З наваселлем: шчасця і дабрабыту!

З наваселлем: шчасця і дабрабыту!

domЯк мы паведамлялі,  у мінулую пятніцу ў райцэнтры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўводу ў эксплуатацыю 50-кватэрнага  жылога дома СЖБК-8 па вул.Пятрушы, д.60. Разам са шчаслівымі навасёламі, іх роднымі і блізкімі ўдзел у ім прынялі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама Ігар Мажароўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, будаўнікі з ПМК-255 на чале з яе начальнікам Ігарам Лазаковічам.

Вітаючы прысутных, кіраўнік раённай вертыкалі ўлады падкрэсліў, што ўзвядзенне і здача ў эксплуатацыю гэтага прыгажуна-дома  сталі магчымымі дзякуючы ініцыіраванай Прэзідэнтам краі-ны і праводзімай дзяржавай мэтанакіраванай палітыкі ў сферы жыллёвага будаўніцтва, аказваемай мнагадзетным сем’ям падтрымцы ў выглядзе льготнага крэдытавання  і, канешне ж, прафесійнай рабоце будаўнікоў ПМК-255, якія пастараліся пабудаваць якаснае і на-дзейнае  камфортнае жыллё, якое будзе  служыць людзям многія дзесяцігоддзі.
Варта адзначыць, што гэты 50-кватэрны дом — другі па ліку ў фарміруючымся Паўночна-Заходнім мікрараёне Кіраўска. Згодна генеральнага плана гарадской забудовы тут мяркуецца ўзвесці яшчэ адзінаццаць  “шматпавярховак” на 1100 кватэр.  Дапоўняць мікрараён дзіцячы садок, тры магазіны, аптэка. Тэрміны рэалізацыі гэтага праекта, як ад-значыў старшыня райвыканкама, залежаць, перш за ўсё, ад саміх жыхароў нашага раёна: чым больш  мнагадзетных сем’яў з’явіцца,  тым хутчэй будзе весціся будоўля.
Словы асаблівай        удзячнасці Уладзімір Піскіжаў выказаў  у адрас 151-й мнагадзетнай кіраўскай сям’і, дзе выхоўваецца 477 дзяцей. Так трымаць!
Віншаванні і самыя добрыя пажаданні навасёлам выказалі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Алена Круцько, начальнік ПМК-255 Ігар Лазаковіч, першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама Ігар Мажароўскі, які  пад-крэсліў, што,  маючы ў раёне такую выдатную падрадную  арганізацыю, як ПМК-255,  у абсалютна нарматыўныя тэрміны пабудаваўшую гэты 50-кватэрны дом, прычым пры самай высокай якасці работ,  можна  быць упэўненымі, што і наступныя аб’екты мікрараёна ім будуць па сілах.
Ад імя навасёлаў слова трымала мнагадзетная маці Наталля Конюхава, якая шчыра па-дзякавала  будаўнікам за хуткую і якасную работу, дзяржаве і раённай уладзе — за дапамогу і падтрымку.
Адбылася  цырымонія ўрачыстага адкрыцця дома з пераразаннем чырвонай стужкі на ўваходзе ў адзін з пад’ездаў. Вялізны сімвалічны ключ ад новага дома  Уладзімір Піскіжаў уручыў  старшыні кааператыва СЖБК-8 Ніне Каваленка.
А потым надышоў самы хвалюючы момант  урачыстага мерапрыемства — уручэнне навасёлам ключоў ад іх новенькіх кватэр. Першымі з рук старшыні райвыканкама іх атрымалі 18 мнагадзетных сем’яў.
Але перш, чым жыльцы  змаглі ўвайсці ў свае кватэры, па народным звычаі,  парог дома пераступіў… кот. Гэтага “жыхара” без прапіскі прынёс  казачны персанаж Дамавік.  Навасёлаў, згодна  ўсё тых жа народных традыцый, арганізатары мерапрыемства шчыра віталі хлебам-соллю, а дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах частавалі  прысутных духмяным караваем.  Потым  членаў сем’яў-навасёлаў “павязалі” ручнікамі, і яны дружна накіраваліся да сваіх пад’ездаў.
Пажадаем жа навасёлам шчасця і сямейнага дабрабыту!
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024