Дайсці да кожнага жыхара
У паштальёнаў гарадскога аддзялення і сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі РВПС, а таксама грамадскіх распаўсюджвальнікаў зараз гарачая пара — працягваецца падпіска на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2016 года. Перад імі пастаўлена задача: дайсці да кожнага жыхара горада і сельскіх населеных пунктаў, каб аформіць абанементы на газеты і часопісы.
Тым больш, што многія рэдакцыі, у тым ліку і раённай газеты “Кіравец”, аб’явілі конкурсы на лепшае правядзенне падпісной кампаніі. Па яе выніках пераможцы будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі.