Убраць збожжа якасна, без страт!

Убраць збожжа якасна, без страт!

komb

yrocki

Пачатак жніва для аграрыяў — заўсёды знамянальная і хвалюючая падзея: уборка ўраджаю вянчае вялікі шлях да яго, на працягу якога было ўкладзена шмат сіл, сродкаў, каб атрымаць важкія намалоты. Сёлета адмоўныя карэктывы ў гэты працэс ўнесла засушлівае надвор’е. Таму алгарытм правядзення ўборкі будуецца ў адпаведнасці са склаўшайся сітуацыяй.
У мінулы аўторак на базе СВК “Калгас “Ніва” пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава адбыўся семінар па гатоўнасці сельгасарганізацый раёна да правядзення ўборкі сельскагаспадарчых культур і восеньскай сяўбы. Удзел у ім прынялі кіраўнікі, галоўныя аграномы і інжынеры гаспадарак, спецыялісты раённых служб. На семінар быў запрошаны дырэктар УА “Магілёўскі вучэбны цэнтр падрыхтоўкі кадраў” Якаў Яроцкі.

Р азмова пачалася ля стэндаў з таблічнымі матэрыяламі, характарызуючымі ступень гатоўнасці сельгасарганізацый да жніва па ўсіх пазіцыях.
Уборка ўраджаю збожжавых — адна з важнейшых сельскагаспадарчых кампаній, адзначыў Аляксандр Бутараў. Улічваючы на пэўныя нюансы, звязаныя з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі, якія аказалі адмоўны ўплыў на ўраджайнасць збожжавых, трэба прыкласці ўсе намаганні, каб якасна, у належныя тэрміны, без страт убраць вырашчанае. І адразу распачаць падрыхтоўчыя работы да сяўбы азімых культур.
Старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Рыняк праінфармаваў прысутных аб тым, як падрыхтаваліся да правядзення ўборкі ўраджаю ў іх гаспадарцы. Убраць рапс ім прадстаіць на плошчы 420 га, збожжавыя і зернебабовыя — на 2421 га. Нагрузка на адзін камбайн складзе 303 га. Па словах старшыні, ужо забяспечана поўная гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў. Гатовы і два зернетакі, сушыльная гаспадарка. Жніво пры спрыяльных пагодных умовах тут плануюць правесці максімум за 20 дзён. Не бачаць у гаспадарцы праблем і з правядзеннем восеньскай сяўбы.
Сельгасарганізацыям раёна ў цэлым сёлета неабходна ўбраць збожжавыя і зернебабовыя культуры на плошчы 14783 га (без кукурузы), кукурузу на зерне – на 2645 га. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Алена Пацэвіч, частка пасеваў зерневай групы (каля 1 тыс. га) была пераведзена ў кармавую (гэта без плошчаў, пасевы з якіх выкарысталі на зернесянаж). Нагрузка на камбайн у сярэднім па раёне (з улікам уборкі яравога і азімага рапсу) складзе 217 га. Пры спрыяльным надвор’і ўборку магчыма правесці за два тыдні.

