У восьмы раз перамаглі рассветаўцы!

У восьмы раз  перамаглі рассветаўцы!

На маляўнічым беразе Чыгірынскага вадасховішча на раённы турыстычны злёт сабраліся сёлета 9 каманд арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна: райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райбальніцы, Жыліцкага сельгаскаледжа, ліцэя №15, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Добасна-агра”, “Калгас “Свярдлова”, “Калгас “Ніва”. Нягледзячы на няўстройлівае надвор’е на працягу трох дзён, ва ўсіх удзельнікаў быў выдатны настрой, кожная каманда імкнулася да перамогі.

TYR14 TYR15TYR2
TYR4

TYR5

TYR10

TYR9

TYR8

TYR7

TYR6

TYR11

TYR12

TYR13


Напачатку прыбыўшыя турысты заняліся ўладкаваннем палатачнага лагера, стварэннем належных бытавых умоў.
Спаборніцтвы пачаліся са стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі. Члены каманд аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Жыліцкага сельгаскаледжа і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага праявілі найбольшую меткасць, што дазволіла ім заняць адпаведна першыя тры месцы.
На наступны дзень раніцай удзельнікі спаборнічалі ў лоўлі рыбы на вадасховішчы. Тут, як і ў папярэднія гады, не было роўных рассветаўцам. Другое месца дасталося прадстаўнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэцяе падзялілі паміж сабой каманды райвыканкама і СВК “Калгас “Свярдлова”.
Спартсмены аддзела адукацыі, спорту і турызму змаглі даць фору сваім сапернікам у спаборніцтвах па дартсе. Крыху адсталі ад іх рассветаўцы і прадстаўнікі райвыканкама — на іх рахунку адпаведна другое і трэцяе месцы.
Тым часам упартая барацьба была і на валейбольнай пляцоўцы: уся гульня праходзіла пад дажджом. Але, нягледзячы на гэта, у пляжным валейболе вялі лік рассветаўцы. Другое агульнакаманднае месца занялі прадстаўнікі СВК “Добасна-агра”, трэцяе — аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Цікава было назіраць за ўсімі ўдзельнікамі пры пераадольванні імі паласы перашкод — адным з асноўных турыстычных спаборніцтваў. Па выніках упартай барацьбы тры першыя месцы размеркаваліся наступным чынам: рассветаўцы, ліцэісты, ніваўцы.
Эмоцыі зашкальвалі на спаборніцтвах па перацягванні канату. Перамогу святкавала каманда СВК “Калгас “Ніва”, на другім месцы — прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, на трэцім — ліцэісты.
Конкурс на лепшую арганізацыю быту выйграла каманда ліцэя №15.
Дзякуючы праяўленай фантазіі ў афармленні, удалай рэалізацыі кухарскіх сакрэтаў пры прыгатаванні турыстычнай стравы першае месца судзейская калегія аддала прадстаўнікам райвыканкама.
З творчым падыходам падрыхтаваліся каманды да конкурсу мастацкай самадзейнасці: усе паказалі сябе сапраўднымі артыстамі. Турысты спявалі, чыталі вершы, паказвалі гумарыстычныя сцэнкі. Тут не было роўных свярдлоўцам.
А ўвогуле, перамагчы жадалі ўсе, але ўдалося гэта мацнейшым. Па выніках турзлёту лепшай прызнана каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Дарэчы, сёлета рассветаўцы святкавалі перамогу ў восьмы раз! Другое месца прысуджана калектыву аддзела адукацыі, спорту і турызму. Трэцюю пазіцыю занялі прадстаўнікі ліцэя №15.
Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў былі ўручаны кубак, медалі, дыпломы, а па выніках незаліковых конкурсаў лепшыя каманды атрымалі каштоўныя падарункі.
Наталля МАІСЕЕНКА,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму
райвыканкама.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024