Вайна і дагэтуль бярэдзіць душу…

Вайна і дагэтуль бярэдзіць душу…

Як адзначыў намеснік пракурора раёна Ігар Алёхна, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці праводзіцца раследаванне крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа. Робіцца гэта з мэтай устанаўлення доказаў знішчэння і ганення беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падобная работа арганізавана пракуратурай раёна і на тэрыторыі Кіраўшчыны. Увазе чытачоў – успаміны вязня фашысцкіх канцлагераў Арсенція Чыстабаева, якому давялося прайсці праз здзекі і бесчалавечыя адносіны да мірнага насельніцтва з боку нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Жыхар аг.Жылічы Арсенцій Чыстабаеў сустрэў Вялікую Айчынную вайну 14-гадовым хлопцам. Да чэрвеня 1941 года ў яго было бесклапотнае дзяцінства, поўнае мар і надзей, якім, на жаль, не давялося спраўдзіцца…

Калі бацькоў і малодшых братоў немцы забіралі ў канцэнтрацыйны лагер “Азарычы”, Арсенцій паспеў схавацца. Пэўны час ён жыў у старэйшай сястры Варвары, часта хаваўся ад немцаў у сене на паддашку хлева. Часам юнаку было вельмі страшна, асабліва хваляваўся ён за лёс сваіх бацькоў і братоў, бо не ведаў, што з імі, жывыя яны ці не.
Аднойчы да сястры прыйшоў паліцай, быў ён з мясцовых: можа сам запрыкмеціў хованку Арсенція, а можа хто з аднавяскоўцаў падказаў, але ён загадаў хлопцу назаўтра выходзіць на работы, інакш, паабяцаў праблемы для сям’і сястры. Пэўны час разам з іншымі мясцовымі жыхарамі Арсенція ганялі капаць траншэі ў Жылічы. Пазней паліцаям прыйшоў загад усё праца­здольнае насельніцтва з Жыліч і блізляжачых населеных пунктаў сабраць і накіраваць у горад, каб вывезці на прымусовыя работы ў Германію.
Такім чынам Арсенцій апынуўся на нямецкай вугальнай шахце, дзе ў яго абавязкі ўвахо­дзіла разбіванне вялікіх кускоў пароды на больш мелкія. Для падлетка гэта было неймаверна цяжкай працай, не кожны дарослы з ёй спраўляўся. Акрамя таго, людзі былі знясіленымі, бо кармілі іх толькі бручкай і давалі ваду.
Рабочы дзень цягнуўся з раніцы і да змяркання, палонных збівалі за любы нязначны ўчынак, а то і проста так.
У памяці Арсенція Якаўлевіча і дагэтуль застаўся выпадак, калі фашысты моцна яго пабілі за ўпаўшы з драўлянай ручкі малаток. Калі ён здолеў дастаць малаток з яміны, яго зноў збілі, бо падумалі, што хлопец яго ўкраў. Пасля гэтага юнак разам з палонным савецкім салдатам вырашыў учыніць уцёк. Ноччу яны выйшлі з тэрыторыі пражывання, але далёка адыйсці не атрымалася: абодвух паймалі і пасадзілі ў турму, потым – у штрафны ізалятар. На працягу ўсяго тэрміну палонных моцна збівалі, іншым разам Арсенцій ужо развітваўся з жыццём.
Праз пэўны час яго вярнулі на работы, было гэта ўжо ў Заходняй Германіі. Неаднойчы юнак спрабаваў уцекчы, але кожны раз яго лавілі, збівалі і вярталі ў лагер.
Калі арміі саюзнікаў адкрылі ў Заходняй Германіі другі фронт, усіх палонных вызвалілі, але да дому Арсенцій трапіў толькі ў 1946 годзе. Дагэтуль лёс закінуў яго ў Казахстан, дзе ён жыў і працаваў. Праз год пасля вяртання ў Жылічы яго прызвалі ў дзеючую армію, дзе ў Севераморску праходзіў службу ажно да 1952 года. Вярнуўшыся на малую радзіму, праз некаторы час ажаніўся, нарадзілася дачка, потым – сын.
З дзяцінства ён не баяўся ніякай працы, нямецкія вугальныя шахты закалілі яго характар. Арсенцій Якаўлевіч быў добрым сталяром, пазней вывучыўся на токара, яго па-праву лічылі лепшым спецыялістам, які здольны вытачыць з металу практычна любую запчастку. З жонкай пабудавалі дом, усё ў ім гаспадар зрабіў сваімі рукамі.
Мінула шмат часу з таго моманту, як беларускаму падлетку, як і тысячам іншых людзей, давялося на сабе адчуць, што значыць быць палонным, гнуць спіну на пана, быць пазбаўленым свабоды.
77 год беларускі народ жыве пад мірным небам, будуе незалежную краіну, сваёй стараннай працай садзейнічае развіццю Беларусі і марыць аб тым, каб на нашу зямлю ніколі не прыйшоў вораг, каб больш не давялося зведаць таго гора і бяды, што прынесла вайна…
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024