Былых настаўнікаў не бывае

Былых настаўнікаў не бывае

Хочам мы таго ці не, восень жыцця наганяе кожнага. А якой будзе яна, гэтая восень, залежыць ад самога чалавека. Жыццёвую восень ветэранаў педагагічнай працы раёна можна назваць залатой. Залатой па каштоўнасці і ладзе жыцця.
На здымку: Н.К.Якімчанка і Л.П.Лазаковіч абмяркоўваюць план дзейнасці раённага савета ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху на бягучы навучальны год.

Два гады таму, а дакладней у жніўні 2009 года пры райкаме прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі быў створаны савет ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху, і раённая арганізацыя пачала дзейнічаць больш актыўна. У снежні 2010 года пры прафсаюзных камітэтах устаноў адукацыі раёна было створана 19 пярвічных арганізацый, якія сёння налічваюць у сваіх радах 339 педагогаў-ветэранаў, 44 з іх яшчэ працуе, 7 — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Арганізоўвае і каардыніруе работу раённай арганізацыі савет ветэранаў у цесным супрацоўніцтве з райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і асабіста яго старшынёй Нінай Карпаўнай Якімчанка. Савет узначальвае былы намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Л.П.Лазаковіч, якую добра ведаюць і паважаюць як былыя, так і сённяшнія настаўнікі. Аўтарытэт гэты сапраўды заслужаны. Любоў Пятроўна — граматны спецыяліст, творчы, па сапраўднаму ўлюбёны ў сваю справу чалавек, ініцыятар і арганізатар цікавых і карысных спраў. А дапамагаюць ёй у гэтым члены савета, таксама творчыя і ініцыятыўныя людзі: Валянціна Цімафееўна Сцяпанчанка, Святлана Дзмітрыеўна Каранкевіч, Тамара Аляксандраўна Радзюк, Вера Аляксандраўна Клыга, Галіна Іванаўна Спірыдонава, Валерый Піліпавіч Рудзянкоў.
Словы “Захаваем добрае, створым лепшае!” з’яўляюцца дэвізам арганізацыі, а іх сэнс поўнасцю адпавядае яе дзейнасці. Усяго за два гады існавання арганізацыі назапашана цэлая капілка цікавых спраў. Вось толькі некаторыя з іх: сустрэча педагогаў розных пакаленняў “Настаўнік у гісторыі раёна”, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Кіраўскага раёна, сустрэча ветэранаў-педагогаў з моладдзю Кіраўшчыны “Добры дзень, юнацтва камсамольскае маё!”, “круглы” стол з удзелам ветэранаў і маладых педагогаў “Гордае імя — Настаўнік!”, педагагічная майстэрня “Я — настаўнік”, арганізаваная для маладых педагогаў, сустрэча “Я і мая сям’я”, падчас якой адбылося знаёмства з сем’ямі ветэранаў педагагічнай працы Ларысы Уладзіміраўны Караткевіч (маці пецярых сыноў) і Міхаіла Герасімавіча Белаглазава (бацькі чатырох дачок). Акрамя таго педагогі-ветэраны актыўна ўдзельнічаюць як у раённых, так і абласных творчых конкурсах, мастацкай самадзейнасці. Яны знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых форм дзейнасці ў справе выхавання моладзі, захавання і прымнажэння педагагічных традыцый.
Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024