Старшыня райвыканкама ўзняў пытанне забяспечанасці механізатарскімі і іншымі кадрамі ўсяго фронту работ на жніве: з улікам адвозкі збожжа ад камбайнаў, аператыўнай уборкі саломы, яе прэсавання і іншых. Ён патрабаваў тэрмінова пралічыць патрэбу ў кадрах, і пры неабходнасці дапамогу сяльчанам, у тым ліку і тэхнічную, акажуць арганізацыі горада.
Начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Дзмітрый Іваніцкі прааналізаваў тэхнічныя магчымасці правядзення жніва. У сельгасарганізацыях маецца 68 збожжаўборачных камбайнаў, з якіх 10 — замежнай вытворчасці. На дзень правядзення семінара былі гатовы да выезду на палеткі 58 камбайнаў, астатнія 10 рамантаваліся: як запэўніў Дзмітрый Іваніцкі, запчасткі на іх маюцца, у самы бліжэйшы час і гэтыя камбайны будуць на лінейцы гатоўнасці.
У сельгасарганізацыях 39 прэс-падборшчыкаў: яны былі падрыхтаваны яшчэ да кормаўборкі.
Гатовы да жніва і 21 зернеачышчальна-сушыльны комплекс, вагавая гаспадарка. На перавозцы збожжа плануецца задзейнічаць 52 МАЗы, 3 з іх, па словах Дзмітрыя Іваніцкага, рамантуюцца.
Былі таксама абмеркаваны пытанні забеспячэння тэхнікай правя-дзення восеньскай пасяўной кампаніі.
Значная ўвага падчас абмеркавання надзённых пытанняў была нададзена забяспечанасці гаспадарак мінеральнымі ўгнаеннямі. Якаў Яроцкі засяродзіў увагу прысутных на неабходнасці ўнясення калію, які забяспечвае засухаўстойлівасць раслін. Трэба мець яго запас у 2-2,5 раза большы, чым патрэбна. Вялікае значэнне мае прымяненне фосфарных угнаенняў. Сеяць без угнаенняў нельга — не тая сітуацыя, канстатаваў вучоны.
Якаў Усцінавіч даў станоўчую ацэнку пасевам збожжавых на палетках гаспадароў семінара — СВК “Калгас “Ніва”, яны лепшыя ва ўмовах склаўшайся сёлета сітуацыі з тых, якія ён бачыў па вобласці: безумоўна, адыграла сваю ролю тое, што ў гаспадарцы быў забяспечаны севазварот, унесена неабходная колькасць угнаенняў, належным чынам праведзена хімічная абарона раслін і г.д.
Далей было абмеркавана пытанне аб крыніцах сродкаў на набыццё мінеральных угнаенняў, старшыня райвыканкама нацэліў кіраўнікоў сельгасарганізацый на тое, каб мэтанакіравана працавалі з гэтымі крыніцамі.
Аб гатоўнасці складоў для прыёмкі збожжа новага ўраджаю далажыў начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Сяргей Лянкевіч. У сельгасарганізацыях раёна 46 складоў: 14 насенных і 32 фуражных. На дадзены момант з іх апрацаваны 43 і ачышчаны 42; як запэўніў спецыяліст, да канца бягучага тыдня ўсе наяўныя складскія памяшканні будуць гатовы і апрацаваны.
Асаблівую ўвагу ён надаў пытанню прымянення гліфасатаў. У апошні час, адзначыў Сяргей Лянкевіч, на палях уладарыць шматгадовае пустазелле — палын звычайны і дрома белая. Зараз пайшлі дажджы, будзе вегетацыя раслін, агранамічным службам гаспадарак трэба правесці апрацоўку пасеваў гліфасатамі максімум да сярэдзіны верасня.
Вялася таксама размова аб гатоўнасці пратручвальнай тэхнікі і наяўнасці ў гаспадарках пратручвальнікаў да сяўбы азімых.
Для правядзення восеньскай сяўбы патрабуецца 2487 т насення, у тым ліку на зерне — 2099 т і 388 т — на зялёны корм. Трэба мець натуральны пераходзячы фонд у 420 т. На дадзены момант у раёне маюцца астаткі кандыцыйнага насення мінулых гадоў: 130 т азімай пшаніцы, 99 т азімага жыта, 52 т азімага трыцікале. Тое, што ёсць пэўны запас насення, — вельмі добра, падкрэсліў Сяргей Лянкевіч: з-за склаўшайся ня-простай сітуацыі з сёлетнім ураджаем, невядома якім будзе насенны фонд.
Гаспадаркам трэба набываць элітнае насенне рапсу, бо ў раёне яно не вырошчваецца. Старшыня райвыканкама патрабаваў, каб гэта рабілася пад кантролем інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін.
Ва ўсіх сельгасарганізацыях распрацаваны ўмовы аплаты працы на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур, рапсу і насеннікаў шматгадовых траў, аб чым падрабязна праінфармаваў галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райсельгасхарчу Уладзімір Савіч.
Тое, якім чынам забяспечыць эфектыўную работу ўборачнага канвеера з улікам асаблівасцей сёлетняга жніва і падчас восеньскай сяўбы, удзельнікам семінара было прадэманстравана на практыцы: на полі каля машыннага двара СВК “Калгас “Ніва” выстраіўся ўвесь шлейф неабходнай тэхнікі. Якаў Яроцкі на прыкладзе кожнай адзінкі скрупулёзна давёў да ведама прысутных “сакрэты” належнай рэгуліроўкі і настройкі збожжаўборачных камбайнаў, іншай тэхнікі і агрэгатаў, якія будуць задзейнічаны на жніве і прадстаячай сяўбе азімых культур. Асаблівую ўвагу ён настойліва параіў звярнуць на герметызацыю камбайнаў, бо сёлета на многіх участках зерне шчуплае і можа прасыпацца. Нагадаў вучоны і аб неабходнасці абсталявання камбайнаў сцяблопад’ёмнікамі, аб тым, што іх хуткасць пры наяўнай ураджайнасці павінна быць 5-6 км у гадзіну, зрэз каласоў рэкамендуецца рабіць на вышыні 15 см.
Была звернута самая пільная ўвага на пытанне арганізацыі аператыўнай уборкі з палёў саломы, яе належнага скла-дзіравання.
Тут жа ўдзельнікам семінара паказалі, якім чынам павінен быць асна-шчаны перасовачны пункт харчавання ўдзельнікаў уборачнай кампаніі. А старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер праінфармаваў аб арганізацыі працоўнага спаборніцтва.
Увага прысутных была звернута на неабходнасць забеспячэння выканання правілаў аховы працы, тэхнікі бяспекі, пажарнай бяспекі.
Адзначалася, што РАУС, сельгасарганізацыям важна ўзмацніць кантроль за захаванасцю зерня, гаруча-змазачных матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін.
Як адзначыў кіраўнік раёна, пры правядзенні ўборачнай кампаніі і восеньскай сяўбы патрабаванні будуць самымі жорсткімі. Створана рабочая група, якая будзе ажыццяўляць кантроль за ходам усіх этапаў гэтых важных сельскагаспадарчых работ.
Аляксандр Бутараў засяродзіў увагу прысутных на неабходнасці выканання дзяржзаказу, а таксама на тым, каб ніводны кілаграм атрыманага збожжа не быў рэалізаваны самастойна за межы раёна.
У ходзе семінара паралельна абмяркоўваліся пытанні корманарыхтоўкі.
Старшыня райвыканкама нацэліў кіраўнікоў гаспадарак на тое, каб, выкарыстоўваючы спрыяльныя ўмовы надвор’я, распачыналі ўборку рапсу. А ўвогуле яшчэ раз заклікаў усіх правесці ўборачную кампанію на належным узроўні, не страціўшы ніводнага зярнятка. Наколькі важкім будзе сёлетні ўраджай у засеках, залежыць ад кожнага ўдзельніка жніва.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024