Дзеля павелічэння кармавых запасаў

Дзеля павелічэння  кармавых запасаў

lemken1 lemken2 lemken31

З разуменнем ставяцца ў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” да вырашэння пытання забеспячэння жывёлагадоўчай галіны якаснымі кармамі і ў дастатковай колькасці. Для гэтага тут пастаянна павялічваюць пасяўныя плошчы пад кармавыя культуры. Дасягаецца гэта дзякуючы  перазалужэнню далучаных з раённага зямельнага запасу невыкарыстоўваемых на працягу доўгага часу ўчасткаў. Летась такім чынам было ўведзена ў севазварот 250 га.

Адчувальную дапамогу ў гэтай справе сяльчанам аказваюць работнікі ААТ “ПМК-97 Вадгас”: пачынаючы з сакавіка бягучага года, яны ачышчаюць меліярацыйныя каналы, прыводзяць іх у належны парадак. Гэтыя работы гараджане плануюць правесці на адлегласці 4,5 км.
Паралельна з меліяратамі працуюць земляробы: яны праводзяць культуртэхнічныя работы — заворваюць участкі, дыскуюць, рыхтуюць глебу да сяўбы аднагадовых траў. Усяго пад імі плануецца заняць 252 га.
У гаспадарцы стаўку робяць на шматгадовыя травы, пад якія адведзена 350 га. З улікам уводзімых у севазварот дадатковых плошчаў на наступны год тут мяркуюць адвесці пад травы яшчэ 150 га. Гэта дазволіць забяспечыць буйную рагатую жывёлу высакаякаснымі сенажом і сіласам, збалансаваць рацыёны кармлення, увесці ў іх больш бабовых траў.
Згодна інфармацыі райсельгасхарчу, СГФ “Чыгірынка” ўпэўнена займае лідзіруючыя пазіцыі па тэмпах палявых работ. Гэтаму садзейнічаюць своечасова ўзараныя восенню палі, належная арганізацыя працы ў веснавыя дні, забяспечанасць пад патрэбу палівам, мінеральнымі ўгнаеннямі. І самае галоўнае — жаданне земляробаў закончыць пасяўную кампанію не толькі ў спрыяльныя тэрміны, але і забяспечыць высокую якасць работ.
Значную ўвагу ў гаспадарцы ўдзяляюць назапашванню арганічных угнаенняў, якія абыходзяцца намнога танней за мінеральныя, і маюць куды большую аддачу. Кіраўніцтва сельгасфіліяла задаволена работай механізатараў Мікалая Бабіцкага, Дзмітрыя Конюхава, Аляксандра Карпава, якія вывезлі і ўнеслі ў глебу звыш 15 тыс. т арганічных угнаенняў. Забяспечвае іх бесперабойную работу Мікалай Глушакоў на пагрузчыку.
На сяўбе заняты вопытны механізатар Вадзім Жаўлакоў, які адзін засявае ўсе падрыхтаваныя пад сяўбу плошчы.
Залог поспеху на веснавым полі, лічыць галоўны аграном гаспадаркі Іван Мухін, — строгае захаванне тэхналагічных рэгламентаў вырошчвання ўсіх культур, пачынаючы з запраўкі глебы, сяўбы, падкормкі, барацьбы з хваробамі, шкоднікамі і заканчваючы ўборкай. Упушчэнні на адной са стадый вядуць да страты ўраджаю.
Да веснавой сяўбы ўсё насенне пратручана, яно засяваецца ў добра падрыхтаваную глебу. Значыць, ёсць надзея, што зямля аддзячыць сяльчан важкім коласам.
У структуры кармавых угоддзяў перавага аддаецца кукурузе. На корм жывёле сёлета плануецца пасеяць “каралеву палёў” на 280 га.
—Улічваючы аб’ёмы работ на палетках, сяўбу яравых культур пастараліся правесці ў аптымальныя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні,— адзначыў пры размове дырэктар сельгасфіліяла Ігар Кузняцоў.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024