Фестываль праваслаўнай культуры на Кіраўшчыне

Фестываль праваслаўнай культуры на Кіраўшчыне

IMG_1981

Кіраўчане ў чарговы раз прымаюць на сваёй зямлі праваслаўную выставу-кірмаш “Кладзезь”, работа якой наладжана ў раённым Доме культуры і прадоўжыцца да 31 студзеня.

Гэты фестываль праваслаўнай культуры, арганізатарамі якога выступаюць Магілёўская і Мсціслаўская епархія, Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт, Сястрыцтва ў гонар святой вялікамучаніцы княгіні Елісаветы (г.Мінск), праходзіць на Кіраўшчыне традыцыйна пасля навагодніх і калядных святаў. Многія жыхары раёна з нецярпеннем чакаюць гэтай падзеі.

Уражаннямі дзеліцца адна з першых наведвальніц выставы-кірмашу кіраўчанка Таццяна: “Так, мы сапраўды чакаем “Кладзезь”, гэту падзею па праву можна назваць святам — праваслаўя, веры, малітвы, любові. Па магчымасці стараемся наведваць мерапрыемствы фестывалю як мага часцей. Набываем царкоўныя тавары, іконы, дыскі, кнігі, травяныя зборы, мазі, бальзамы, падарункі і сувеніры для блізкіх. Аднак галоўнае — пабываўшы тут, адчуваеш, як душа напаўняецца радасцю, чысцінёй думак і светам”.

Акрамя шырокага выбару тавараў у межах фестывалю кожны дзень наладжваюцца прагляды фільмаў і мультфільмаў, сустрэчы і гутракі з цікавымі людзмі. Сёлета на другім паверсе РДК арганізаваны цудоўны дзіцячы пакой, дзе малыя могуць гуляць у сухім басейне, збіраць канструктар і складаць пазлы, маляваць разам з мастаком. Традыцыйна, праходзяць прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка”. У арганізацыях і ўстановах ажыццяўляюцца праекты “Пераадоленне”, “Жывое слова”, “Педагогіка і праваслаўе” і іншыя.

Падчас адкрыцця фестывалю, у чацвер, 21 студзеня, прысутных вітаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук. Ён выказаў задавальненне ад таго, што надышоўшы год, які ў Беларусі аб’яўлены Годам культуры, на Кіраўшчыне пачынаецца фестывалем праваслаўнай культуры, і спадзяванні, што мерыпремствы “Кладзезя” парадуюць кіраўчан і ўмацуюць іх дух.

Вітаў гасцей выставы-кірмашу настаяцель Пакроўскага храма іерэй Дзімітрый Первій: “Асноўнае значэнне фестывалю — магчымасць сутыкнення са светам Праваслаўя. Асаблівую важнасць ён нясе для тых, хто пакуль яшчэ не жыве царкоўным жыццём. На выставе-кірмашы і царкоўным, і нецаркоўным людзям можна знайсці шмат карысных, патрэбных тавараў, якія, што важна, выраблены з малітвай, а гэта аказвае на нас асаблівы ўплыў. Зыходзячы з вопыту папярэдніх гадоў, запэўніваю, што кожны дзень работы фестывалю “Кладзезь” напоўнены асаблівым духоўным святлом, удзельнікі гэтай падзеі, безумоўна, яго адчуваюць”.

Затым быў адслужаны малебен на пачатак добрай справы перад іконай Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага з часткай яго святых мошчаў.

Падчас фестывалю малебны аб здравіі будуць праходзіць на другім паверсе Дома культуры ў 13.00 гадзін: у суботу, 23 студзеня; нядзелю, 24 студзеня; сераду, 27 студзеня; пятніцу, 29 студзеня; суботу, 30 студзеня; нядзелю, 31 студзеня.

Яўгенія БЯЛЬКО.

IMG_2070

IMG_2069

IMG_1984

IMG_2063

IMG_2013

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024