Гандлёвы цэнтр “Родны кут” — у Мышкавічах

Гандлёвы цэнтр “Родны кут” — у Мышкавічах

Шматлюдна было ў аграгарадку Мышкавічы ў дзень адкрыцця новага аб’екта гандлю райспажыўтаварыства, які ўступіў у строй дзеючых пасля праведзенай мадэрнізацыі памяшкання былога магазіна прамысловых тавараў. На ўрачыстае мерапрыемства сабраліся кіраўнікі розных службаў рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў, мясцовыя жыхары, моладзь. Для сяльчан — гэта адна са знакавых падзей, якімі ў апошні час жыве сельскі населены пункт з нагоды маючых адбыцца тут «Дажынак».

На цырымоніі адкрыцця да прысутных звярнуўся старшыня Белкаапсаюза Валерый Іваноў. У сваёй прамове ён адзначыў, што яму вельмі прыемна бачыць людзей, з якімі некалі працаваў, будучы старшынёй СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, і ён радуецца разам з імі з нагоды адкрыцця ў Мышкавічах сучаснага гандлёвага аб’екта. “Мы і ў далейшым будзем развіваць сетку магазінаў “Родны кут”,— падкрэсліў далей Валерый Мікалаевіч.— Тым больш, што Прэзідэнт краіны паставіў перад намі задачу, каб сяльчане сельскіх населеных пунктаў мелі магчымасць купляць неабходныя тавары па месцы жыхарства па даступных цэнах, а не ехалі за імі ў горад. Ужо маюцца станоўчыя водгукі жыхароў рэспублікі наконт дзейнасці ўведзеных у строй падобных дзеючых аб’ектаў. Таму работнікам галіны спажыўкааперацыі трэба імкнуцца да таго, каб колькасць пастаянных пакупнікоў з кожным днём павялічвалася. А для гэтага неабходна плённа працаваць у розных напрамках”.
Старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока запэўніла жыхароў аграгарадка, што кааператары далей будуць укараняць у работу новыя падыходы ў плане маркетынгу: гэта правядзенне рознага роду ўласных акцый, а таксама сумесна з вытворцамі. Плануецца выкарыстоўваць і іншыя не менш эфектыўныя метады ў арганізацыі гандлёвай дзейнасці. І ўсё гэта — для выгод і зручнасці сяльчан. Святлана Рыхардаўна паведаміла прысутным, што ў хуткім часе побач з новай гандлёвай кропкай для іх будзе адкрыта кафэ-піцэрыя.
«Сёння мы прысутнічаем на адкрыцці аднаго з аб’ектаў, якія ўключаны ў план мерапрыемстваў у межах падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014”, — адзначыў у сваёй прамове старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель. — Спадзяюся на разуменне нашых жыхароў у сувязі з часовымі нязручнасцямі з-за правядзення будаўнічых работ і навядзення парадку на вуліцах населенага пункта. Тым больш, што ўсё зробленае застанецца для нас на доўгія гады. Вельмі хочацца, каб вынікі сумеснага старання са-дзейнічалі паляпшэнню камфортнасці пражывання нашых працаўнікоў, узнімалі ім настрой».
Права перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку перад уваходам у гандлёвы цэнтр было прадастаўлена Валерыю Іванову і Аляксандру Багелю. Затым перад прысутнымі гасцінна расчыніліся дзверы, і ў кожнага жадаючага з’явілася магчымасць пазнаёміцца з унутраным аздабленнем магазіна, а таксама зрабіць тут першую пакупку. Гаспадары гандлёвага цэнтра пачаставалі гасцей рознымі салодкасцямі.

(Працяг у №52 ад 15 ліпеня).

магазин

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024