Паляпшаючы якасць выконваемых работ

Паляпшаючы якасць  выконваемых работ

mastera1

Няма, напэўна, такога чалавека, якога б не хвалявала тэма дарог. Вось ужо больш за 50 гадоў работнікі філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 рамантуюць і абслугоўваюць дарогі Кіраўскага раёна. І варта адзначыць, што са сваімі абавязкамі калектыў спраўляецца на належным прафесійным узроўні. Аб гэтым яскрава сведчаць і вынікі зробленага: па аб’ёму выкананых работ за 9 месяцаў бягучага года кіраўскія дарожнікі знаходзяцца на трэцім месцы ў вобласці, па вытворчасці — на пятым. За ўсімі гэтымі лічбамі, вядома ж, стаяць людзі — ад спецыялістаў да дарожнікаў, якія ў любое надвор’е шчыруюць на сваіх рабочых месцах.
Аб тым, як дарожная служба забяспечвае выкананне пастаўленых задач, напярэдадні прафесійнага свята наша размова з начальнікам філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 Віталем ТОКАРАВЫМ:

— Перад калектывам ДРБУ-197 стаяць адказныя задачы па ўтрыманні ў належным стане транспартных артэрый раёна. Думаю, не трэба тлумачыць, наколькі гэта важна. Сярод нашых асноўных работ — асфальтаванне дарог, іх грэйдзіраванне, падсыпка, рамонт, а зімой яшчэ і расчыстка ад снегу, пасыпка супрацьгалалёднымі сумесямі, санітарная ачыстка аўтобусных прыпынкаў.
На сённяшні дзень у нас на абслугоўванні знаходзіцца 461 кіламетр дарог, з іх 256,3 км маюць асфальтабетоннае пакрыццё, 89,1 км — гра-війнае і 115,6 км — грунтовыя дарогі, 20 мастоў. Для таго, каб утрымліваць іх у належным стане нам, безумоўна, трэба плённа працаваць у любую пару года.
Сярод найбольш значных аб’ектаў сёлетняга года — здача 11,8 км лесагаспадарчай гравійнай дарогі Гарадзец — Галееўка Быхаўскага раёна. Мяркую, ёю з задавальненнем будуць карыстацца многія аўтамабілісты.
Пільную ўвагу ў бягучым годзе надавалі правядзенню ямачнага рамонту дарог: гэтыя работы праведзены на плошчы больш за 17800 м2. Выканаць нам такі значны аб’ём дазволіла набыццё ўстаноўкі для ямачнага рамонту дарог “Тайфун”. Акрамя хуткасці і якасці выканання дадзеных работ, з дапамогай устаноўкі ўдаецца замест 4 адзінак тэхнікі, задзейнічаных пры ямачных рамонтах, выкарыстоўваць адну, да таго ж на “Тайфуне” задзейнічаны толькі трактарыст і аператар, раней жа патрабавалася брыгада дарожнікаў. А гэта ўжо значная эканомія як гаруча-змазачных матэрыялаў, так і чалавечага рэсурса.
У 2014 годзе ў правя-дзенне ямачных работ было накіравана 831,9 млн. руб., а ў бягучым — 2698,2 млн. руб. Тэмп росту склаў больш за 320%.
Агульны аб’ём выкананых намі работ з пачатку года склаў звыш 19 млрд. руб. Прыбытак ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг пры плане 1048,0 млн. руб. склаў 2160,0 млн. руб., рэнтабельнасць — пры запланаваных 7,3% — 18,1%. Гэтыя лічбы яскрава сведчаць аб тым, што стан нашых дарог значна палепшыўся.
Імкнемся адшукваць дадатковыя аб’ёмы работ, займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый ферм, жыллёва-будаўнічых кааператываў, арга-нізацый і ўстаноў раёна, вуліц населеных пунктаў, дзе выступалі ў якасці падрадчыкаў. Прынялі ўдзел у рэканструкцыі кацельні “СПТВ-220”, а таксама АЗС у г.Бабруйску. Значная работа была праведзена падчас падрыхтоўкі да раённага свята “Дажынкі”, у тым ліку дастойны выгляд пасля праведзенага добраўпарадкавання набыла брацкая магіла загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Паўлавічы. Плённа супрацоўнічаем з УКП “Жылкамгас” па прамых дагаворах па добраўпарадкаванні вуліц горада.
Зараз распачаліся работы па капітальным рамонце вул.Арлоўскага за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, тут ужо зроблена новая пешаходная дарожка, усталяваны бардзюры. У 2016 годзе дадзены ўчастак дарогі плануецца здаць у эксплуатацыю.
Вялікую ўвагу надаем эканоміі рэсурсаў: задзейнічваем мясцовыя матэрыялы, дапамагае ў гэтым наяўнасць свайго асфальтабетоннага завода; скарачаем выкарыстанне транспарту іншых арганізацый; павялічваем аб’ёмы работ па прамых дагаворах; вядзем строгі кантроль за расходваннем гаруча-змазачных матэрыялаў.
На сённяшні дзень наш згуртаваны і дружны калектыў складаецца з 71 чалавека, кожны з іх уносіць свой уклад у агульную справу, сумленна ставіцца да працы. Касцяк калектыву — вопытныя людзі, якія прысвяцілі дарожнай службе не адзін дзесятак гадоў: галоўны інжынер Алена Варацілкіна, майстры Рыгор Фралоў і Анатоль Пархамовіч. Адказнасцю ў рабоце вызначаюцца вадзіцель пагрузчыка Сяргей Алёшкін, вадзіцель Валерый Варацілкін, кладаўшчык Ірына Жукоўская, дарожны рабочы Мікалай Слабодчыкаў і іншыя. Добра сябе зарэкамендавалі і маладыя кадры, сярод іх — майстры Аліна Візянкова, Дзмітрый Белягоў, Павел Вераценнікаў. Да прафесійнага свята Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны вадзіцель Леанід Манько. За кошт уласных сродкаў грашовымі прэміямі плануем адзначыць шэраг працаўнікоў арганізацыі. Шчыра кажучы, з такім калектывам выкананне многіх вытворчых задач па сілах.
Размову вяла
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024