Кубак «Кіраўца» ў рассветаўцаў — назаўсёды!

Кубак «Кіраўца»  ў рассветаўцаў — назаўсёды!

Сёлетняй сонечнай першамайскай раніцай адзначыць Свята працы сабраліся на гарадской плошчы жыхары Кіраўшчыны.
Ля Алеі Славы, дзе ўвекавечаны імёны герояў вайны і працы, адбыўся ўрачысты мітынг. Прысутных — прадстаўнікоў працоўных калектываў, членаў прафсаюзных камітэтаў, моладзь вітала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова. Ад імя раённай улады словы глыбокай удзячнасці за адказную стваральную працу на карысць раёна і краіны яна выказала ветэранам і сённяшнім працаўнікам, чыімі дасягненнямі ганарыцца Кіраўшчына. Вольга Усеваладаўна таксама дала старт раённаму “Студэнцкаму лету-2012”: сёлета каля 200 навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15, а таксама Бабруйскага будаўнічага каледжа ў саставах маладзёжных будатрадаў будуць задзейнічаны на будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных ферм.
Віншаванні са святам гучалі ад старшыні каардынацыйнага савета старшынь камітэтаў прафсаюзаў раёна Вольгі Русецкай. Настаўнік Паўлавіцкай СШ Настасся Балдзенка трымала слова ад імя працоўнай моладзі Кіраўшчыны.
Пасля ўрачыстасцей, шчырых віншаванняў і пажаданняў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Гаўрылаў даў старт традыцыйнаму для раённага Першамая лёгкаатлетычнаму кросу ў гонар Свята працы, Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, на кубак раённай газеты “Кіравец” і прызы газеты “Советская Белоруссия”.
123 аматары здаровага ладу жыцця з 19-ці працоўных калектываў змагаліся за лідарства ў камандным і асабістым першынствах. На спартыўнай дыстанцыі было горача не толькі ад рэкордна палючага сонца, але і ад напалу жадання ўдзельнікаў перамагчы і эмоцый балельшчыкаў.
Камандную перамогу і кубак раённай газеты “Кіравец” у чацвёрты раз запар заваявалі спартсмены з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Арганізатарамі кросу было прынята рашэнне пакінуць кубак “Кіраўца” у рассветаўцаў назаўсёды! А ў наступным годзе будзе весціся барацьба за новы кубак “раёнкі”.
Віншаванні і Дыпломы рэдакцыі “Кіраўца” за другое і трэцяе месца прымалі ўдзельнікі каманд Жыліцкага сельгаскаледжа і ДЮСШ адпаведна.
У асабістым першыстве сярод жанчын першыя месцы амаль ва ўсіх ўзроставых катэгорыях занялі рассветаўкі: 14 — 17 год — Юлія Дрозд, 18 — 29 год — Святлана Грышчанка, 45 — 54 гады — Вера Гаўрылава, 55 год і старэй — Валянціна Бараноўская. Ва ўзроставай катэгорыі 30 — 44 гады перамогу святкавала прадстаўніца СГФ “Чыгірынка” Алеся Іванова.
У кросе сярод мужчын лідарамі ў адпаведных узроставых катэгорыях сталі: Іван Раташ (ДЮСШ), Аляксей Бычкоў (“Рассвет”), Сяргей Лыбзікаў (РАУС), Юрый Галіцкі (СВК “Добасна-агра”), Уладзімір Пракопчык (Жыліцкі сельгаскаледж).
Пераможцы і прызёры лёгкаатлетычнага кросу былі ўзнагароджаны Дыпломамі і грашовымі прэміямі ад аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, фізкультурна-спартыўнага клуба раёна, каардынацыйнага савета старшынь камітэтаў прафсаюзаў, раённай газеты “Кіравец”.
Уладзіміру Пракопчыку, Веры Гаўрылавай, Кацярыне Яскевіч з Пацава-Слабадскога ДСБШ і Кірылу Сцерлінгаву з ДЮСШ галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова ўручыла падпіску на “раёнку” на чацвёрты квартал бягучага года.
Паралельна з дарослымі спаборніцтвамі ў гарадскімі парку былі наладжаны дзіцячыя. Хлопчыкі і дзяўчынкі змагаліся за першыство ў гонках на дзіцячых веласіпедах.
Самаму маленькаму ўдзельніку велагонак Андрэйку Каваленку споў-нілася ўсяго 4 гады. Сустракаючым яго на фінішы бацькам хлопчык, ледзь паспеўшы саскочыць за свайго чатырохколавага сябра, паведаміў: “Тата! Мама! Я стараўся ехаць хутка-хутка!”.
Яскравыя ўражанні валодалі і маленькімі ўдзельнікамі велагонак, і іх бацькамі, сябрамі, выхавальнікамі. А самай чаканай і эмацыянальнай для рабят стала цырымонія ўзнагароджвання. Перамогу ў велагонках заваяваў выхаванец цэнтра развіцця дзіцяці г.Кіраўска Мікіта Манько. Яўген Ждановіч з дзіцячага садка №4 райцэнтра заняў другую прыступку п’едэсталу гонару. Ну а на трэцяй пазіцыі — юная прадстаўніца цудоўнай паловы чалавецтва — Валерыя Філіпец з цэнтра развіцця дзіцяці. Лідары атрымалі Дыпломы аддзела адукацыі райвыканкама. Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч уручыў магчымым будучым зоркам веласпорту салодкія падарункі.
У дзень Першамая юным удзельнікам свята была прадастаўлена магчымасць прадэманстраваць не толькі свае фізічныя, але і творчыя здольнасці. На пляцоўцы ля раённага Дома культуры было наладжана дзіцячае свята. Рабяты малявалі, спявалі, танцавалі, чыталі вершы. У гэты дзень адбылося сезоннае адкрыццё атракцыёна “Трамплін Павук-3” (у дзіцячым асяроддзі — батута). Сонечнае надвор’е дазволіла рабятам і іх бацькам паласавацца марожаным і адпачыць ля фантана, які, дарэчы, ужо працуе.
У завяршэнні Першамайскага свята на гарадскім стадыёне адбылося адкрыццё футбольнага сезону. Удзел у гульнях прынялі 6 каманд працоўных калектываў. Па выніках матчаў лідарамі сталі футбалісты з каманды “ДЮСШ-1”, на другім і трэцім месцах — каманды сельгаскааператываў “Чырвоны баец” і “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага адпаведна.
Яўгенія
КАРАНКЕВІЧ.
Фота аўтара і Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024