Працуе школьны базар
Традыцыйны школьны базар распачаў сваю работу ў Кіраўску каля ўнівермага. Да пачатку новага навучальнага года тут можна набыць школьныя прылады, усе неабходныя канцтавары, а таксама падабраць па густу сучасны абутак, адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак.