Дзе старанна працуюць, там і вынік

Дзе старанна працуюць, там і вынік

golomzikpos

oborotnyjplygvnesenie

У сельгасарганизацыях раёна поўным ходам вядуцца вясенне-палявыя работы. Цёплае сакавіцкае надвор’е прыспешвае хлебаробаў: пакуль у глебе ёсць вільгаць, трэба як мага хутчэй пасеяць раннія збожжавыя. Нямала ў гэты час і іншых земляробскіх спраў, з якімі неабходна справіцца ў аптымальныя тэрміны. Таму і імкнуцца працаваць механізатары зладжанна, без прастояў і паломак, каб выкарыстаць кожную пагодную хвіліну.Аб тым, што земляробы СВК “Добасна-агра” даражаць сваім часам,  карэспандэнты “раёнкі” упэўніліся, наведаўшы гаспадарку ў мінулую сераду. Да плённай працы земляробаў гэтага сельгаскааператыва, як гаворыцца, званне абавязвае: па выніках штогадовага раённага спаборніцтва калектыў прызнаны пераможцам па многіх намінацыях, у тым ліку і за дасягненне найлепшых паказчыкаў у раслінаводстве: па павелічэнні вытворчасці зерня.
Як адзначыў старшыня СВК “Добасна-агра” Уладзімір Царыкаў, зараз на сельгаспалетках гаспадаркі праводзяцца ўсе неабходныя вясенне-палявыя работы: уносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, вядзецца падкормка азімых, узворванне і падрыхтоўка глебы. На апошніх гектарах вядзецца падсеў шматгадовых траў.
Што датычыцца сяўбы яравых культур, то на сённяшні дзень — гэта задача першага плана, адзначыў кіраўнік гаспадаркі. У першую чаргу, таму, што сёлета ў глебе мала вільгаці, а раняя сяўба дазволіць забяспечыць дружнае прарастанне зерня. Калі не падвядзе надвор’е, у гаспадарцы плануюць завяршыць сяўбу ранніх збожжавых, якія зоймуць плошчу ў 520 га, у найкарацейшыя тэрміны.  Па стане на ўчарашні дзень, дабаснянцы пасеялі іх на 193 га. На 750 га будзе пасеяна кукуруза, з якіх 100 га — на зерне, плошчы пад яе рыхтуюцца, на 50 га — цукровыя буракі, кармавыя — на 10 га, на 110 га — аднагадовыя травы. Амаль на 200 га неабходна правесці перазалужэнне палеткаў.
Увогуле ў СВК “Добасна-агра” плануюць сабраць неблагі ўраджай збожжавых і зернебабовых. А каб гэта ажыццявіліся, трэба старацца штодзень, што ў гаспадарцы і робяць.
Вялікую стаўку робяць ў сельгаскааператыве на нарыхтоўку якасных і ў дастатковай колькасці кармоў. У першую чаргу, імкнуцца вырошчваць культуры, якія даюць найбольшую аддачу і маюць высокае ўтрыманне бялку: люцэрну і канюшыну. Яны дазволяць дабаснянцам паменшыць расходы на закуп бялку і знізіць сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі атрымліваючы больш якаснае малако.
Немалаважным аспектам ў выкананні намечаных планаў з’яўляецца старанная і адказная праца кожнага работніка, хто шчыруе на ўраджай-2014. Усе механізатары з разуменнем і адказнасцю ставяцца да выканання сваіх абавязкаў.
Сяўбой яравых збожжавых на “Атлес” з сеялкай “Рабе” займаецца Міхаіл Галомзік. Ён — адзін з самых вопытных механізатараў, які працы на зямлі прысвяціў шмат гадоў. У сярэднім у дзень Міхаіл Віктаравіч засейвае больш за 30 га.
Стараннасцю вызначаюцца Аляксандр Міхайлюк, Алег Бычкоў і Алег Сосаў, якія заняты на ўнясенні арганікі. Якасную і хуткую пагрузку арганічных ўгнаенняў забяспечвае Аляксандр Ясянецкі, на “Амкадоры” у сярэднім за дзень ён загружае каля 900 т. Выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі Уладзімір Казлоўскі і Станістаў Хвясько, якія праводзяць культывацыю глебы. У ліку перадавікоў — механізатары, занятыя на ўнясенні мінеральных угнаенняў Міхаіл і Дзмітрый Грыцкевічы.
Трэба аддацаць належнае і кіраўніцтву СВК “Добасна-агра”: для таго, каб земляробы працавалі зладжана і добра зараблялі, была своечасова падрыхтавана тэхніка, на належным узроўні ахова працы, распрацаваны расцэнкі і ўмовы аплаты. Паклапаціліся ў гаспадарцы і аб тым, каб усе працаўнікі палеткаў былі забяспечаны гарачымі абедамі.
Людміла СЯМЁНАВА,
Анастасія
БЕГУНОВІЧ.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024