Ратны подзвіг і мірная праца

Ратны подзвіг і мірная праца

svet1

Вынікі Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў разуменні старэйшага пакалення грамадзян асацыіруюцца, у першую чаргу, з мірнай стваральнай працай на карысць краіны. Рыгор Іванавіч Куцілкін — з кагорты тых, хто адстойваў свабоду і незалежнасць Айчыны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а пасля Вялікай Перамогі на працягу многіх гадоў уносіў свой уклад у аднаўленне і развіццё эканомікі раёна. На яго грудзях сярод баявых узнагарод ззяе ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Пра такіх людзей кажуць: “Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд!”

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы часта сустракаецца з вучнямі ўстаноў адукацыі горада. Ён расказвае рабятам аб гадах юнацтва, суровых ваенных выпрабаванняў, мірнага будаўніцтва.
Напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі гімназісты запрасілі паважанага жыхара горада да сябе ў госці. У гісторыка-краязнаўчым музеі ўстановы адукацыі Рыгор Іванавіч нагадаў рабятам далёкія 50-я гады, калі ён узначаліў раён электрасетак і амаль тры дзесяцігоддзі прысвяціў справе электрыфікацыі раёна. За гэты перыяд зазіхацелі лямпачкі на ўсіх аб’ектах гаспадарання, у дамах і кватэрах жыхароў раёна, на вуліцах горада і сельскіх населеных пунктаў.
Рабяты ўважліва слухалі расказ Р.І.Куцілкіна аб далёкіх гадах, калі для асвятлення ў дамах выкарыстоўвалі газавыя (керасінавыя) лямпы. Дарэчы, у музеі маецца такі экспанат, яго хлопчыкі і дзяўчынкі перадавалі з рук у рукі, разглядалі. І якім было іх здзіўленне, калі Рыгор Іванавіч адзначыў, што падчас яго дзяцінства пры такім асвятленні школьнікі рыхтавалі хатнія заданні, пісалі сачыненні, малявалі, клеілі. І вучыліся не горш, чым цяперашнія вучні.

Расказваючы пра мірнае жыццё, Р.І.Куцілкін адзначыў, што для яго заўсёды было галоўным правілам — спачатку трэба зрабіць складаную справу. З гэтага пачынаў сам, такога патрабаваў ад падначаленага калектыву, такому вучыў сваіх дзяцей, унукаў.
Бягучы год для Рыгора Іванавіча — знамянальны: ён адзначыў 90-годдзе з дня нараджэння, прымаў удзел у мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі, на свет з’явіўся праўнук, названы ў гонар прадзядулі.
Па словах ветэрана, ён задаволены сваім жыццём, у якім было ўсялякае. Нягледзячы на тое, што нарадзіўся ў Расіі, але і Беларусь, дзе ён пражыў 65 гадоў, працаваў на карысць яе працвітання, стварыў сям’ю, мае сяброў — лічыць сваёй Радзімай. І жадае, каб і ў будучым людзі жылі пад мірным небам, радаваліся поспехам і дасягненням, помнілі аб мінулым.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024