З мэтай забеспячэння вітаміннай прадукцыяй

З мэтай забеспячэння  вітаміннай прадукцыяй

vitamin4vitamin3vitamin2

vitamin

СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага — вядучая гаспадарка не толькі ў раёне, але і ў вобласці па вытворчасці агародніны. Штогод на яе палетках вырошчваюцца бульба, капуста, морква, цыбуля, сталовыя буракі, у садах — яблыкі і грушы. Значныя плошчы займае агародніна закрытага грунту: з ранняй вясны і да позняй восені радуе пакупнікоў смачнай і якаснай прадукцыяй цяплічны камбінат, дзе вырошчваюцца агуркі, памідоры, баклажаны, зеляніна цыбулі і кропу і інш. Нягледзячы на тое, што працэс вырошчвання вітаміннай прадукцыі даволі няпросты і патрабуе значных затрат, пасяўныя плошчы пад яе ў гаспадарцы не змяншаюць. 

Для таго, каб атрымліваць добры ўраджай агародніны, тут адказна ставяцца да пасяўнога матэрыялу: выкарыстоўваюць гатункі як беларускай так і замежнай селекцыі. Заўсёды клапоцяцца ў гаспадарцы і аб тым, каб расліны былі здаровымі, з высокай устойлівасцю да захворванняў і шкоднікаў, таму абавязкова праводзяць адпаведныя мерапрыемствы: і хімічную апрацоўку ад пустазелля, і падкормкі, акрамя таго, у бягучым годзе з-за засухі даводзілася паліваць культуры, каб яны не “пагарэлі”. Увесь праведзены комплекс работ дазволіў атрымаць неблагі ўраджай агародніны.
Няма ў рассветаўцаў праблем і з рэалізацыяй вырашчанага: пэўную колькасць прадукцыі гас-падарка прадае праз свае гандлёвыя кропкі, размешчаныя, акрамя Кіраўска, у Бабруйску і Магілёве, актыўны ўдзел прымаюць і ў праводзімых ярмарках-кірмашах.
Сярод спажыўцоў рассветаўскай вітаміннай прадукцыі — дзіцячыя садкі, школы, арганізацыі грамхарчу і гандлёвыя прадпрыемствы раёна і вобласці.
Што ж датычыцца асноўнай часткі ўраджаю, то можна канстатаваць: праблем з захоўваннем вырашчанага ў “Рассвета” няма. Для гэтых мэт тут маецца сучаснае агароднінасховішча, якое дазваляе захоўваць прадукцыю у адпаведнасці з неабходнымі тэмпературным рэжымам і вільготнасцю.
Пабываўшы ў агароднінасховішчы, мы на свае вочы пераканаліся, што ўвесь атрыманы ўраджай захоўваецца ў адпаведнасці з нормамі і патрабаваннямі. Інжынер-тэхнолаг Уладзімір Русанаў расказаў, што на дадзеным этапе тут вядзецца ачыстка і сартыроўка капусты, морквы, а таксама яблыкаў, якія ў хуткім часе плануецца адправіць на рэалізацыю ў Расійскую Федэрацыю. Штомесячна рассветаўцы рэалізуюць каля 200 т яблыкаў.
Па словах інжынера-тэхнолага, нягледзячы на тое, што сёлета надвор’е для вырошчвання агародніны было даволі неспрыяльным, па многіх яе відах удалося атрымаць добры ўраджай. Зараз галоўнае — якасна яго захаваць. Бо ад гэтага, у тым ліку, залежыць, наколькі спажыўцы будуць забяспечаны ў міжсезонны перыяд садавінай і агароднінай. Папярэднія гады паказалі, што з гэтай задачай калектыў агароднінасховішча спраўляецца выдатна. Зараз тут захоўваецца 6000 т бульбы, 280 т морквы, 1100 т яблыкаў, 1150 т капусты. Дарэчы, хрусткія качаны ў бягучым годзе вельмі парадавалі раслінаводаў ураджаем: ёсць веліканы, якія ў вазе дасягаюць 10 і больш кілаграмаў.
Попыт на прадукцыю агароднінаводства ёсць, таму ў «Рассвеце» плануюць і надалей развіваць гэтую галіну.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: інжынер-тэхнолаг Уладзімір Русанаў і начальнік аддзела збыту і маркетынгу Вольга Бяляўская; кладаўшчык Алена Панамарова; рабочыя Жанна Бяляўская і Ала Глазоўская; вадзіцель аўтапагрузчыка Андрэй Казакоў.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024