Новый начальник Кировского РОВД
У мінулую пятніцу асабоваму саставу раённага адзела ўнутраных спраў райвыканкама начальнікам УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандрам Кавальчуком быў прадстаўлены новы начальнік РАУС — ім стаў маёр міліцыі Ігар Мікалаевіч Лелеш.
На мерапрыемства былі запрошаны старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, пракурор раёна Вячаслаў Паршук, старшыня суда Юлія Беразюк.
Ганаровыя госці павіншавалі Ігара Мікалаевіча з назначэннем. Была выказана надзея, што пад яго кіраўніцтвам РАУС будзе і надалей прыкладаць усем намаганні для абароны і захавання законнасці і правапарадку інтарэсаў дзяржавы і грамадзян.
Нарадзіўся І.М.Лелеш у п.Сосны Любанскага раёна Мінскай вобласці ў 1975 го-дзе. У 2005 годзе закончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “правазнаўства”. Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу”.
З 1993 па 1995 г.г. І.М.Лелеш праходзіў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Службовую дзейнасць пачаў у 1996 годзе ў якасці міліцыянера-кінолага групы затрымання раённага аддзела аб’яднання “Ахова” г.Бабруйска. У дадзенай структуры на розных пасадах праходзіў службу да 2003 года. Затым быў пераведзены міліцыянерам-вадзіцелем другога ўзводу асобнай роты патрульна-паставой службы міліцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама (дыслакацыя — г.Бабруйск). Потым працаваў малодшым оперупаўнаважаным, оперупаўнаважаным АУС Ленінскага раёна г.Бабруйска. З 2005 года — опер-упаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Бабруйскага гарвыканкама. З 2008 года назначаны намеснікам начальніка аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС Бабруйскага райвыканкама, з 2010 года — начальнікам гэтага аддзела. У 2012 годзе быў назначаны першым намеснікам начальніка РАУС Кіраўскага райвыканкама.
Аляксандр Бутараў выказаў словы ўдзячнасці за добрасумленную працу былому начальніку РАУС Ігару Альхоўскаму, які назначаны начальнікам Клічаўскага РАУС, і ўручыў яму Ганаровую грамату райвыканкама і каштоўны падарунак.