайнаў збожжа дастаўляецца на перапрацоўку: у ніваўцаў ачышчальна-сушыльныя комплексы размешчаны ў Барсуках і Капусціна. Трэба сказаць, што тут робяць усё магчымае, каб зерне было якасна дапрацавана. З-за спякоты яно паступае на комплекс практычна сухім, застаецца толькі ўбраць розныя прымесі. Пасля апрацоўцы тоны залацістай збажыны развозяцца па сваім прызначэнні: частка ідзе на насенне, а астатняе – пакідаецца на фураж. Паралельна ў гаспадарцы заняліся пастаўкай збожжа ў залік дзяржзаказу: ужо практычна выкананы план па адгрузцы пшаніцы і жыта.
Адным з фактараў зладжана праводзімай уборкі хлеба можна назваць увагу і клопат кіраўніцтва аб удзельніках жніва. Так, кіраўніцтва КСУП “Ніва-Барсукі” паклапацілася пра камбайнераў, якім даводзіцца працаваць пры спякотным надвор’і: ва ўсіх камбайнах правялі запраўку кандыцыянераў, забяспечылі ўдзельнікаў жніва спецвопраткай, сродкамі абароны, на палеткі дастаўляюцца і абеды і вячэры, забяспечваюцца працаўнікі пітной вадой.
На працягу ўсяго светлавога дня не змаўкае на палетках гул камбайнаў і грузавых машын, амаль круглыя суткі круцяцца механізмы і агрэгаты сушыльнай гаспадаркі – уборачны канвеер з кожным днём прыбаўляе абароты.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024