“Юнацтва камсамольскае маё…”

“Юнацтва камсамольскае маё…”

koms

Святочнае мерапрыемства пад такой назвай адбылося  1 лістапада ў памяшканні Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў. Прысвячалася яно 95-годдзю ўтварэння камсамола і 50-годдзю студэнцкіх будаўнічых атрадаў Беларусі.Яго ўдзельнікі — ветэраны камсамольскага і будатрадаўскага руху, актывісты ГА “БРСМ”, старшакласнікі, навучэнцы ліцэя № 15 і  Жыліцкага сельгаскаледжа, ганаровыя госці, сярод якіх была член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы А.А.Круцько, ужо ў фае  акуналіся ў святочную атмасферу ўрачыстаці, наладжанай аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з райкамам ГА “БРСМ”: тут  панаваў прыўзняты настрой, чуліся сяброўскія прывітанні, гучала музыка, а  актывісты БРСМ з  гімназіі г.Кіраўска і СШ №1 сустракалі на ўваходзе гасцей і ўручалі ім букецікі з восеньскіх кветак і святочныя візіткі.
Увазе удзельнікаў мерапрыемства была прадастаўлена выстава  “Камсамольцы — неспакойныя сэрцы”.
Гучнымі апладысментамі ўдзельнікі мерапрыемства віталі старшыню райвыканкама Уладзіміра Піскіжава, які шчыра павіншаваў прысутных са святам, адзначыў, што камсамол быў створаны з мэтай аб’яднання моладзі і для некалькіх пакаленняў стаў сапраўднай школай  патрыятычнага выхавання, шчырага сяброўства, стваральнай працы на карысць Айчыны. І ўвайшоў у гісторыю Савецкага Саюза як  арганізацыя перадавой моладзі, прымаўшая самы непасрэдны ўдзел у будаўніцтве краіны.
Камсамольцы нашага раёна таксама не стаялі ў баку ад агульных карысных спраў, яны шчыравалі на новабудоўлях, асвойвалі цалінныя землі, самаадданай працай  падымалі сельскую гаспадарку. Асабліва складаным быў перыяд пасляваеннага аднаўлення. Аднак і самыя неймаверныя цяжкасці камсамольцы пераадольвалі з уласцівым моладзі энтузіязмам, верай у лепшае будучае. А таму невыпадкова, што раённая камсамольская арганізацыя неаднаразова выхо-дзіла пераможцай маладзёжнага працоўнага спаборніцтва, заваёўвала прызы і ўзнагароды ў разнастайных конкурсах, творчых фестывалях.
Сваімі ўспамінамі  аб маладых гадах, камсамольскай рабоце з прысутнымі падзяліўся ветэран працы і камсамольскага руху А.Н.Падаляк. Ен адзначыў, што камсамол асабіста для яго назаўсёды застаўся адным з важнейшых жыццёвых прыярытэтаў, падарыў надзейных сяброў, навучыў працаваць  шчыра і самааддана,  не старэць душой.
Не старэюць душой, па-ранейшаму застаюцца ў страі, вядуць выхаваўча-патрыятычную работу сярод моладзі камсамольцы часін Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты. Менавіта таму самыя цёплыя і добрыя словы  прагучалі ў іх адрас, а прысутным у зале В.А.Буславу і У.І.Перадні дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах паднеслі кветкі. Букеты таксама былі ўручаны актывістам камсамольскага руху раёна розных гадоў. Сярод іх: М.А. Дрозд, Г.М.Саўчанка, В.А.Клыга, Н.Д.Каранкевіч, Т.М.Анціпенка, С.М.Токарава, І.А.Багамолаў, А.П.Літвінка і інш.
Саюз моладзі аб’ядноўваў актыўных, поўных энтузіязму маладых лю-дзей. Дзякуючы новым ідэям фарміравалася будучыня маладога пакалення, якая выхоўвалася на лепшых традыцыях дзядоў і бацькоў. Эстафету камсамолькага руху, як правапераемнік,  прадоўжыла грамадсакае аб’яданне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Ад імя сучаснай моладзі раёна ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства вітала першы сакратар  райкама ГА “БРСМ” Алена Осіпава. Яна адзначыла, што камсамол, як ініцыятар  шматлікіх добрых і карысных спраў, перадаў сучаснаму пакаленню найбагацейшыя традыцыі маладзёжнай работы. Таму адной з  задач БРСМ з’яўляецца заставацца вернымі гэтым традыцыям, захоўваць іх і паважаць.
Адна з яркіх прыкмет камсамольскага жыцця  мінулага стагоддзя —маладзёжныя будаўнічыя атрады. Сёлета       будатрадаўскаму руху Беларусі споўнілася 50 гадоў. За гэты час на рахунку маладых людзей, поўных энтузіязму і энергіі, з’явілася нямала добрых спраў. Не ўступае пазіцый і цяперашняя моладзь, варта адзначыць, што 95%   удзельнікаў будатрадаў — члены БРСМ.
Наогул жа будатрады — гэта сумяшчэнне прыемнага з карысным, не толькі дастойны спосаб зарабіць грошы, а яшчэ і магчымасць цікава і незабыўна правесці летам вольны ад заняткаў час. Акрамя таго, удзел у    будатрадзе дазваляе рэалізоўваць асабістыя і творчыя здольнасці, дапамагае набыць навыкі работы ў калектыве.
Адбылася цырымонія ўшанавання  пераможцаў працоўнага семестра-2013. Разгледзеўшы справаздачы аб рабоце будатрадаў,  раённы штаб па забеспячэнні працоўнай занятасці навучэнцкай моладзі, прызнаў пераможцамі ў намінацыі:  “Лепшы студэнцкі будаўнічы атрад” — атрад імя Худалеева (працаваў у СВК “Калгас “Ніва”), імя Дабравольскага (СВК “Дабасна-агра”) і  імя Мельнікава (СВК “Чырвоны баец”) усе — зліку навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа, а лепшымі камандзірамі будатрадаў — Аляксея Гушчына, Андрэя Гарбатоўскага і Уладзіміра Юдзіна.
У намінацыі “Лепшая прыймаючая арганізацыя, гаспадарка” пераможцамі названы: СВК “Калгас “Ніва” (старшыня празлення Іван Рыняк),  СВК “Чырвоны баец“ (Аляксандр Серакоў) і СВК  “Рассвет” ім.К.П.Арлоўскага  (Аляксандр Багель).
Без увагі не засталіся і лепшыя байцы будатрадаў: Дзмітрый Страхоўскі, Анастасія Шарамет, Павел Кайданаў, Уладзіслаў Зайцаў, Канстанцін Страхоўскі, Аляксей Бяляўскі, Анатоль Буталенка.
Прызёраў шчыра павіншаваў і ўручыў прэміі і падарункі старшыня раённай вертыкалі ўлады Уладзімір Піскіжаў.
Спонсарскую дапамогу ў заахвочванні  лепшых будатрадаўцаў і калектываў аказалі  раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і раённае аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру”.
Таленавітыя самадзейныя артысты з ліку  навучэнцаў гарадскіх школ, выхаванцаў Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў і Цэнтра дадатковай  адукацыі дзяцей і моладзі, работнікаў  раённага Дома культуры, як заўсёды, былі на вышыні — спявалі і танцавалі, паказвалі інсцэніроўкі, праз якія перад гледачамі “ажывалі”  старонкі ўяўнага фотаальбома з гісторыі камсамола і будатрадаўскага руху, тым самым  заваёўвалі ўвагу публікі, якая дзякавала ім шчодрымі апладысментамі.
Марыя СМОЖНАЯ.
Фота
Максіма Мікешіна

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024