22-24 студзеня бягучага года ў г.Крычаве будзе праходзіць абласная зімовая спартакіяда работнікаў АПК
22-24 студзеня бягучага года на спартыўных збудаваннях г.Крычава будзе праходзіць абласная зімовая спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, холдынгаў, аб’яднання, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу.
На працягу трох дзён удзельнікі спартакіяды будуць спаборнічаць у лыжных гонках, лыжнай эстафеце, валейболе, перацягванні канату, гіравым спорце, кулявой стральбе, шашках, дартсе, плаванні, настольным тэнісе.
У спаборніцтвах прыме ўдзел і дружная каманда нашага раёна. Пажадаем ёй поспехаў на этапах спаборніцтва і перамог!