“У Новы год з Добрым Сэрцам!”
Колькі б ні было чалавеку гадоў, навагоднім і калядным святам радуюцца ўсе і, канешне ж, чакаюць нейкага цуда і здзяйснення самых запаветных мар і жаданняў. І ў першую чаргу на гэта спадзяюцца дзеці.
Каб стварыць атмасферу сапраўднага свята, для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі райкам ГА “БРСМ” разам з прадстаўнікамі сваіх пярвічак праводзяць у раёне дабрачынную акцыю “У Новы год з Добрым Сэрцам!”.
У межах гэтай акцыі валанцёрскія атрады БРСМ арганізавалі збор канцылярскіх прылад, прадметаў асабістай гігіены, спартыўнага інвентару, цёплых рэчаў і інш.Шмат чаго было зробленых рукамі рабят.
Актыўны ўдзел у зборы рэчаў прынялі і прадстаўнікі шэрагу арганізацый і ўстаноў раёна. Сярод іх СВК “Добасна-агра”, “Калгас “Ніва”, “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, райспажыўтаварыства. Не засталіся ў баку ад добрай справы настаўнікі і рабяты школ раёна: Любоніцкай, Баравіцкай, Чыгірынскай і Жыліцкай, а таксама СШ №1 і гімназіі. Акрамя таго, салодкія падарункі для рабят прада-ставілі раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі Фонд міру”.
Усяго ў межах акцыі плануецца наведаць 30 сем’яў, якія маюць статус мнагадзетных, малазабяспечаных, а таксама сацыяльна няўдачных і знаходзячыхся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дзеці з гэтых сем’яў атрымаюць навагоднія і калядныя падарункі.
Словы ўдзячнасці хочацца выказаць усім добрым людзям, якія адгукнуліся на запрашэнне прыняць удзел у акцыі, мы ўсе разам змаглі падарыць дзецям радасць, цудоўны настрой і веру ў казку.
Алена ОСІПАВА,
першы сакратар райкама
ГА “БРСМ”.