Пад яравы клін
Калектыў механізатараў СВК “Чырвоны баец” зладжана працуе па ачыстцы пляцоўкі па прыёму гною на МТФ “Дваранінавічы” і вывазцы яго на палі. Да даручанай справы ўсе занятыя на гэтым відзе работ ставяцца з адказнасцю, разуменнем пастаўленай перад імі задачы.
Згодна даведзенага задання, да веснавой-палявой кампаніі 2016 г. сельгасарганізацыі неабходна назапасіць і вывезці на палі 28,5 тыс. т арганічных угнаенняў. Па стане на 7 снежня г.г. ужо дастаўлена з малочна-таварнай фермы 17,5 тыс. т, з іх заарана ў глебу 12 тыс. т.
Займаюцца вывазкай арганікі вопытныя механізатары Павел Букаты і Віктар Аляксееў (на здымку). Старшыня праўлення Іван Пігулеўскі задаволены іх стараннай працай і ўпэўнены, што дзякуючы намаганням такіх добрасумленных механізатараў гаспадарка своечасова справіцца з выкананнем даведзенага задання.
Зараз арганіка дастаўляецца на ўчастак плошчай 125 га непадалёку ад в.Дваранінавічы. Механізатары працуюць бесперабойна, забяспечваючы штодзённую ачыстку пляцоўкі на тэрыторыі МТФ. Яны разумеюць, што назапашванне і ўнясенне ў глебу дастатковай колькасці арганікі з’яўляецца неад’емнай часткай атрымання высокіх ураджаяў сельскагаспадарчых культур.