Жаночыя разборкі…

У апошні час у аператыўных зводках усё часцей фігуруюць прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва. Дзёрзкія жаночыя разборкі з трагічнымі фіналамі нібы становяцца моднымі. Маладыя дзяўчыны і жанчыны ва ўзросце забываюцца аб сваім прыродным прызначэнні — быць пяшчотнымі, клапатлівымі прадстаўніцамі слабай паловы чалавецтва…
Завадатаркай чарговай жаночай разборкі стала 23-гадовая жыхарка аграгарадка Скрыпліца. У адзін з вечароў сёлетняга студзеня ў ходзе сумеснага распіцця спіртнога яна параніла кухонным нажом другую жанчыну. На шчасце для абедзвюх раны адносяцца да катэгорыі лёгкіх, якія пацягнулі за сабой кароткачасовае расстройства здароўя. Як ні жудасна гэта гучыць, магчыма, вынік разборкі атрымаўся лёгкім з-за таго, што абедзве былі ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.
Сваімі дзеяннямі 23-гадовая грамадзянка ўчыніла злачынства, прадугледжанае арт.153 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання”. Сваю віну яна поўнасцю прызнала і нават раскайваецца ва ўчыненым, аднак растлумачыць, чаму пайшла на такі крок, так і не змагла…
З паказанняў віноўнай: “…У той дзень з самай раніцы разам з сяброўкай у Баравіцы я ўжывала спіртное. Потым пайшла да знаёмага, дзе вырашыла крыху паспаць. Там мяне разбудзіла яшчэ адна сяброўка і прапанавала дапамагчы ёй прадаць гармонік. Разам мы зайшлі да знаёмага і яго сужыцельнікі — пацярпеўшай. Усёй кампаніяй выпівалі. У ходзе гутаркі, мабыць па той прычыне, што я моцна ап’янела, пацярпеўшая стала мяне раздражняць. Я сказала, каб яна ішла спаць, бо парэжу яе. Тая пайшла ў пакой, упала на падлогу ля ложка і не магла падняцца. Я падняла яе, паклала на ложак і паўтарыла, што калі яна не «укладзецца», то парэжу. Мне падалося, што пацярпеўшая не паверыла маім словам. Я пайшла ў залу, дзе са стала ўзяла нож. Такім чынам хацела напужаць жанчыну…”.
Калі трэцяя сабутэльніца ўбачыла, што адбываецца, сказала, што выклікае “міліцыю”. Злачынца спужалася пакарання і паспрабавала ўцякчы, але змагла дабегчы толькі да суседняга дома, упала ў сумёт і з-за таго, што была вельмі п’яная, не змагла падняцца. Там яе і арыштавалі супрацоўнікі РАУС.
У працэсе даследавання гэтай крымінальнай справы адзіны “джэнтльмен”, які знаходзіўся ў жаночай кампаніі, паказаў: “…У выпадку, калі б я заўважыў, што маёй сужыцельцы наносяць удары нажом, я б уступіўся за яе і папярэдзіў бы злачынства, аднак на той момант знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення і не бачыў, што робяць жанчыны”.
Да ведама чытачоў, згодна дзеючага заканадаўства, за нанясенне наўмыснага лёгкага цялеснага пашкоджання прадугледжана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, альбо штрафу, альбо папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, альбо арышту на тэрмін да трох месяцаў.
Аляксандр ПАТАПЕНКА,
намеснік
начальніка РАУС.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024